From Wikipedia, the free encyclopedia
Дану́та Я́наўна Бічэ́ль (нар. 1 студзеня 1938 году, в. Біскупцы Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка. Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
Данута Бічэль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 сьнежня 1937[1] (86 гадоў)
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1960 — цяпер |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.
Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатарак і актыўных удзельніц суполкі Максіма Багдановіча.
У Гарадзенскім ВНУ ў 1988 годзе адбыўся круглы стол, дзе выступілі асобы пра пытаньне карыстаньня беларускае мовы ў БССР. Выступілі сярод іх Данута Бічэль-Загнетава. Яна выказвалася за пераход усіх ВНУ БССР на беларускую мову[2]. Д. Бічэль-Загнетава расказала пра сваю дзейнасьць па пашырэньні сеткі беларускіх клясаў у сярэдніх школах Горадні, Ліды. Яна разам з членамі Паходні гаварыла з бацькамі СШ № 25 (Горадня), а з бацькамі СШ № 15 (Горадня) не змагла, бо забараніў сустрэчу дырэктар школы. У Лідзе члены Рунь гаварылі з бацькамі СШ № 6 (Ліда) і 17 асоб напісалі заяву на вучобу сваіх дзяцей па-беларуску.
Зь верасьня 1988 — сябра БНФ. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (1989). Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адной з ініцыятарак выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР Міхася Ткачова (1990).
У друку выступае з 1958 году (газэта «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.