будынак у Слуцку From Wikipedia, the free encyclopedia
Шляхецкі сход, дом Шталя — помнік архітэктуры канца XVIII — пачатку XIX ст. у Слуцку. Знаходзіцца на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Шляхецкі сход | |
Будынак былога шляхецкага сходу | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′27.26″ пн. ш. 27°32′46.91″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Шляхецкі сход | |
Шляхецкі сход на Вікісховішчы |
Будаваўся ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. з цэглы як сядзіба Шталяў. У будынку зьбіраўся шляхецкі сход Слуцкага павету.
У 1952 годзе ў будынку разьмясьціўся Слуцкі краязнаўчы музэй[1].
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак на высокім цокалі, накрыты вальмавым дахам. Архітэктура экстэр’еру ляканічная, мае стрыманую дэкаратыўную распрацоўку. Архітэктурна-плястычным акцэнтам выступае 4-калённы портык, якім вылучаецца галоўны ўваход. Папарна пастаўленыя калёны падтрымліваюць драўляны трыкутны франтон і антаблемэнт. Галоўны фасад у бакавых частках дэкаруецца руставанымі лапаткамі. Сьцены праразаюцца вялікімі прастакутнымі вокнамі ў простых ліштвах. Пад будынкам знаходзяцца скляпеністыя сутарэньні.
Плян зьменены, прыстасаваны пад музэйную экспазыцыю[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.