Слуцкі краязнаўчы музэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слу́цкі краязна́ўчы музэ́й — дзяржаўны музэй у Слуцку. Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасьць якіх штогод узрастае, музэй ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставаў і больш за 700 экскурсіяў.[3]
Хуткія факты Філіі, Месцазнаходжаньне ...
Слуцкі краязнаўчы музэй | |
Франтальны фасад будынка музэю зь дзьвюма калёнамі | |
Філіі | Музэй этнаграфіі Мастацкая галерэя |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Слуцак, Беларусь |
Адрас | вул. Леніна, 171[1] |
Тэматыка калекцыі | Гісторыя Слуцкага раёну |
Велічыня калекцыі | 27 800 музэйных прадметаў[2] |
Створаны | 1952 г. |
Дырэктар | Натальля Серык |
Геаграфічныя каардынаты | 53°1′25.75″ пн. ш. 27°32′48.64″ у. д. |
Слуцкі краязнаўчы музэй | |
slutsk.museum.by |
Закрыць
Слуцкі краязнаўчы музэй разьмешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, які знаходзіцца амаль у цэнтры гораду. Музэй мае дзьве філіі: музэй этнаграфіі і галерэя мастацтва. Асноўнай тэматыкай музэю этнаграфіі зьяўляюцца быт і заняткі сялянаў Слуцкага павету ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя.