АМАП
падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Атра́д мілі́цыі асаблі́вага прызначэ́ньня[1][2] (скарочана АМАП) — утворанае за савецкім часам паводле адпаведных расейскіх структураў спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для разьвязаньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных справаў, дзяржаўнай бясьпекі.
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня | |
![]() | |
Скарот | АМАП |
---|---|
Позва | Законнасьць, гонар, адвага |
Папярэднік | Унутраныя войскі СССР |
Дата ўтварэньня | 3 кастрычніка 1988 |
Від | міліцыя |
Праўны стан | падразьдзяленьне |
Задача | забесьпячэньне правапарадку |
Месцазнаходжаньне | Беларусь |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Управа | Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь |
Галоўная ўправа | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | Унутраныя войскі МУС Беларусі |
Колькасьць работнікаў | 1500 |
Колішняя назва | Спэцыяльная рота хуткага рэагаваньня (СРХР, зь 2005 году), Падразьдзяленьне міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП, да ліпеня 2012 году) |
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня ў Вікісховішчы |
Інструмэнт тэрору[3] прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[4][5][6]. У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[7].
Назва

Беларуская назва «Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня» ёсьць вытворным перакладам з рас. «Отряд милиции особого назначения» (скарочана ОМОН). З гэтай прычыны, а таксама праз карны характар адпаведнай структуры ў дачыненьні да беларусаў, закладзены яшчэ ўладамі СССР[8], існуюць прапановы ўжываць арыгінальную расейскую абрэвіятуру ОМОН (або яе зьбеларушчаны варыянт АМОН[9]) — паводле аналёгіі з НКВД і Гестапа[10].
У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня папулярнасьць набыў расейскамоўны лёзунг-зварот «Пошёл вон, ты и твой ОМОН» (бел. «Пайшоў прэч ты і твой АМАП»)[11].
Патрабаваньні пры паступленьні

Атрад камплектуецца зь ліку ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, таксама з найбольш падрыхтаваных работнікаў МУС, КДБ, а таксама асобаў, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыймо на службу ў АМАП ажыцьцяўляецца на дабраахвотнай аснове.
Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў:
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- узрост да 25 гадоў;
- наяўнасьць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі;
- добрая фізычная падрыхтоўка адсутнасьць судзімасьці і адміністрацыйных спагнаньняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама зьвестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампрамэтуюць яго;
- станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
- прыдатнасьць па стане здароўя.
Гісторыя
Увосень 1988 году Міністэрства ўнутраных справаў СССР заснавала ў Менску (Беларуская ССР) 1-ы атрад міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). У абласных цэнтрах ўтварылі роты і ўзводы АМАПу. Дагэтуль існавалі ўзводы апэратыўнага рэагаваньня, якія ўваходзілі ў склад падразьдзяленьняў патульна-паставой службы[12].

Ва УУС Менску зь лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць АМАП, які дысьлякаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 г., з улікам набліжанасьці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падразьдзяленьне ГУЎС Менгарвыканкаму. У 2005 годзе АМАПы ў абласных цэнтрах пераўтварылі ў спэцыяльныя роты хуткага рэагаваньня (СРХР), якія ў хуткім часе перайменавалі ў падразьдзяленьні міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП)[12] (або коратка спэцназ).
У Менскай вобласьці праводзілася вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў, а забесьпячэньне правапарадку на 9 гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падразьдзяленьняў унутраных справаў — участковых інспэктараў, апэратыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафіляктычных мерапрыемстваў з прыцягненьнем супрацоўнікаў ПМСП даводзілася зьвяртацца па дапамогу ў ГУЎС Менгарвыканкаму, таму зьявілася неабходнасьць адраджэньня абласнога АМАПу. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэньні падразьдзяленьня АМАП Менскага аблвыканкаму. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча. У ліпені 2012 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч падпісаў загад аб вяртаньні назвы АМАП для абласных ПМСП[12].
На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[13]. 16 лістапада 2018 году ў Віцебску ўсталявалі помнік АМАПу.
Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[14]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[15].
Міжнародныя санкцыі
Супрацоўнікі АМАП неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз унёс у Чорны сьпіс Эўразьвязу Дзьмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна менскага, віцебскага, гомельскага і берасьцейскага АМАП[16]. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[17], Канады[18] й Швайцарыі[19]. ЗША ўнесьлі Дзьмітрыя Балабу ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2 кастрычніка[20], а 23 сьнежня пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і менскі АМАП[21].
27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць АМАПу[22].
Глядзіце таксама
- Алмаз (спэцпадраздзяленьне)
- Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня
- Альфа (спэцпадразьдзяленьне)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.