горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Саліго́рск — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Случы. Адміністрацыйны цэнтар Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 рок — 106 289 чалавек[3]. Знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Менску. Канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Слуцак — Салігорск ад лініі Баранавічы — Асіпавічы, побач зь местам праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы й Бабруйск — Вызна.
Салігорск лац. Salihorsk | |||||
Гімн Салігорску: «Салігорск малады»[1] | |||||
Дата заснаваньня: | 1958 | ||||
Места з: | 1963 | ||||
Былая назва: | Новастаробінск | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Салігорскі | ||||
Плошча: | 15 км² [2] | ||||
Вышыня: | 153 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 106 289 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 7085,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 174 | ||||
Паштовы індэкс: | 223700 — 223709[4] | ||||
СААТА: | 6250501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′2.98″ пн. ш. 27°32′33.00″ у. д. | ||||
± Салігорск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://soligorsk.by |
Салігорск — адно з найбольш маладых местаў Беларусі. Ягонае будаваньне пачалося ў 1958 року на гістарычнай Случчыне, каля старажытнага мястэчка Старобіна ў зьвязку з прамысловай распрацоўкай Старобінскага радовішча калійнай солі. Першапачатковую назву — Новастаробінск — у 1959 року зьмянілі на Салігорск разам з наданьнем статусу мястэчка. У 1963 року атрымаў статус места, з 1965 року — цэнтар раёну. У наш час тут працуе вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій», адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаеньняў.
Назву «Салігорск» афіцыйна зацьвердзілі ў 1959 року. Раней у некаторых дакумэнтах Старобінскага райвыканкаму места звалася Новастаробінскам (Нова-Старобінскам), аднак дэ-факта ня мела такой назвы[5]. Адмову ад першай назвы тлумачаць нягучнасьцю зьліцьця ў ёй словаў «Новы» і «Стары»[6].
Назва «Новастаробінск» была на памятным камяні, пастаўленым на месцы заснаваньня Салігорску:
10-VIII-1958 тут заснавалі места Нова-Старобінск. Арыгінальны тэкст (рас.)
10-VIII-1958 здесь заложен город Ново-Старобинск[7].
|
||
Аднак пазьней камень быў перанесены на іншае месца, і яму надалі новую таблічку, на якой замест старой назвы ўжо напісана «Салігорск».
Зьяўленьне першых паселішчаў ў ваколіцах сучаснага Салігорску датуецца 9—5 тыс. да н. э. У час плямённых аб’яднаньняў тут сяліліся дрыгавічы. У эпоху Раньняга Сярэднявечча тэрыторыя места ўваходзіла ў склад Тураўскага, Кіеўскага і Тураўска-Пінскага княстваў. Пазьней гэтыя землі далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўваходзілі ў склад Слуцкага княства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснага Салігорску апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У Першую сусьветную вайну з 18 лютага да сярэдзіны сьнежня 1918 року раён Случы займалі войскі Кайзэраўскай Нямеччыны. 25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтыя землі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У Другую Сусьветную вайну тэрыторыя места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1949 годзе каля вёскі Чыжэвічаў Старобінскага раёну Менскай вобласьці правялі геалягічную экспэдыцыю, якая выявіла значныя паклады калійнай солі. На глыбіні 349,5 м сьвідраваная шчыліна раскрыла тоўшчу, у прарэзе якой былі знойдзеныя прамысловыя паземы калійных соляў. У 1949―1952 роках на радовішчы зьдзяйсьняліся геолягавыведніцкія працы з мэтаю выяўленьня формы й абсягу прамысловай часткі радовішча, выяўленьня якасьці калійных рудаў і атрыманьня зыходных зьвестак для геоляга-экалягічнай ацэнкі радовішча. Паводле вынікаў гэтай працы былі выяўленыя буйныя столкі сырых калійных соляў. У 1952 року шэраг навукоўцаў, якія працавалі ў галіне адкрыцьця й распрацоўкі Старобінскага радовішча калійных соляў, былі адзначаныя Дзяржаўнай прэміяй СССР[8].
