Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году — першыя выбары прэзыдэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаваньне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандар Лукашэнка.

Хуткія факты Кандыдат, Аляксандар Лукашэнка ...
 Сьцяг Беларусі
2001
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году
23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994
Thumb
Кандыдат Аляксандар Лукашэнка Вячаслаў Кебіч
Партыя Незалежны кандыдат Незалежны кандыдат
Адсотак 80,1% 14,1%
Thumb

Вынікі першага туру выбараў па раёнах

Закрыць

Перадгісторыя

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчаная ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 году Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 году прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў аб тэрмінах: 15—24 красавіка 1994 году — утварэньне мясцовых камісіяў па выбарах, 15—24 красавіка — вылучэньне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 25—29 красавіка — утварэньне ўчасткаў для галасаваньня, 25 красавіка — 14 траўня — збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савету за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 траўня — збор подпісаў грамадзян, 27 траўня — 2 чэрвеня — афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, пэрыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзыдэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 году.

Прэтэндэнты

Вылучэньне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Больш інфармацыі Імя прэтэндэнта, Колькасьць ініцыятыўнай групы, чал. ...
Імя прэтэндэнтаКолькасьць ініцыятыўнай групы, чал.Зьвесткі пра прэтэндэнтаСабрана сапраўдных подпісаў
Вячаслаў Кебіч3920прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь371 967
Зянон Пазьняк2734кіраўнік партыі БНФ, нацыянал-дэмакрат216 855
Васіль Новікаў3041кіраўнік партыі ПКБ, камуніст183 836
Аляксандар Лукашэнка ?старшыня антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, папуліст156 391
Станіслаў Шушкевіч1420былы старшыня Вярхоўнага Савету, сацыял-дэмакрат123 552
Аляксандар Дубко2901старшыня Саюзу аграрнікаў, прыхільнік калгаснай сельскай гаспадаркі116 693
Генадзь Карпенка ?старшыня гарвыканкаму г. Маладэчна, кіраўнік Партыі народнай згоды, пазьней — у лібэральнай партыі АГП93 472
Уладзімер Карагін1487Прэзыдэнт Саюза прадпрымальнікаў39 542
Яўген Лугін795кіраўнік Сялянскай партыі35 тыс.
Віктар Цярэшчанка218дырэктар інстытуту мэнэджмэнту «Мім-Беларусь» ?
Мікалай Каўбаска2539кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў ?
Леанід Козік667дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сацыял-дэмакрат ?
Эдвард Ахрэм337кіраўнік Польскага дэмакратычнага згуртаваньня ?
Уладзімер Бялоў283кіраўнік лябараторыі гомельскага НПО «Сэйсматэхніка» ?
Іван Каравайчык285дырэктар фірмы «Растверк»879
Канстанцін Бубен165кіраўнік каапэратыва «Бэта-88» ?
Аляксандар Кальцоў121кіраўнік цэнтру дзіцячай творчасьці ў Салігорску ?
Мікалай Шэляговіч153кіраўнік аб’яднаньня «Полісьсе» ?
Станіслаў Ліцкевіч88беспрацоўны0
Закрыць

Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108 354 подпісы, але частка зь іх былі аб’яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка зь іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64.

Афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты

Вынікі

Першы тур

Колькасьць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71% ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле зьвестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых пасьлявыбарчых зьвестак). У скрынях для галасаваньня было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97% ад колькасьці выбаршчыкаў), зь іх несапраўдных — 121 509. Галасаваньне адбывалася 23 чэрвеня 1994, у чацьвер, з 7:00 да 22:00.

Больш інфармацыі Першы тур ...
Першы тур
Лукашэнка
 
44.82%
Кебіч
 
17.33%
Пазьняк
 
12.82%
Шушкевіч
 
10.0%
Дубко
 
6.0%
Новікаў
 
5.0%
Закрыць

У першым туры Аляксандар Лукашэнка набраў 44,82% (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33% (1 023 174 галасы), Зянон Пазьняк — 12,82% (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10% (585 143 галасы), Аляксандар Дубко — 6% (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5% (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзеныя супраць усіх.

Больш інфармацыі Кандыдат, Берасьцейская ...
Кандыдат Берасьцейская Віцебская Гарадзенская Гомельская Магілёўская Менская Менск
Лукашэнка 53,5 46,0 36,3 45,6 63,0 44,5 26,5
Кебіч 13,9 19,3 14,6 23,1 17,0 14,9 18,2
Пазьняк 11,7 9,4 21,2 6,3 4,7 15,3 21,0
Шушкевіч 8,7 7,1 10,2 8,6 3,8 8,5 21,2
Дубко 5,3 6,7 8,5 5,5 4,4 7,9 3,5
Новікаў 3,2 6,0 3,1 5,0 3,5 4,3 4,5
Закрыць

Другі тур

Больш інфармацыі Першы тур ...
Першы тур
Лукашэнка
 
80.1%
Кебіч
 
14.1%
Закрыць

У другім туры з 7 476 205 выбарнікаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6%). Аляксандар Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1% (56% галасоў выбарнікаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1%. 17 193 бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі.

Вынікі па рэгіёнах

Больш інфармацыі Рэгіён/Кандыдат, Лукашэнка ...
Рэгіён/Кандыдат Лукашэнка Кебіч Пазьняк Шушкевіч Дубко Новікаў
Менск (агулам) 26.5% 18.2% 20.9% 21.2% 3.5% 4.5%
Цэнтральны раён 22.7% 24.3% 17.8% 21.9% 3.2% 4.9%
Савецкі раён 21.6% 20.7% 21.0% 23.4% 3.2% 5.0%
Першамайскі раён 21.5% 25.3% 18.6% 21.1% 3.3% 4.6%
Партызанскі раён 25.9% 21.7% 18.7% 20.0% 3.4% 5.1%
Заводзкі раён 33.7% 13.6% 21.7% 18.0% 3.7% 4.6%
Ленінскі раён 30.0% 15.8% 20.9% 21.0% 3.2% 4.0%
Кастрычніцкі раён 25.8% 16.3% 22.3% 22.0% 3.7% 4.8%
Маскоўскі раён 26.4% 16.6% 22.0% 21.9% 3.8% 4.4%
Фрунзэнскі раён 26.3% 16.3% 22.4% 22.2% 3.7% 4.2%
Менская вобласьць (агулам) 44.5% 14.9% 15.3% 8.6% 7.9% 4.3%
Барысаў 27.2% 34.5% 9.0% 5.5% 4.0% 5.1%
Барысаўскі раён 42.6% 19.0% 9.2% 5.4% 8.6% 10.1%
Вялейка 31.3% 11.3% 31.6% 12.9% 3.4% 4.6%
Вялейскі раён 40.8% 10.1% 23.7% 8.2% 6.3% 5.5%
Койданаў 47.1% 10.5% 14.1% 15.1% 5.1% 3.0%
Койданаўскі раён 42,8% 16.3% 14.0% 10.7% 10.4% 2.8%
Жодзін 37.8% 16.5% 19.1% 14.8% 4.1% 3.0%
Заслаўе 43.9% 8.5% 20.2% 15.0% 5.6% 3.2%
Маладэчна 25.3% 4.1% 32.3% 14.6% 3.9% 4.5%
Маладэчанскі раён 35.5% 11.5% 26.9% 8.4% 9.7% 3.9%
Менскі раён 38.7% 18.0% 17.2% 13.4% 7.7% 4.9%
Салігорск 47.0% 9.0% 24.0% 12.0% 5.0% 3.0%
Салігорскі раён 62.6% 7.2% 7.0% 3.2% 14.1% 2.5%
Слуцак 55.5% 15.8% 9.0% 7.0% 4.2% 4.5%
Слуцкі раён 66.2% 5.7% 6.4% 2.8% 13.7% 2.5%
Бярэзінскі раён 62.2% 11.2% 6.1% 4.4% 9.9% 3.3%
Валожынскі раён 33.0% 25.3% 23.8% 7.0% 4.9% 1.8%
