места ў Краснадарскім краі Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́чы — горад-курорт на ўзьбярэжжы Чорнага мора на Заходнім Каўказе. Сочы зьяўляецца найбуйнейшым курортным горадам Расеі. Неафіцыйная мянушка гораду — летняя сталіца Расеі.
Сочы | |||||
рас. Сочи | |||||
Выгляд Сочы з мора | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1838 | ||||
Горад з: | 1917 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Краснадарскі край | ||||
Кіраўнік: | Анатоль Пахомаў[d][1] | ||||
Плошча: | 3502 км² | ||||
Вышыня: | 65 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 343 300 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 98,03 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 8622 | ||||
Паштовыя індэксы: | 354000—354999 | ||||
Нумарны знак: | 23, 93, 123 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°35′7″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. | ||||
Сочы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://sochiru.ru |
Сталае насельніцтва самаго гораду на 2024 год — 444 989 чалавек. Сочы дзеліць 5-е месца сярод гарадоў на Чорным моры разам з Варнай, саступаючы Адэсе, Самсуну, Трабзону й Севастопалю. Муніцыпальнае ўтварэньне горад-курорт Сочы налічвае 561 793 тыс. чал і зьяўляецца ядром Сочынскай аглямэрацыі з насельніцтвам каля 575 тыс. чалавек.[2]
Муніцыпальнае ўтварэньне, вядомае таксама неафіцыйна як Вялікі Сочы, займае прыбярэжную паласу каля 145 км і распасьціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоў і займае агульную плошчу 3502 км². Сочы — самы працяглы горад Эўропы. Тэрыторыя гораду працягнулася уздоўж фэдэральнай аўтадарогі Джубга — Сухумі на 145 км. Тэрыторыя гораду ў цэлым разьмешчаная блізка да ўзьбярэжжа, часам адыходзіць у горныя даліны ажно да Галоўнага Каўкаскага хрыбта на адлегласьць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы гораду толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадзкому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.
У Сочы (у Адлеры ды ў паселішчы Чырвоная Паляна, якія знаходзяцца за 39 км ад берагу мора), у 2014 годзе праводзіліся зімовыя Алімпійскія гульні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.