9 чэрвеня 1958 року Ўрад СССР прыняў пастанову аб пабудове I Старобінскага (потым — Салігорскага) калійнага камбінату (цяпер 1 Рудаўпраўленьне ААТ «Беларуськалій»). А 10 жніўня таго ж року на месцы вёскі Вішнёўкі Старобінскага раёну пачалося будаваньне паселішча для будучых шахцёраў[9]. Пазьней у склад места ўвайшлі вёскі Кавалёва Лаза, Пяшчанка, Пакроўка, Круты Бераг, Сяльцо і Цэсьліны. 8 жніўня 1959 року Салігорск атрымаў цяперашнюю назву і афіцыйны статус рабочага пасёлку.
1 верасьня 1959 року ў Салігорску адкрылася пачатковая школа з расейскай мовай навучаньня, пераўтвораная ў 1960 року ў сярэднюю школу. У лістападзе 1961 року пачаліся заняткі ў Салігорскім горнахімічным тэхнікуме. У канцы 1959 року пачалося будаваньне мескай паліклінікі, у 1962 року — лякарні (адкрылася ў 1965 року). 4 лістапада 1959 року пачаў працаваць Дом культуры будаўнікоў. У траўні 1961 року адкрылася першая ў месьце бібліятэка. 28 красавіка 1961 року адбыўся ўвод ў эксплюатацыю кінатэатру.
У 1962 року Салігорск злучылі чыгункай з Слуцкам. У 1963—1979 роках у месьце ўвялі ў эксплюатацыю 4 калійныя камбінаты. У 1964—1967 роках вялося будаваньне Салігорскага вадасховішча. 1 жніўня 1984 року адкрыўся новы будынак чыгуначнай станцыі.
25 сьнежня 1962 року Салігорск увайшоў у склад Любанскага раёну. 7 сакавіка 1963 року Загадам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета БССР рабочаму пасёлку Салігорску надалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. 6 студзеня 1965 року места стала цэнтрам Салігорскага раёну.
У 1989 року салігорскія шахцёры зладзілі акцыю пратэсту, якая паводле некаторых крыніцаў запачаткавала пратэставы рух у Беларусі[10]. Мітынгоўцы вылучылі патрабаваньні палітычнага й эканамічнага кшталту: падвышэньне заработнай платы (у той час шахцёры атрымлівалі менш за іншых працаўнікоў), паляпшэньне ўмоваў працы, ліквідацыя палітычнай манаполіі КПСС—КПБ. У сакавіку-красавіку 1992 прайшла найбуйнейшая акцыя пратэсту, якая працягвалася 44 дні. Пасьля беспасьпяховых перамоваў з уладамі пачаўся бестэрміновы страйк. Страйкоўцы перакрылі чыгуначныя пуці, каб на вытворчасьць ня трапіла гатовая прадукцыя. Аднак гэтыя захады таксама ня далі патрэбнага эфэкту, тады на 4 РУ распачалася галадоўка, якая пазьней перайшла й на «Беларуськалій»[11]. Аднак і па галадоўцы ўлады не задаволілі патрабаваньні страйкоўцаў. У красавіку на 12-тысячным мітынгу Беларускага незалежнага прафсаюзу пастанавілі ісьці з патрабаваньнямі ў Менск, і 10 красавіка калёна з плякатамі й нацыянальнымі сьцягамі Беларусі выйшла зь места й рушыла ў сталіцу[11]. 14 красавіка адбыўся супольны зь менчукамі мітынг, на якім было больш за 50 тысячаў чалавек. У выніку ўладам давялося пайсьці на саступкі і выканаць патрабаваньні пратэстоўцаў[11]. Таксама ў выніку гэтага пратэсту ў Беларусі ўпершыню была падпісаная тарыфная згода, у якой адзначалася, што мінімальны заробак павінен адпавядаць мінімальнаму спажывецкаму бюджэту[10][12]. У 1996 і 1998 роках зьдзяйсьняліся яшчэ дзьве спробы падобных акцыяў, але ў абодвух выпадках прафсаюзных лідэраў і актывістаў затрымлівала міліцыя, а гарнякоў, што дасягалі мэты, на падыходзе да Менску затрымліваў АМАП[11].
28 траўня 1998 року Салігорску надалі мескі герб. У 2009 року афіцыйны статус Салігорску панізілі да гораду раённага падпарадкаваньня.
