Пакістан
краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакіста́н (на урду: پاکستان) — краіна ў Паўднёвай Азіі. Мае выхад да Арабійскага мора на поўдні, мяжуе з Аўганістанам на паўночным захадзе (2430 км), з Іранам на паўднёвым захадзе (909 км), з Кітаем на поўначы (523 км) і Індыяй на ўсходзе (2912 км). Пакістан ёсьць шостай паводле колькасьці насельніцтва краінай у сьвеце, якая мае другое па велічыні мусульманскае насельніцтва ў сьвеце пасьля Інданэзіі.
Пакістан Islāmī Jumhūrīyah-e-Pākistān اسلامی جمہوریۂ پاکستان | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: ا اتحاد، تنظيم، يقين محکمIttehad, Tanzim, Yaqeen-e-Muhkam («адзінства, дысцыпліна, цьвёрдая вера») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Qaumi Tarana» | |||||
Афіцыйная мова | урду, ангельская | ||||
Сталіца | Ісламабад | ||||
Найбуйнейшы горад | Карачы | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Арыф Алві Імран Хан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
36-е месца ў сьвеце 796 095 км² 3,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
6-е месца ў сьвеце 170,6 млн 214,3/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
27 месца ў сьвеце $464,897 млрд $2791 | ||||
Валюта | Пакістанская рупія (PKR) | ||||
Часавы пас • улетку |
PST (UTC+5) PDT (UTC+6) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
14 жніўня 1947 | ||||
Аўтамабільны знак | PAK | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pk | ||||
Тэлефонны код | +92 | ||||
Тэрыторыя, якая на сёньня ўваходзіць у склад краіны, была домам для некалькіх старажытных культураў і пераплятаецца з гісторыяй індыйскага субкантынэнту. У даўнія часы у рэгіёне панавалі каралеўствы знаснаваныя на розных веравызнаньняз і культурах, у тым ліку індуізму, інда-грэкаў, мусульманаў, цюрка-манголаў, аўганцаў і сыкгаў. Вобласьць уваходзілся ў склад шматлікіх імпэрыяў і дынастыяў, у тым ліку пэрсыдзкай імпэрыі Ахемэнідаў, дзяржавы Аляксандра Македонскага, імпэрыі Сэлеўкідаў, індыйскай імпэрыі Маурыяў, імпэрыі Гупта[1], арабскага халіфату Амэядаў, Дэлійскага султанату, Мангольскай імпэрыі, імпэрыі Маголаў, аўганскай Дуранійскай імпэрыі, часткова імпэрыі Сыкгаў, а таксама Брытанскае імпэрыі[2][3]. Пакістан зьяўляецца этнічна і лінгвістычна разнастайнай краінай, з такой жа разнастайнасьцю дзікай прыроды і ляндшафту. Першапачаткова быў утвораны як дамініён Пакістан пад кіраўніцтвам Мугамада Алі Джыны і ачольванай ім мусульманскай лігі, але пасьля прыняцьця канстытуцыі ў 1956 годзе, стаў ісламскай рэспублікай. Этнічная грамадзянская вайна і індыйскае ваеннае ўмяшаньне ў 1971 годзе прывялі да аддзяленьня Ўсходняга Пакістана і стварэньня на ягоным тле новай краіны Банглядэш[4]. У 1973 году Пакістан прыняў новую канстытуцыю, якая прадугледжвае, што ўсе законы павінны адпавядаць прадпісаньням ісламу, выкладзеным у Каране і Сунне[5].
Пакістан клясыфікуецца як рэгіянальная дзяржава[6][7][8] сярэдняй магутнасьці[9]. Мае шостую паводле велічыні колькасьць узброеных сілаў у сьвеце, а таксама мае атамную энэргетыку. Акрамя таго, Пакістан зьяўляецца адзінай краінай мусульманскага сьвету і другой краінай Паўднёвае Азіі, якая мае ядзерную зброю. Пакістан мае паўпрамысловую эканоміку з добра інтэграваным сэктарам сельскай гаспадаркі і сэктарам паслуг, які няўхільна расьце[10][11]. Дзяржава ўваходзіць у лік разьвіваных краінаў і вядучых эканомік сьвету паводле паказчыку росту СУП[12]. Даволі хутка ў Пакістане расьце сярэдняя кляса ў параўненьні з сусьветным паказчыкам[13][14]. Палітычная гісторыя Пакістану пасьля атрыманьня незалежнасьці характарызавалася пэрыядамі вайсковага панаваньня, палітычнай нестабільнасьці і канфліктаў з Індыяй. Краіна працягвае сутыкацца з складанасьцямі і праблемамі, у ліку якіх перанаселенасьць, тэрарызм, беднасьць, непісьменнасьць і карупцыя[15][16][17]. Пакістан зьяўляецца чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Садружнасьці нацыяў, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, назіральнікам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, чальцом разьвіваных краінаў G33.