Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня

падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў 1999 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Спэцыя́льны атра́д ху́ткага рэагава́ньня (САХР) — падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў чэрвені 1999 року.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня
наркам. Спецыяльны атрад хуткага рэагавання
Гады існаваньня Ад 29 чэрвеня 1999 (25 гадоў таму)
Краіна  Беларусь
Падпарадкаваньне Унутраныя войскі МУС Беларусі
Уваходзіць у 3-я брыгада спэцпрызначэньня
Тып сілы спэцыяльнага прызначэньня
Функцыя барацьба з арганізаванай злачыннасьцю
Колькасьць больш за 300 чал.
Дысьлякацыя Менск
Мянушка САХР
Дэвіз Абавязак, гонар, Айчына[1]
Узбраеньне стралковая зброя
Дзейны камандзір Аляксандар Быкаў
Вядомыя камандзіры Дзьмітры Паўлічэнка
Закрыць

Месьціцца ў менскім мікрараёне Ўручча (Першамайскі раён). Вайсковая частка 3032 (зь 2016 году). Першы камандзір Дзьмітры Паўлічэнка.

Дзейнасьць

Падразьдзяленьне ахоўвае грамадзкі парадак, змагаецца з арганізаванай злачыннасьцю, ладзіць прафіляктычныя мерапрыемствы ў папраўчых установах, мясьцінах з складанай апэратыўнай абстаноўкай, ахоўвае стратэгічныя аб’екты[2].

Колькасьць асабовага складу невядомая, ацэньваецца прыкладна ў 100 чалавек[3]. Камплектуецца толькі афіцэрамі і прапаршчыкамі. У распараджэньні вайскоўцы маюць аўтаматы Калашнікава, снайпэрскія вінтоўкі Драгунова, пісталеты ПМ і ПС, помпавыя стрэльбы для стральбы картэчаю[4].

Мінуўшчына

Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня створаны 29 чэрвеня 1999 року на базе вайсковай часткі №3214 — брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўнутраных войскаў МУС. Першую спэцапэрацыю вайскоўцы САХРу правялі ў кастрычніку 1999 року ў Воршы, дзе затрымалі арганізаваную злачынную групоўку[5].

16 сакавіка 2016 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) у вайсковую частку 3032 у складзе 3-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня. Рашэньне зацьвердзілі на прапанову камандзіра САХРу Юрыя Назаранкі, бо ў атрада зьявіліся ўласныя службы[6].

16 сьнежня 2019 году «Нямецкая хваля» апублікавала інтэрвію з Юрыем Гараўскім, экс-байцом САХРу. Ён сьцьвярждае, што ў 1999 годзе па прыказу першага камандзіра САХРу Дзьмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах праціўнікаў Лукашэнкі(ru): міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара й прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазыцыю(be). Паўлічэнка, заявіў Гаравский, асабіста застрэліў выкрадзеных[7].

Камандзіры

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.