Салігорск знаходзіцца за 136 км на поўдзень ад Менску. Празь места цячэ рака Случ, на якой месьціцца Салігорскае вадасховішча. У вадасховішча ўпадае невялікая рэчка Рутка.
Адлегласьць ад Салігорску да розных местаў (аўтамабільнымі шляхамі)[13] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рыга ~ 607 км Вільня ~ 311 км Горадня ~ 320 км | Санкт-Пецярбург ~ 934 км Талін ~ 915 км Менск ~ 136 км | Масква ~ 838 км Смаленск ~ 451 км Віцебск ~ 414 км Магілёў ~ 259 км | |||||||
Беласток ~ 328 км Варшава ~ 513 км Бэрлін ~ 1089 км | Гомель ~ 287 км Бранск ~ 548 км | ||||||||
Берасьце ~ 307 км Кракаў ~ 781 км Брно ~ 1063 км | Хмяльніцкі ~ 491 км Кішынёў ~ 842 км Бухарэст ~ 1192 км | Кіеў ~ 473 км Севастопаль ~ 1374 км Тбілісі ~ 2467 км | |||||||
Кліматычныя зьвесткі для Салігорску | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | −3,3 | −1,8 | 3 | 12,1 | 19,1 | 22,5 | 23,4 | 22,6 | 17,6 | 11 | 3,9 | −0,6 | 23,4 |
Сярэдняя t, °C | −6,3 | −5,1 | −0,7 | 7,3 | 13,5 | 17,1 | 18,2 | 17,3 | 12,8 | 7,3 | 1,5 | −3,1 | 6,7 |
Сярэдні мінімум t, °C | −9,3 | −8,4 | −4,3 | 2,5 | 8 | 11,8 | 13 | 12,1 | 8,1 | 3,6 | −0,8 | −5,6 | −9,3 |
Крыніца: Клімат Салігорску (рас.) Праверана 17 красавіка 2014 г. |
У Салігорску дзеяла царква Раства Багародзіцы (Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату) і касьцёл Сьвятога Францішка, а таксама супольнасьці Адвэнтыстаў Сёмага Дню, эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, Слова веры, сьведкаў Еговы.
У Салігорску працуюць 32 дашкольныя ўстановы, 3 гімназіі, 10 сярэдніх школаў, музычная й мастацкая школы[23], 2 коледжы, горна-хімічны тэхнікум, ёсьць філія «БНТУ» з завочным навучаньнем[24].
Лекавальна-прафіляктычную працу ажыцьцяўляе Салігорскае тэрытарыяльна-мэдычнае аб’яднаньне. Яно ўлучае раённую лякарню на 875 ложкаў, дзіцячую мескую лякарню на 150 і 3 участковыя лякарні на 75 ложкаў. Абслугоўваньне працаўнікоў ПА «Беларуськалій» ажыцьцяўляе спэцыялізаваная паліклініка. У шахтах Першага рудакіраваньня абсталяваная ўнікальная спалеалячэбніца, дзе атрымліваюць эфэктыўнае лекаваньне хворыя бранхіяльнай астмай і алергічнымі захворваньнямі. Таксама існуюць 2 санаторыі.
Для баўленьня часу да паслугаў жыхароў мескія ДК ПА «Беларуськалій», ДК «Будаўнікоў», дыскатэкі, Цэнтар культуры і вольнага часу, сетка бібліятэк, шырокафарматны кінатэатар «Зорка Вэнэра» на 806 месцаў. Дзеюць некалькі аматарскіх аб’яднаньняў — клюбы маладых паэтаў і аўтарскай песьні.
У Салігорску ёсьць 2 стадыёны на 8 тысячаў месцаў, 2 лёгкаатлетычныя манэжы, 3 басэйны й 6 міні-басэйнаў, 26 спартовых заляў, 4 ДЮСШ на 2,5 тысячы чалавек, лядовы палац на 1800 месцаў. Маюцца футбольная й хакейная каманды «Шахцёр».
