Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Нава́градзкае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo Nowogródzkie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы з цэнтрам у Наваградку. Буйныя гарады: Баранавічы, Ліда, Нясьвіж, Стоўпцы. Утворана паводле закону (палажэньня) ад 4 лютага 1921 году.[1]
Наваградзкае ваяводзтва | |
(Województwo nowogródzkie) | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | ваяводзтва |
Уваходзіць у | Польшча |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Улучае | 10 паветаў (1922), 8 паветаў (1929) |
Найбольшы горад | Наваградак, Слонім, Ліда |
Дата ўтварэньня | 4 лютага 1921 |
Дата скасаваньня | 4 сьнежня 1939 |
Насельніцтва (1931) | 1057,2 тыс. |
Шчыльнасьць | 46 чал./км² |
Плошча | 22 966 (1931) км² (6%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 324 м |
Месцазнаходжаньне Наваградзкага ваяводзтва | |
Мапа Наваградзкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Наваградзкае ваяводзтва займала тэрыторыю плошчаю 22 966 км², што складала 6% тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай.[2][3] На ўсходзе межавала з СССР, на поўдні з Палескім ваяводзтвам, з захаду і поўначы — зь Беластоцкім і Віленскім.
Наваградзкае ваяводзтва ляжала на плоскасьці, найвышэйшы пункт якой узносіўся на вышыню 324 мэтраў над узроўнем мора і знаходзіўся гэты пункт у Наваградку. На захад і на поўдзень рэльеф зьніжаўся і пераважалі абшары, якія ляжалі на вышыні 150—200 м.[4]
Наваградзкае ваяводзтва ляжала ў парэччы ракі Нёман, якая падзяляла ваяводзтва натуральным чынам на дзьве частцы. Нёман праходзіў праз паветы Стаўпецкі, Наваградзкі, Лідзкі і Шчучынскі па даўжыні 286 км.[5]
Да найважнейшых рэк акрамя Нёману належаць Сула (даўжыня 72 км), Бярэзіна (192 км), Гаўя (65 км), Дзітва (95 км), Лебяда (57 км), Маўчадка (86 км), Вуша (83 км), Сэрвач (68 км) і найвялікшай пасьля Нёману рака Шчара (330 км). Цалкам, даўжыня рачной сеці ваяводзтва даходзіла да 4066 км.[3]
Вялікіх азёраў не было. Найважнейшымі былі Сьвіцязь, Калдычэўскае возера, Кромаль, Дамачэўскае возера, Пеласы і Маторы. Іх паверхня вагалася ў граніцах 93—170 га.
21% абшараў Наваградзкага ваяводзтва займалі дрыгвы. Цалкам паверхня багнаў і балот, якія ляжалі ў басэйнах рэк складала 588 600 га. Найбольш іх было ў Стаўпецкім павеце, потым у Валожынскім, слонімскім і Баранавіцкім. Найменш у наваградзкім і Шчучынскім. Знаходзячыся ў паўднёвай частцы ваяводзтва, значныя дрыгвяныя комплексы былі працягам Палескіх балот. Працягваліся яны да шашы Берасьце — Слуцак і далей на поўдзень.
Тэрыторыя Наваградзкага ваяводзтва была досыць густа залесенай. Агульная плошча лясоў у 1931 годзе дасягала 517 000 га (24,3% паверхні).[6] Найбуйнейшыя лясныя абшары знаходзіліся ў павеце Валожынскім, Слонімскім і Баранавіцкім. Валожынскі павет і ўсходняя частка Стаўпецкага павету займаў буйны лясны комплекс, які складаўся зь лясоў Бакшанцкіх, Вішнеўскіх, Любчанскія і Налібоцкай пушчы з паверхняй каля 100 000 га. Другім па памеры лясным абшарам была пакладзеная па левым берагу Нёмана пры вусьці Шчары ў Слонімскім павеце і часткова Наваградзкім Ліпічанская пушча, называемая таксама Занёманскай. У Баранавіцкім павеце былі значныя лясныя скапленьні ў прырэччы Шчары.
На поўнач ад Нёману, лясы выступалі радзей. Найменей іх было ў паветах Лідзкім, Наваградзкім і Нясьвіскім. Гэтыя паветы прадстаўлялі сабой слаба залесены пас, які апаясваў Наваградзкае ваяводзтва з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У Шчучынскім павеце лясныя абшары ляжалі на паўднёва-ўсходнім яго канцы, і адносіліся да Гарадзенскай пушчы.
