Лідзкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1566,74 км². Насельніцтва на 2024 год — 132 869 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Ліда. Лідзкі раён мяжуе на поўначы зь Вярэнаўскім, на ўсходзе — зь Зьдзецельскім і Івейскім, на поўдні — з Наваградзкім, на захадзе — з Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.
Лідзкі раён | |
(Лідскі раён) | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ліда |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Старшыня райвыканкаму | Аляксандар Вярсоцкі[1] |
Насельніцтва |
|
Шчыльнасьць | 84,8 чал./км² |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 136 м[4] |
Месцазнаходжаньне Лідзкага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 154 |
Паштовыя індэксы | 231 2хх, 231 3хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
- 15 студзеня 1940: утвораны Лідзкі раён.
- 9 лютага 2004: Лідзкі раён і места Ліда былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
Прырода
Рэльеф
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130—180 м, найвышэйшы пункт — 207 м (за 8 км на поўнач ад Ліды).
Карысныя выкапні
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскоў, жвіру, глінаў, крэйды.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,4 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 660 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 194 дні.
Расьніннасьць
Пад лесам 27% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы, найвялікшыя масівы на ўсходзе — частка Нёманскіх лясоў. Балоты займаюць 13,4% тэрыторыі раёну, зь іх асушаныя каля 7,2 тыс. га; найвялікшыя Дакудаўскае балота, Жыжма.
Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня біялягічны — Дакудаўскі, мясцовага значэньня гідралягічныя — Хвалькоўшчына, Тарнаўскі, Бярэзіна.
Гідраграфія
З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж мяжы з Наваградзкім і Зьдзецельскім раёнамі цячэ рака Нёман, якая мае прытокі Гаўя (з Жыжмай), Дзітва (зь Лідзеяй), Лебяда, Нарва. На тэрыторыі раёну азёры Вялічкаўскае і Глухава.
Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва раёну на 1 студзеня 2008 году — 135,2 тыс. чалавек.[6] Сярэдняя шчыльнасьць — 90,13 чалавек на 1 км².
Нацыянальны склад насельніцтва (паводле перапісу 1999 году, бязь места Ліда):
Беларускую мову назвалі роднай 87,8% жыхароў раёну, 78,9% пазначылі, што размаўляюць па-беларуску дома.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 135 096 чал.[7]; 2015 год — 132 291 чал.[8]; 2016 год — 132 114 чал.[9]; 2017 год — 132 099 чал.[10]; 2018 год — 131 860 чал.[11]
Інфраструктура
У раёне разьмешчаныя 22 сярэднія, 12 базавых, 7 пачатковых, 3 музычныя, 1 спартовая школы, дзіцяча-юнацкі цэнтар, 27 дашкольных установаў, 32 дамы культуры і клюбы, 48 бібліятэк, 7 лякарань, 3 амбулаторыі, 2 фэльдчарска-акушэрскіх пункты, пункт хуткай дапамогі.
Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў 76,7 тыс. га, зь іх асушаных 29,1 тыс. га. У раёне 16 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 33 фэрмэрскія гаспадаркі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён. Разьвіваецца мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Працуе Лідзкая птушкафабрыка.
Галоўны гаспадарчы цэнтар раёну — места Ліда. У месьце Бярозаўка працуе шклозавод «Нёман», хлебазавод. Дзейнічаюць торфапрадпрыемствы ў Дзітве і Першамайскім. У вёсцы Даржы знаходзяцца льнозавод і завод мяса-касьцяной мукі.
На тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначныя лініі Маладэчна — Ліда — Горадня, Вільня — Баранавічы, аўтадарогі на Горадню, Вільню, Іўе, Слонім, Наваградак, газаправод Івацэвічы — Вільня з адгалінаваньнямі ў места Шчучын і Бярозаўку.
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі прыроды
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
- Капліца Сьвв. Іахіма й Ганны ў в. Агароднікі (1763).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Бабры (1810).
- Капліца Маці Божай Анёльскай у в. Бахматы (1919).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Белагруда (1903—1908).
- Касьцёл Сьвятога Георгія ў в. Беліца (канец ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя).
- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Беліца (1928).
- Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў у в. Бердаўка (XIX ст.).
- Шклозавод у в. Бярозаўка (1883).
- Сядзіба Стольле і парк ў в. Бярозаўка (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя)[12].
- Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Ваверка (1840, 1934).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Ганчары (1774).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Голдава (1795).
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Дакудава 2 (1866).
- Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Дзікушкі (сяр. ХІХ ст.).
- Сядзіба Грабоўскіх у в. Дзікушкі (XVIII—XIX стагодзьдзі).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Збляны (пачатак ХХ ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Крупава (1918—1926).
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Лебяда (1898—1900).
- Вялікалітоўскі замак у месьце Ліда (XІV ст.).
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (цяпер царква Сьв. Міхала Арханёла) у месьце Ліда (1797—1825).
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў месьце Ліда (1765—1770).
- Царква Сьв. Георгія ў месьце Ліда (1875).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ромэраў у в. Мажэйкава (XVIII ст.).
- Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Мінойты (1928—1930).
- Капліца ў в. Мохавічы (ХІХ ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мыто (1865—1966).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Няцеч (1837).
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Радзівонішкі (1895).
- Сядзібны комплекс у в. Тарнова (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя).
Страчаная спадчына
- Сынагога ў в. Беліца (ХІХ ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшая Тройцы ў в. Бердаўка (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Спасланьня Сьв. Духа ў в. Бярозаўка (1924—1932).
- Капліца ў в. Гімбуты (1782).
- Сядзіба Важынскіх у в. Голдава (XVIII ст.).
- Капліца ў Дворышча (1860).
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў у в. Ельня (1667).
- Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар кармэлітаў у месьце Ліда (XVIII ст.).
- Харальная Сынагога ў месьце Ліда (1891).
- Палацава-паркавы комплекс Кастравіцкіх у в. Паперня (ХІХ ст.).
- Вуніяцкая царква Сьв. Ганны ў в. Радзівонішкі (XVIII ст.).
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Тарнова (1892).
- Капліца ў в. Цьвермы (1933—1935).
Асобы
- Вітольд Ашурак (1970, в. Агароднікі — 2021) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, палітычны вязень памёршы у калёніі
- Мацей Догель (1715—1760) — пэдагог, гісторык-архівіст, прававед
- Кіпрыян Кандратовіч (1859 в.Зіневічы — 1932) — вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР
- Міхал Карыцкі (1714—1781) — паэт, пэдагог
- Аляксей Логвін (1934, в. Збляны — 2004) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра і адзін з кіраўнікоў антыкамуністычнай Лідскай моладзевай падпольнай арганізацыі у 1950—1951 гадах, рэпрэсаваны савецкай уладай.
- Зыгмунд Макрэцкі (1865—1936) — заснавальнік музэю прыроды ў месьце Сімфэропаль
- Казімер Нарбут (1738—1807) — асьветнік, філёзаф
- Апалёнія Серакоўская (1838, фальварак Кункулка — 1919) — грамадзкая дзяячка, удзельніца паўстаньня 1863 году, жонка Зыгмунта Серакоўскага.
Паселішчы
Уключае гарады Ліду і Бярозаўку, пас. Першамайскі, 276 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Вавёрскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Трацьцякоўскі, Ходараўскі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.