Першасна Салігорск плянаваўся як невялічкае паселішча на 18—20 тысячаў чалавек з трыма мікрараёнамі. У 1960-я рокі места забудоўвалася пераважна адна- і двухпавярхоўнымі «хрушчоўкамі». Першы мікрараён (Паўночны) быў гатовы праз 2-3 рокі[7]. Аднак праз тое, што радовішчы соляў былі значна большымі, чым здавалася раней, у Салігорск ехала ўсё больш працоўных з усяго СССР. Такім чынам перад уладамі паўстала задача скласьці новы плян места, разьлічаны ўжо прынамсі на 50 тысячаў жыхароў. Гэта прывяло да зьяўленьня вялікай колькасьці пяціпавярховак, што псавала вонкавы выгляд места. Адначасна з жытлом будаваўся другі калійны камбінат.
У канцы 1960-х — пачатку 1970-х рокаў забудову Салігорску перадалі іншаму прадпрыемству — «Менскцывілпраэкт». Пачалі ўзводзіцца высокія дзевяціпавярхоўкі, якія патрабаваліся на той момант з прычынаў высокай хуткасьці росту насельніцтва й вельмі абмежаванай тэрыторыі места (трохі больш за 1000 га). На канец 1970-х рокаў завяршылася будаваньне ўсіх трох заплянаваных мікрараёнаў (Паўночны, Паўднёвы, Заходні). Далейшае будаваньне ўскладнялася (і на дадзены момант таксама) рознымі перашкодамі (напрыклад, будынкам «Белкалію», Салігорскім вадасховішчам і аўтамагістральлю)[7].
Салігорск — буйны цэнтар горназдабыўной прамысловасьці Беларусі. Тут месьціцца адзін з найбольшых у сьвеце вытворцаў і пастаўнікоў калійных мінэральных угнаеньняў — вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій». Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца ў Эўропу, Усходнюю Азію, краіны Міжземнамор’я, Паўднёвую Афрыку, Індыю, Кітай, Паўднёвую й Паўночную Амэрыку — разам больш чым у 50 краінаў сьвету[25].
Агулам у Салігорску працуюць 62 дзяржаўныя і акцыянэрныя прадпрыемствы машынабудаваньня, мэталаапрацоўкі, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасьці. Сярод найбольшых — заводы горна-шахтавага абсталяваньня, рамонтна-мэханічны, зборнага жалезабэтону, жалезабэтонных канструкцыяў, досьледна-экспэрымэнтальны, клееных драўляных канструкцыяў, ліцейна-мэханічны, трыкатажны камбінат «Купалінка» і ЗАТ «Калінка». У месьце ёсьць добра разьвіты будаўнічы комплекс, які ўлучае ААТ «Будтрэст № 3», народнае прадпрыемства «Шахтаспэцбуд» і Домабудаўнічы камбінат.
Абслугоўваньнем грамадзянаў займаюцца 105 гандлёвых прадпрыемстваў (63 — зь дзяржаўнай формай уласнасьці, 42 — зь недзяржаўнай) і 11 фірмовых крамаў. У месьце — 72 прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня на 7026 пасадачных месцаў. Служба побыту прадстаўленая камбінатам побытавага абслугоўваньня на 206 працоўных месцаў, 3 атэлье, 13 цырульнямі. Таксама працуе 6 банкаў і 155 прыватных камэрцыйных структураў.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Салігорску |
---|
|
Дзее канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Слуцак — Салігорск ад лініі Баранавічы — Асіпавічы, побач зь местам праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы й Бабруйск — Вызна.
Галоўнае прадпрыемства, якое ажыцьцяўляе пасажырскія перавозкі аўтобуснымі маршрутамі, — філія «Аўтобусны парк №1» дзяржаўнага прадпрыемства «Менскаблаўтатранс» (пачала працу ў 1967 року для дастаўкі працоўчых на тры калійныя камбінаты). У 1971 року парк быў ініцыятарам увядзеньня ў БССР талённай бяскасавай сыстэмы аплаты за праезд. У наш час штодзень зьдзяйсьняецца больш за 1200 рэйсаў[26]. Грузавыя перавозкі ажыцьцяўляе Аўтапарк № 3.
Дзее Салігорскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлях «Алеся» і «Новае Палесьсе».
Каля Салігорску ў вёсцы Чыжэвічах захавалася царква Покрыва Багародзіцы, збудаваная ў 1795—1808 гадох. У самім месьце ёсьць некалькі помнікаў, пастаўленых у найноўшы час:
Пералік местаў-сяброў Салігорску[28] |
---|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.