Павет | Плошча км² | Жыхароў | Павятовае места | Жыхароў | |
---|---|---|---|---|---|
Наваградзкае ваяводзтва | |||||
Баранавіцкі | 3298 | 161 100 | Баранавічы | 22 893 | |
Дунілавіцкага (да 1922) ¹ | 3687 | 112 717 | Дунілавічы | 1386 | |
Дзісьненскі (да 1922) | 5156 | 170 342 | Дзісна | 4514 | |
Лідзкі ³ | 4258 | 183 500 | Ліда | 19 490 | |
Нясьвіскі | 1968 | 114 500 | Нясьвіж | 7357 | |
Наваградзкі | 2930 | 149 500 | Наваградак | 9567 | |
Слонімскі | 3069 | 126 500 | Слонім | 16 284 | |
Стаўпецкі | 2371 | 99 400 | Стоўпцы | 6569 | |
Шчучынскі (пасьля 1929) ³ | 2273 | 107 200 | Шчучын | (1921) 1539 | |
Вялейскага (да 1922) 4 | 3421 | 103 914 | Вялейка | 3417 | |
Валожынскі | 2799 | 115 500 | Валожын | 6269 | |
¹ У 1922 годзе ў Віленскае ваяводзтва перададзеныя Вялейскі, Дзісьненскі й Дунілавіцкі паветы. | |||||
³ 21 траўня 1929 году ўтвораны восьмы, Шчучынскі павет). | |||||
Акрамя таго, ваяводзтва налічвала 89 вясковых гмінаў.
У 1931 годзе ў Наваградзкім ваяводзтве жылі 1057,2 тыс. асобаў, зь якіх у местах было каля 102,3 тыс.[2] У параўнаньні зь іншымі тэрыторыямі ІІ Рэчы Паспалітай, гэта быў рэгіён ня толькі слаба заселены але і вельмі неўрбанізаваны.
Прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва ня мела нацыянальнага адзінства. Адвечна тутай жылі палякі, беларусы, габрэі, летувісы, татары і расейцы. Дамінавалі аднак, першыя тры групы. На падставе статыстычных дадзеных цяжка высьветліць, хто быў палякам, а хто беларусам. У часе правядзеньня ІІ Усеагульнага сьпісу люднасьці ў 1931 годзе, апытаваным асобам ставілася пытаньне не аб нацыянальнае прыналежнасьці, а толькі аб мове і вызнаньні. Люднасьць ваяводзтва паводле мовы і вызнаньня:
Насельніцтва ваяводзтва паводле мовы і вызнаньня[7] | |||||
Родная мова | Вызнаньне | ||||
---|---|---|---|---|---|
Польская — 553 859 асобаў | Рыма-каталікі — 424 549 асобаў | ||||
Беларуская — 413 466 асобаў | Праваслаўныя — 542 333 асобаў | ||||
Ідыш і габрэйская — 76 025 асобаў | «Майсеева вера» — 82 872 асобаў |
Статыстычныя дадзеныя гавораць, што каталікі не заўсёды карысталіся польскай мовай, падобна як і ня ўсе праваслаўныя ўжывалі беларускую мову. Пэўна, аднак, што пераважная большасьць палякаў былі каталікамі, а большасьць беларусаў вызнавала праваслаўе.[8]
У местах ваяводзтва дамінавалі палякі і габрэі, на вёсцы ў большасьці раёнаў пераважалі беларусы. У лідзкім, шчучынскім і валожынскім паветах дамінавала польскае насельніцтва, значны адсотак палякаў жыў у стоўпцаўскім павеце, у астатніх паветах пераважалі беларусы.[8]
Нацыянальная сьвядомасьць сярод мясцовых беларусаў была разьвіта слаба. Пад уплывам аґітацыі беларускіх дзеячоў і камуністычнай прапаґанды, палітычнае ўсьведамленьне беларусаў паступова ўзрастала.
Нацыянальная палітыка польскіх улад станавіла перашкоды на шляху кар’ернага ўзросту беларусаў. Сьведчаць аб тым зьвесткі ІІ сьпісу насельніцтва 1931 году. Сярод 19 115 працаўнікоў публічнае службы, касьцёла, арґанізацыяў і грамадзкіх інстытутаў католікаў было 13 389, праваслаўных — 3050 асобаў, вызнаньня майсеева — 1481.[9] Таксама, калі ня горш выглядала сытуацыя ў адміністрацыі, судзе, самакіраваньні, асьвеце, культуры і мэдыцыне. Палякі мелі значна большыя шансы для кар’ернага росту.[10]
Нягледзячы на тое, што беларусы мелі меншыя мажлівасьці для разьвіцьця сваёй асьветы і культуры, не заслугоўвае даверу сьцьвярджэньне, што ўсе беларусы былі праціўнікамі Польшчы. Значная іх частка мела пачуцьцё сувязі з Польшчай. Сьведчыць аб тым удзел беларусаў у адзінках абароны граніцы і польскай кансьпірацыі і аддзелах партызанскіх ЗВЗ-АК на Наваградчыне.[10]
Большасьць габрэяў жылі ў местах і мястэчках, працавалі ў гандлі, прамысловасьці і камунікацыі. Яны ўяўлялі сабою закрытую ґрупу, якая амаль не асымілявалася. Таму спрыялі традыцыйны ўклад жыцьця, культурная і рэліґійная асобнасьць. Пераважная большасьць габрэяў жылі бедна і таму былі вельмі падатнымі на бальшавіцкую прапаґанду, якая праводзілася праз каморкі КПЗБ.
