From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэрнардыны — імя манахаў францішканаў Закону Братоў Меньшых Абзэрвантаў OFM (Ordo Fratrum Minorum de Observantia) (лац.) рэфармаванай галіны манаскага ордэна францішканаў у Каралеўстве Польскім і Вялікім Княстве Літоўскім ад імя прапаведніка Бэрнарда Сіенскага[2].[lower-alpha 1]
Бэрнардыны | |
Ордэн Братоў Меншых Абзервантаў па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum de Observantia | |
Абрэвіятура | OFM — Ordo Fratrum Minorum (лац.) |
---|---|
Папярэднік | Францішкане. 24 лютага 1209 (815 гадоў таму) заснаваны Францішкам Азіскім у Італіі |
Наступнік |
4 кастрычніка 1897 (127 гадоў таму) |
Дата ўтварэньня | 1 чэрвеня 1517 (507 гадоў таму) |
Тып | мужчынскі жабрацкі рэлігійны ордэн |
Юрыдычны статус | Інстытут кансэкраванага жыцьця - мужчыны |
Мэта | Пашырэньне хрысьціянства |
Штаб-кватэра | General Curia |
Месцазнаходжаньне |
Рым (Італія) Via di S. Maria Mediatrice, 2500165 Roma, Italia[1] |
Матчына кампанія | Каталіцкая Царква |
Зьвязаныя кампаніі |
Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517) |
Сайт | OFM |
З XVI ст. Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў адзін з шасьці Першых Ордэнаў Францішканаў, астатнія гэта Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517), Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525), Ордэн Братоў Меншых Босых (1562), Ордэн Братоў Меншых Абьяднаных (1637) і Ордэн Братоў Меншых Рэфарматароў (1532).
Апраналіся манахі бэрнардыны ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны.
Першапачатковае правіла сьвятога Францішка, зацьверджанага Папам, забараніла права ўласнасьці на маёмасьць, патрабуючы ад сяброў прасіць ежу падчас прапаведаваньня. Жабрацтва, якое патрабавалася ад сябраў, была аслаблена ў канчатковым пераглядзе гэтага правіла ў 1223 годзе й ступень выкананьня яго заставалася галоўнай крыніцай канфліктаў і расколаў.
У 1274 годзе Ліёнскі сабор зацьвердзіў чатыры галоўных жабрацкіх манаскіх ордэнаў: францішканаў, кармэлітаў , дамініканаў, аўгустынцаў .
Патрабаваньні выкананьня першапачатковага манаскага правіла (regularis observantia), больш строгага статута Францішка Асізскага зьявіліся ў канцы XIII— пачатку XIV ст. і рэалізаваліся ў XV ст. калі іх падтрымалі чатыры вучоныя італьянскія прапаведнікі — Бэрнард Сіенскі, Якуб Маркскі, Ян Капістран, Альбэрт Сартэанскі. У 1415 годзе францішканскі прапаведнік Бернард Сіенскі зьвярнуўся да папы рымскага Марціна V з просьбай пацьвердзіць першапачатковы статут Францішка Асізскага й Канстанцкі сабор у 1415 годзе задаволіў просьбу францішканскага прапаведніка Бэрнарда Сіенскага. У 1431 годзе пры папе Эўгеніюшы IV-м францішканы-абзэрванты атрымалі права ўвесьці пасаду генэральнага вікарыя. Першым Генэральным Вікарыям стаў Бэрнард Сіенскі. Канчатковы разрыў францішканаў-абзэрвантаў з ордэнам францішканамі-канвентуаламі адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X.
У 1453 годзе па запыт караля Казімера Ягайлавіча й кардынала Зьбігнева Алесьніцкага ў Кракаў прыбыў прапаведнік францішканаў-абзэрвантаў Яан Капістран і ў наступны год (04.12.1454) быў заснаваны ў Кракаве першы кляштар і касьцёл Сьвятога Бэрнарда Сіенскага[3].
Першыя кляштары бэрнардынаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі заснаваны ў XV ст. у Коўне (1468), Вільні (1469), Горадне (1494) і Полацку (1498).
У 1467 быў створаны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 — Польская правінцыя Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Ордэну Братоў Меншых Абзэрвантаў, зь якой у 1530 вылучылася Літоўская правінцыя (у 1570 зноў аб'яднана з Польскай). У 1628 Польская правінцыя падзелена на Вялікапольскую, Малапольскую, Рускую й Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская й Літоўская правінцыі абьяднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 вылучылася Руская правінцыя, а ў 1731 – Літоўская.
У XVIII—XIX ст. ордэн бэрнардынаў меў пры сваіх кляштарах сярэднія й пачатковыя школы, бібліятэкі, часам аптэкі. Пасьля паўстаньня 1831 году былі ліквідаваныя ўсе школы, якія трымалі каталіцкія ордэны.
Папа Леў XIII 4 кастрычніка 1897 году пераўтварыў Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў шляхам аб'яднаньня з Ордэнамі Братоў Меншых Босых (1562) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum[4], Братоў Меншых Абьяднаных (1637) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum[5] і Братоў Меншых Рэфарматароў (1532) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum[6] у Ордэн Братоў Меншых (Францішканаў) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum[7].
Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна й не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 папа Піюс V абавязау іх прыняць кляўзуру й 3 манаскія абавязкі. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары Бэрнардынаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.