вну ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт — найбуйнейшая паводле колькасьці навучэнцаў унівэрсытэт Беларусі й галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынэрна-тэхнічнага профілю.
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт | |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
Лягатып | |
Заснаваны | 10 сьнежня 1920 (104 гады таму) |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Сяргей Харытончык |
Факультэтаў | 17 |
Колькасьць пэрсаналу | 2 тысячы (2011) |
Колькасьць студэнтаў | 35 тысячаў (2012) |
Колькасьць магістрантаў | 503 (2012) |
Колькасьць асьпірантаў | 267 (2012) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Беларускі дзяржаўны палітэхнікум (да 1 ліпеня 1922 году), Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі (да 1933 году), Беларускі політэхнічны інстытут (да 17 студзеня 1991 году), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (да 1 красавіка 2002 году) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bntu.by/be |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
На 2011 год меў 68 філіяў катэдраў на прадпрыемствах[1]. На 2005 год меў 44 навуковыя падразьдзяленьні[2].
1920 год — Менская політэхнічная вучэльня ператворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). 1922 — рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі. 1933 — з далучэньнем менскіх энэргетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналягічнага, харчовай прамысловасьці і Горацкага водна-мэліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) створаны Беларускі політэхнічны інстытут[3].
1991 год — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу політэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 году № 149). 1997 год — Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынэрна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сыстэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 году № 6).
2002 год — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ) (указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 году).
Комплекс будынкаў БНТУ ўключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[4].
Унівэрсытэт мае 17 факультэтаў, у тым ліку міжнароднай супрацы, 94 катэдры, рыхтуе адмыслоўцаў па 86 спэцыяльнасьцях[5]. 14 факультэтаў вядуць таксама завочнае навучаньне. 7 факультэтаў маюць магістратуры.
Факультэт | Год заснаваньня | Разьмяшчэньне | Спэцыяльнасьцяў | Катэдраў |
---|---|---|---|---|
Архітэктурны | 1970 | Галоўны корпус | 3 | 6 |
Аўтатрактарны | 1951 | вул. Я. Коласа, д. 12 | 15 | 8 |
Будаўнічы | 1920 | вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1 | 5 | 9 |
Ваенна-тэхнічны | 2003 | пр. Незалежнасьці, д. 59 | 8 | 4 |
Горнай справы і інжынэрнай экалёгіі | 2002 | вул. Я. Коласа, д. 14 | 5 | 4 |
Інжынэрна-пэдагагічны | 1964 | вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 | 3 | 4 |
Інфармацыйных тэхналёгіяў і рабататэхнікі | 1983 | вул. Хмяльніцкага, д. 9 | 6 | 5 |
Маркетынгу, мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва | 1994 | пр. Незалежнасьці, д. 67 | 6 | 5 |
Машынабудаўнічы | 1934 | вул. Хмяльніцкага, д. 9 | 10 | 6 |
Мэханіка-тэхналягічны | 1958 | вул. Я. Коласа, д. 24 | 10 | 6 |
Прыборабудаўнічы | 1976 | вул. Я. Коласа, д. 22 | 12 | 7 |
Спартова-тэхнічны | 2010 | Галоўны корпус | 3 | 3 |
Транспартных камунікацыяў | 1958 | вул. Ф. Скарыны, д. 25/3 | 4 | 5 |
Тэхналёгіяў кіраваньня і гуманітарызацыі | 2002 | вул. Я. Коласа, д. 14 | 10 | 9 |
Энэргетычнага будаўніцтва | 1986 | пр. Незалежнасьці, д. 67 | 7 | 5 |
Энэргетычны | 1920 | пр. Незалежнасьці, д. 65/2 | 9 | 7 |
У падпарадкаваньні ўнівэрсытэту знаходзяцца 5 інстытутаў (1. дыстанцыйнай адукацыі, 2. інавацыйных тэхналёгіяў, 3. інтэграваных формаў навучаньня і маніторынгу адукацыі, 4. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў новых кірунках разьвіцьця тэхнікі, тэхналёгіі й эканомікі, 5. павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ў мэнэджмэнце і разьвіцьці пэрсаналу), навукова-тэхналягічны парк «Палітэхнік» і досьледны завод «Палітэхнік», цэнтры навукова-тэхнічнай супрацы з 7 краінамі (Вэнэсуэла, Казахстан, Паўднёвая Карэя, Кітай, Латвія, Расея і Сырыя). На 2012 год унівэрсытэт валодаў 12 студэнцкімі інтэрнатамі на 5 тысячаў месцаў[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.