Карачы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карачы (урду: کراچی, па-ангельску: Karachi, сындхі: ڪراچي) — партовы горад на поўдні Пакістану, найбуйнейшы горад краіны й адзін з найбуйнейшых гарадоў сьвету, сталіца правінцыі Сынд. З насельніцтвам ад 12 млн да 18 млн чалавек Карачы зьяўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў сьвету па колькасьці насельніцтва[1] і чацьвертай найбуйнейшай аглямэрацыяй у сьвеце[2]. Гэта галоўны фінансавы, банкаўскі, прамысловы й гандлёвы цэнтар Пакістану. Тут разьмешчаны найбуйнейшыя карпарацыі краіны, марское суднаходзтва, тэкстыльная й аўтамабільная прамысловасьць, індустрыя забаваў, мастацтва, моды й рэклямы, наладжана выдавецкая дзейнасьць, распрацоўка праграмнага забесьпячэньня й мэдычныя дасьледаваньні. Горад зьяўляецца буйным цэнтрам вышэйшай адукацыі ў Паўднёвай Азіі й ісламскім сьвеце[3].
Карачы | |||||
урд. کراچی | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1729 | ||||
Краіна: | Пакістан | ||||
Правінцыя: | Сынд | ||||
Кіраўнік: | Murtaza Wahab[d] | ||||
Плошча: | 3530 км² | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 18 000 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 5099,15 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | 021 | ||||
Паштовы індэкс: | 74000–75900 | ||||
Нумарны знак: | KA, KC | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 24°51′36″ пн. ш. 67°0′36″ у. д. | ||||
Карачы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.karachicity.gov.pk/ |
Карачы быў першай сталіцай незалежнай дзяржавы Пакістан (да пераносу сталіцы ў Равалпіндзі ў 1958 годзе). Порты Карачы й Касым — адны з самых буйных і ажыўленых партоў на Індыйскім акіяне. Пасьля здабыцьця незалежнасьці Пакістанам, насельніцтва гораду рэзка ўзрасло, так як сотні тысячаў урдумоўных мігрантаў зь Індыі, Усходняга Пакістану й іншых частак Паўднёвай Азіі перасяліліся ў Карачы.
Плошча гораду роўная 3527 км², што амаль у чатыры разы больш, чым плошча Ганконгу. Мясцовыя жыхары называюць Карачы — «Горад агнёў» (урду: روشنیوں کا شہر), «Нявеста гарадоў» (урду: عروس البلاد) і «Горад Каіда» (урду: شہر قائد), бо тут нарадзіўся й быў пахаваны Мухамад Алі-Джына, вядомы ў Пакістане пад ганаровай мянушкай Каід-э-Азам (па-ангельску: Qaid-e-Azam, «Вялікі правадыр»), заснавальнік Пакістану, які зрабіў горад сталіцай абвешчанай дзяржавы.