Тэарэтычная фізыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэарэты́чная фі́зыка — галіна фізыкі, для тлумачэньня і прадказаньня прыродных зьяваў якая выкарыстоўвае матэматычныя мадэлі і абстракцыі. У гэтым яна проціпастаўляецца другой галіне фізыкі — экспэрымэнтальнай, якая выкарыстоўвае практычныя сродкі для дасьледваньня прыродных зьяваў. Вобласьць інтарэсаў тэарэтычнай фізыкі ўтвараецца з улікам вынікаў экспэрымэнтаў і назіраньняў за прыродай. Блізкім аналягам тэарэтычнай фізыкі зьяўляецца матэматычная фізыка, якая дасьледуе ўласьцівасьці матэматычных мадэляў на матэматычным узроўні фізыкі, але не вызначае іх адпаведнась з уласьцівасьцямі рэальнага сьвету.
Найчасьцей, разьвіцьцё тэарэтычнай фізыкі залежыць ад узаемадзеяньня тэорыі і экспэрымэнтаў, але раз-пораз у галіне прытрымліваюцца прынцыпаў матэматычнай строгасьці, надаючы меншую ўвагу вынікам назіраньняў і экспэрымэнтаў. Так, пры распрацоўцы спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці Альбэрт Айнштайн сур’ёзна разглядаў пераўтварэньні Лёрэнца, з-за якіх раўнаньні Максўэла набывалі інварыянтную форму, не зацікавіўшыся ідэяй этэру, празь які рухаецца Зямля паводле экспэрымэнту Майкельсана-Морлі. Зь іншага боку, Айнштайн атрымаў Нобэлеўскую прэмію па фізыцы за тлумачэньне фотаэфэкту, які раней ня меў нічога акрамя экспэрымэнтальных назіраньняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.