Ігуменскі раён 48.5% 8.9% 9.0% 5.5% 18.5% 5.1%
Капыльскі раён 62.4% 7.3% 7.2% 5.5% 8.6% 6.9%
Клецкі раён 62.9% 9.0% 10.3% 7.1% 4.9% 2.4%
Крупскі раён 55.6% 11.6% 6.4% 3.8% 12.3% 5.9%
Лагойскі раён 45.7% 14.9% 13.0% 5.6% 7.7% 8.8%
Любанскі раён 62.3% 11.4% 6.7% 3.7% 7.8% 4.2%
Мядзельскі раён 37.4% 10.7% 26.9% 11.4% 6.4% 3.2%
Нясьвіскі раён 42.5% 9.1% 23.7% 8.6% 8.9% 2.1%
Пухавіцкі раён 40.8% 21.7% 9.5% 7.0% 11.3% 4.9%
Смалявіцкі раён 44.4% 14.5% 13.8% 8.4% 9.0% 5.3%
Старадароскі раён 61.0% 11.5% 5.9% 3.6% 10.3% 3.4%
Стаўпецкі раён 44.8% 9.8% 17.5% 7.8% 14.5% 1.9%
Узьдзенскі раён 57.5% 8.1% 12.1% 6.0% 8.8% 3.0%
Берасьцейская вобласьць (агулам) 53.5% 13.9% 11.7% 8.7% 5.3% 3.2%
Берасьце 39.9% 22.2% 10.9% 14.1% 3.4% 4.8%
Берасьцейскі раён 53.4% 14.9% 7.0% 6.3% 10.0% 3.8%
Баранавічы 44.7% 16.3% 14.9% 12.7% 3.5% 4.7%
Баранавіцкі раён 54.1% 11.2% 11.0% 6.5% 11.1% 2.5%
Кобрынь 63.0% 13.2% 9.0% 12.7% 3.2% 2.3%
Кобрынскі раён 67.8% 11.7% 4.1% 3.3% 7.0% 1.8%
Лунінец 60.4% 10.5% 13.1% 8.9% 2.4% 1.9%
Лунінецкі раён 69.7% 6.2% 9.3% 4.8% 6.2% 1.3%
Пінск 48.7% 13.1% 12.5% 15.5% 1.9% 4.5%
Пінскі раён 67.6% 12.0% 6.2% 5.0% 3.7% 2.1%
Бярозаўскі раён 55.2% 10.8% 13.7% 7.8% 5.4% 1.9%
Ганцавіцкі раён 66.0% 6.8% 12.4% 3.7% 5.2% 2.3%
Дарагічынскі раён 73.2% 7.1% 7.3% 3.7% 4.1% 1.5%
Жабінкаўскі раён 53.3% 15.5% 7.6% 11.0% 6.0% 2.5%
Івацэвіцкі раён 65.2% 7.9% 12.0% 4.9% 3.9% 2.6%
Камянецкі раён 67.7% 12.2% 4.5% 4.0% 6.6% 1.5%
Ляхавіцкі раён 63.0% 6.8% 16.0% 5.1% 7.0% 1.9%
Маларыцкі раён 45.0% 24.1% 6.8% 6.2% 8.5% 9.9%
Пружанскі раён 57.3% 12.6% 9.4% 6.9% 8.8% 1.8%
Столінскі раён 32.3% 13.2% 31.8% 6.0% 10.1% 2.8%
Янаўскі раён 62.4% 14.4% 7.5% 6.2% 1.5% 1.4%
Віцебская вобласьць (агулам) 46.0% 19.3% 9.4% 7.1% 6.7% 6.0%
Віцебск 40.4% 25.8% 7.2% 8.6% 3.1% 8.0%
Віцебскі раён 52.9% 20.0% 3.7% 3.6% 6.9% 7.4%
Наваполацак 38.2% 20.4% 10.0% 16.0% 4.1% 5.6%
Ворша 57.2% 16.1% 8.3% 5.0% 2.5% 5.3%
Аршанскі раён 55.6% 15.3% 5.7% 3.6% 6.7% 7.6%
Полацак 43.3% 24.4% 7.1% 8.1% 3.8% 7.3%
Полацкі раён 35.6% 35.6% 3.9% 4.6% 9.1% 5.5%
Бешанковіцкі раён 49.6% 15.2% 4.9% 3.5% 13.0% 9.7%
Браслаўскі раён 25.7% 12.9% 26.0% 6.7% 19.6% 3.3%
Гарадоцкі раён 55.3% 19.8% 3.8% 3.8% 8.5% 4.4%
Глыбоцкі раён 39.0% 10.2% 27.9% 8.4% 8.2% 1.5%
Докшыцкі раён 44.5% 12.4% 18.3% 7.6% 9.3% 3.4%
Дрысенскі раён 45.0% 20.0% 5.4% 6.6% 12.0% 5.6%
Дубровенскі раён 58.9% 20.0% 2.8% 3.0% 5.1% 6.9%
Лепельскі раён 49.6% 26.3% 4.7% 4.3% 8.1% 3.2%
Лёзьненскі раён 81.8% 6.8% 1.8% 1.6% 2.1% 2.8%
Мёрскі раён 40.1% 12.1% 12.0% 12.0% 17.6% 1.6%
Пастаўскі раён 26.7% 21.4% 24.0% 14.1% 6.8% 1.9%
Расонскі раён 41.9% 23.0% 4.8% 4.9% 9.4% 7.7%
Сеньненскі раён 61.1% 11.5% 4.0% 3.2% 6.3% 8.6%
Талачынскі раён 59.6% 13.7% 5.9% 3.4% 5.5% 5.9%
Ушацкі раён 55.2% 10.1% 6.3% 4.9% 12.5% 6.4%
Чашніцкі раён 44.6% 14.3% 13.0% 5.3% 6.0% 12.3%
Шаркоўшчынскі раён 42.0% 9.8% 18.3% 8.5% 15.1% 2.1%
Шумілінскі раён 56.1% 13.5% 5.5% 4.5% 12.0% 4.0%
Гомельская вобласьць (агулам) 45.5% 23.1% 6.3% 8.6% 5.5% 5.0%
Гомель 34.8% 25.7% 9.3% 14.5% 2.8% 5.7%
Гомельскі раён 42.8% 26.9% 4.7% 6.4% 6.1% 5.6%
Добруш 43.9% 28.5% 4.2% 5.4% 4.1% 5.8%
Добрускі раён 38.6% 33.0% 3.7% 6.1% 8.0% 3.0%
Жлобін 32.6% 26.3% 9.2% 10.9% 4.4% 6.6%
Жлобінскі раён 49.7% 22.3% 4.5% 4.4% 8.6% 4.6%
Каленкавічы 50.1% 20.9% 5.5% 9.6% 3.3% 4.7%
Каленкавіцкі раён 60.7% 20.0% 2.5% 3.4% 5.2% 3.0%
Мазыр 50.3% 17.4% 7.2% 10.0% 4.1% 5.2%
Мазырскі раён 59.7% 13.5% 4.0% 4.3% 7.2% 5.0%
Рагачоў 43.4% 18.8% 9.7% 9.0% 6.9% 6.1%
Рагачоўскі раён 55.3% 18.8% 3.6% 3.2% 3.7% 9.9%
Рэчыца 41.2% 18.7% 8.4% 12.0% 6.6% 6.8%
Рэчыцкі раён 45.1% 18.3% 5.5% 6.1% 10.4% 8.8%
Шацілавічы 48.2% 16.3% 9.4% 9.6% 5.1% 9.4%
Шацілавіцкі раён 62.9% 13.7% 3.3% 3.2% 8.9% 3.2%
Брагінскі раён 58.0% 18.5% 1.9% 3.8% 6.0% 6.6%
Буда-Кашалёўскі раён 46.8% 28.3% 4.2% 4.5% 5.7% 3.7%
Веткаўскі раён 36.7% 46.0% 1.9% 4.5% 7.5% 3.1%
Ельскі раён 53.9% 23.1% 3.0% 4.0% 6.5% 4.6%
Жыткавіцкі раён 58.8% 14.9% 4.4% 5.6% 7.0% 2.7%
Кармянскі раён 46.1% 33.3% 2.5% 2.5% 2.9% 2.8%
Лельчыцкі раён 64.0% 18.5% 2.6% 4.2% 3.6% 2.7%
Лоеўскі раён 55.9% 16.4% 4.3% 5.8% 8.7% 3.9%
Нараўлянскі раён 56.3% 25.1% 2.0% 3.6% 3.8% 0.6%
Петрыкаўскі раён 57.2% 21.9% 3.2% 5.2% 3.9% 3.8%
Рудабельскі раён 57.3% 14.5% 3.6% 3.7% 7.6% 6.7%
Хвойніцкі раён 62.6% 16.0% 2.1% 4.2% 6.5% 4.1%
Чачэрскі раён 28.5% 57.4% 1.3% 2.7% 2.1% 2.0%
Гарадзенская вобласьць (агулам) 35.9% 14.7% 20.6% 10.2% 8.5% 3.1%
Горадня 38.7% 16.0% 17.0% 14.5% 4.0% 3.0%
Гарадзенскі раён 40.6% 12.6% 11.9% 6.9% 19.0% 2.6%
Ваўкавыск 31.0% 9.8% 27.6% 16.0% 3.99% 6.0%
Ваўкавыскі раён 44.0% 13.0% 17.8% 9.0% 8.0% 2.0%
Ліда 24.9% 15.0% 31.8% 15.0% 4.0% 3.0%
Лідзкі раён 32.0% 13.5% 29.8% 10.0% 7.6% 1.6%
Наваградак 45.0% 9.7% 21.7% 10.6% 5.6% 2.0%
Наваградзкі раён 57.9% 7.5% 11.0% 5.0% 10.8% 2.0%
Слонім 27.8% 24.6% 22.0% 10.0% 6.0% 2.0%
Слонімскі раён 38.6% 19.8% 18.9% 5.0% 9.6% 2.0%
Смаргонь 16.0% 18.0% 38.0% 16.0% 4.5% 2.0%
Смаргонскі раён 20.6% 13.0% 34.0% 9.0% 15.6% 1.9%
Астравецкі раён 15.0% 21.0% 27.0% 9.0% 18.0% 1.9%
Ашмянскі раён 27.7% 8.0% 23.0% 7.0% 27.7% 1.6%
Бераставіцкі раён 49.0% 12.0% 13.0% 6.0% 11.0% 1.0%
Вярэнаўскі раён 28.0% 23.0% 22.0% 6.7% 16.0% 1.4%
Зьдзецельскі раён 38.6% 17.0% 18.9% 7.8% 9.0% 3.5%
Зэльвенскі раён 40.0% 14.8% 23.6% 6.0% 7.0% 1.7%
Іўеўскі раён 26.7% 9.0% 40.0% 7.9% 8.0% 2.0%
Карэліцкі раён 55.0% 9.6% 11.9% 7.0% 7.9% 1.9%
Мастоўскі раён 41.8% 10.0% 14.0% 10.0% 12.0% 4.7%
Сьвіслацкі раён 57.0% 7.7% 12.0% 6.0% 9.6% 1.7%
Шчучынскі раён 43.6% 15.0% 18.0% 7.0% 7.9% 1.9%
Магілёўская вобласьць (агулам) 63.0% 17.0% 4.7% 3.8% 4.4% 3.5%
Магілёў 64.5% 12.8% 6.2% 6.5% 3.3% 2.9%
Магілёўскі раён 73.0% 12.2% 2.2% 2.0% 3.5% 3.1%
Бабруйск 49.6% 25.4% 8.1% 5.3% 3.8% 3.8%
Бабруйскі раён 55.7% 13.2% 4.6% 2.4% 16.5% 3.7%
Асіпавічы 37.0% 29.7% 8.0% 8.4% 4.4% 8.5%
Асіпавіцкі раён 48.3% 20.9% 5.6% 4.6% 9.6% 6.6%
Амсьціслаўскі раён 67.8% 19.3% 1.3% 1.5% 3.6% 3.4%
Быхаўскі раён 59.6% 24.9% 2.1% 2.4% 3.9% 1.6%
Бялыніцкі раён 79.3% 7.2% 2.7% 1.9% 2.9% 3.0%
Горкі 69.0% 10.5% 8.6% 3.4% 3.8% 1.8%
Горацкі раён 75.2% 11.7% 2.4% 1.7% 3.9% 1.7%
Крычаў 66.0% 16.4% 3.0% 2.0% 1.7% 7.4%
Крычаўскі раён 62.0% 13.6% 2.0% 1.7% 4.7% 11.7%
Глускі раён 43.6% 25.7% 6.6% 3.7% 12.3% 4.7%
Дрыбінскі раён 71.0% 12.7% 2.3% 1.2% 3.9% 2.4%
Касьцюковіцкі раён 67.0% 23.1% 1.7% 1.2% 2.4% 2.0%
Качэрыцкі раён 65.9% 17.9% 2.3% 1.8% 5.9% 3.5%
Клімавіцкі раён 70.5% 13.8% 1.2% 1.3% 4.2% 2.4%
Клічаўскі раён 57.8% 16.8% 4.6% 2.9% 10.5% 4.6%
Краснапольскі раён 59.7% 19.0% 1.9% 1.0% 9.0% 4.9%
Круглянскі раён 78.2% 9.6% 2.2% 1.4% 3.8% 2.5%
Прапойскі раён 62.8% 23.0% 2.4% 2.1% 3.1% 3.5%
Хоцімскі раён 67.7% 21.8% 1.5% 1.3% 4.1% 1.3%
Чавускі раён 78.6% 12.3% 1.5% 0.8% 2.3% 1.7%
Чэрыкаўскі раён 65.1% 16.2% 3.0% 2.4% 7.6% 2.3%
Шклоўскі раён 85.0% 5.9% 1.6% 0.9% 2.3% 1.8%
Закрыць

Мапы выбараў

Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.