Хаця непрыязьнь беларусаў і габрэяў да палякаў і польскага гаспадарства была зьявай досыць распаўсюджанай, у міжваеным часе выпадкаў канфліктаў на этнічнай глебе не было. Гэтая ўзаемная непрыязьнь узрастала галоўным чынам, на эканамічнай глебе, а не нацыянальнай.
У 1939 на тэрыторыі Наваградчыны было 23 прадшколы, 1323 пачатковыя школы, 12 ґімназіяў, 9 ліцэяў і настаўніцкіх сэмінарыяў, 13 прфэсійных («завадовых») школаў, 10 сельскагаспадарчых, 5 тэхнікумаў (школа «завадова-дакшталтуючая»).[11][12] З 202 100 дзяцей у школьным узросьце наведвалі школы 164 500 (81,4%). Аднак, у 1938 годзе, на тэрыторыі Наваградчыны не стала аніводнай школы зь беларускай мовай навучаньня.
Камунікацыйная сець у Наваградзкім ваяводзтве была разьвітая слаба. Яго тэрыторыю абдымалі чатыры чыгуначныя лініі: Берасьце—Баранавічы—Стоўпцы, Вільня—Баранавічы—Лунінец, Беласток—Баранавічы, Седльцэ—Ліда—Захацьце. Даўжыня ўсёй чыгункі дасягала 584 км, зь іх 56% прыпадала на лідзкі і баранавіцкі паветы.
Вузкакалейныя лініі ваяводзтва мелі даўжыню 148 км і мелі значэньне для мясцовых перавозак. Новаельненскі чыгуначны вузел быў зьвязаны з наступнымі местамі: Ліда, Баранавічы, Любча. Яго пабудавалі і пусьцілілі ў работу ў 1930-ыя гады. Гэта была вузкакалейная чыгунка. Дзейнічаў Новаельненскі чыгуначны вузел у складзе польскае чыгункі. Перагон Новаельня—Любча злучаў сталіцу Наваградзкага ваяводзтва местам Новы-Гарадок. На перагоне былі вакзалы для падарожнікаў і хадзілі людзкія цягнікі.
Даўжыня звычайных дарог у Наваградзкім ваяводзтве дасягала 14 338 км зь іх асфальтаванымі і брукаванымі былі толькі 2214 км. І без таго цяжкія камунікацыйныя ўмовы пагаршаліся ападкамі асабліва, ўвясну, увосень і зімою, калі выпадала дужа сьнегу.[13]
Наваградзкае ваяводзтва было аґрарным рэґіёнам. Складанае становішча ў эканоміцы мела непасрэдны ўплыў і на нацыянальныя адносіны.
На настроі беларусаў уплывала перанаселенасьць вёскі і выкліканы гэтым недахоп зямлі. У 1931 годзе на тэрыторыі ваяводзтва было 164 256 гаспадарак, зь іх 143 767 мелі зямлі менш за 15 га. У 81 853 гаспадарак зямлі было менш за 5 га і працавала на іх каля 378 959 асобаў (ува ўзросьце ад 16 да 60 гадоў), ад 5 да 10 га лічыліся 46 677 гаспадарак (265 916 асобаў), гаспадарак ад 10 да 15 га было 12 237 (69 777 асобаў), ад 15 да 50 га 7946 гаспадарак (45 706 асобаў). Маёнткаў вышэй за 50 га было 938 (3572 асобы).[8][14]
Перанаселенасьць вёскі і «зямельны голад» датычыў адначасова і палякаў і беларусаў. Хаця пераважна ўладарамі дужых (звыш 50 га) і сярэдніх маёнткаў былі палякі, зь якіх шмат належыла вайсковым асаднікам (на 1 студзеня 1925 году іх лічба на Наваградчыне была каля 1921 асобы).[8]
Перанаселенасьць, прымітыўная сыстэма кіраваньня сельскай гаспадаркай (дамінавала трохпольле), малаўраджайная глеба, недастатковая мэханізацыя вёскі — усё гэта спрыяла таму, што большасьць гаспадарак Наваградзкага ваяводзтва былі натуральнымі і самадастатковымі, слаба зьвязанымі з рынкам.[15]
Пасьля нападу СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году і прыйсьця Чырвонае Арміі, на некаторы час наступіла анархія. Гэты пэрыяд быў скарыстаны крымінальнымі і скамунізаванымі элемэнтамі, каторыя правялі бандыцка-рабункавыя акцыі супраць асаднікаў, заможных сялянаў, паліцэйскіх, афіцэраў Войска Польскага. Здаралася, што даходзіла да забойстваў. Толькі на тэрыторыі наваградзкага павету ахвярамі падобных акцыяў сталі прынамсі 25 асобаў.[16][17]
Разбурэньні працягваліся, пакуль сытуацыя не была апанавана і ўзята пад кантроль новай адміністрацыяй і НКВД. На тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва была ўсталявана савецкая ўлада, а на месцы ваяводзтва створана Баранавіцкая вобласьць, якая была нязначна большай за прадваеннае Наваградзкае ваяводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.