Лебяда (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лебяда (рака)

Лебяда́, Лябёдка — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэа ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 67 км. Плошча вадазбору 791 км². Выдатак вады ў вусьці каля 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Рака
Лебяда
Thumb
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Калечыцаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 67 км
Сярэднегадавы сьцёк 5 м³/с
Плошча басэйну 791 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰
Закрыць

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Васілішкі.

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля вёскі Калечыцаў Шчучынскага раёну, цячэ Лідзкай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Абалона нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—700 м. Рэчышча зьвілістае, шырыня ў межань да вусьця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. Берагі стромкія і абрывістыя. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад вёскі Русанаўкі да вёскі Збражкаў (7,9 км) і ад вёскі Васілішкаў да вёскі Малога Мажэйкава (12,5 км). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.