Remove ads

Стаўпе́цкі паве́т (па-польску: Powiat stołpecki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1921—1940 гг. у Наваградзкім ваяводзтве Польшчы, у 1939—1940 гг. у БССР. Галоўнае места — мястэчка Стоўпцы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Стаўпецкі павет
Powiat stołpecki
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Статус павет
Уваходзіць у Наваградзкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Стоўбцы
Дата ўтварэньня 12 сьнежня 1920
Дата скасаваньня 15 студзеня 1940
Афіцыйныя мовы польская
Мовы ва ўжытку беларуская
Насельніцтва 99 400
Шчыльнасьць 42 чал./км²
Плошча 2371 км²
Месцазнаходжаньне Стаўпецкага павету
Стаўпецкі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Закрыць

Утвораны ў канцы 1920 г. на частцы тэрыторыі былога Менскага павета, акупаванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмінаў: Засульскую, Заслаўскую, Івянецкую, Пяршайскую, Ракаўскую, Сьвержанскую, Стаўпецкую. З 4 лютага 1921 г. у Навагрудзкім ваяводзтве. У 1923 г. уключаў 8 гмін: Валмянскую, Засульскую, Івянецкую, Навасьвержанскую, Пяршайскую, Ракаўскую, Рубяжэвіцкую, Стаўпецкую. 13 студзеня 1926 г. Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўпецкага павету далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 траўня 1930 г. Налібоцкая гміна з суседніх паветаў. У верасьні 1939 г. павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 г. у БССР, з 4 сьнежня ў Баранавіцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўпецкім раёнамі.

Remove ads

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads