Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Клі́чаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Клічаўскі раён мяжуе з Асіпавіцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Бялыніцкім, Качэрыцкім і Магілёўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці.
Клічаўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Клічаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Віктар Рабкавец[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 14 923[2] |
Шчыльнасьць | 8,3 чал./км² |
Плошча | 1796,05[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 156 м[4] |
Месцазнаходжаньне Клічаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Клічаўскі раён, як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (цэнтар вёска Клічаў, з 27 верасьня 1938 году — мястэчка Клічаў) утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Бабруйскай акругі (скасавана 26 ліпеня 1930).
20 жніўня 1924 году раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Бацэвіцкі, Ваевіцкі, Ганчанскі, Запольскі, Клічаўскі, Кабылянкоўскі (Кабылянскі), Каўбчанскі, Нясяцкі, Максімавіцкі, Убалацкі, Уладзімераўскі і Ўсакінскі. А 18 кастрычніка — Усоскі сельсавет, 17 сьнежня 1926 году — Наталоўскі нацыянальны польскі сельсавет.
8 ліпеня 1931 году да раёну далучылі Віркаўскі, Востраўскі, Сялібскі, Якшыцкі сельсаветы ліквідаванага Сьвіслацкага раёну і Грыбавецкі, Доўгаўскі, Дубенскі, Ядранаслабадзкі сельсаветы ліквідаванага Чачэвіцкага раёну.
25 ліпеня 1931 году Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы перадалі Бярэзінскаму раёну, а 12 лютага 1935 году Грыбавецкі сельсавет увайшоў у склад Качэрыцкага раёну.
14 жніўня 1937 году быў ліквідаваны Наталоўскі нацыянальны польскі сельсавет.
З 20 лютага 1938 году Клічаўскі раён увайшоў у склад Магілёўскай вобласьці. 10 ліпеня 1939 году скасавалі Клічаўскі сельскі савет і адначасова ўтварылі Дзьмітраўскі сельсавет.
На 1 студзеня 1941 году раён уключыў у сябе мястэчка Клічаў і 18 сельсаветаў: Бацэвіцкі, Ваевіцкі, Віркаўскі, Востраўскі, Ганчанскі, Дзьмітраўскі, Доўгаўскі, Дубенскі, Запольскі, Кабылянскі, Каўбчанскі, Максімавіцкі, Нясяцкі, Убалацкі, Уладзімераўскі, Усакінскі, Усоскі, Ядранаслабадзкі.
З 20 верасьня 1944 году раён увайшоў у склад зноў утворанай Бабруйскай воласьці. А 8 студзеня 1954 году пасьля яе скасаваньня вернуты ў межы Магілёўскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году былі ліквідаваны Ваевіцкі, Востраўскі, Дубенскі, Запольскі, Убалацкі, Уладзімераўскі, Усоскі сельсаветы, утвораны Бёрдаўскі сельсавет. 21 кастрычніка 1960 году падпалі пад ліквідацыю Бёрдаўскі, Максімавіцкі, Усакінскі, Ядранаслабадзкі сельсаветы. 25 сьнежня 1962 году раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя цалкам далучана да Кіраўскага раёну.
6 студзеня 1965 году Клічаўскі раён аднавілі. На гэты раз ён меў у сваіх межах мястэчка Клічаў, Акцябарскі, Бацэвіцкі, Віркаўскі, Ганчанскі, Дзьмітраўскі, Доўгаўскі, Каўбчанскі, Нясяцкі сельсаветы. 19 жніўня Дзьмітраўскі сельсавет быў перайменаваны ў Патоцкі.
Згодна рашэньня Магілёўскага абласнога савету дэпутатаў №10 — 22 ад 15 сьнежня 2000 году, гарадзкі пасёлак Клічаў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкаваньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.