Remove ads
тэорыя руху, законаў мэханікі й прасторава-часовых адносінаў пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла From Wikipedia, the free encyclopedia
Спэцыяльная тэорыя адноснасьці[1] (СТА; наркам. спецыяльная тэорыя рэлатыўнасці[2], СТР) — тэорыя, якая апісвае рух, законы мэханікі й прасторава-часовых адносінаў пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла.
У рамках СТА клясычная мэханіка Ньютана зьяўляецца набліжэньнем нізкіх хуткасьцяў. Абагульненьне СТА для гравітацыйных палёў завецца агульнай тэорыяй адноснасьці. Адхіленьні ў працяканьні фізычных працэсаў, якія апісваюцца тэорыяй адноснасьці, ад эфэктаў, прадказваемых клясычнай мэханікай, завуць адноснымі эфэктамі. Хуткасьці, пры якіх гэтыя эфэкты робяцца істотнымі — адноснымі хуткасьцямі. СТА мяркуе шырокі спэктар наступстваў, якія былі экспэрымэнтальна правераны[3], як то прынцыпы скарачэньня даўжыні, запаволеньня часу, адноснай масы, эквівалентнасьці масы й энэргіі, мяжы ўнівэрсальнай хуткасьці й адноснасьці адначасовасьці. Яна замяніла звычайны панятак абсалютнага ўнівэрсальнага часу паняткам часу, які залежыць ад сыстэмы адліку й прасторавага становішча. Замест таго, інварыянтны прамежак часу паміж двума падзеямі ёсьць інварыянт інтэрвалу прасторы. У спалучэньні зь іншымі законамі фізыкі, гэтыя два пастулаты спэцыяльнай тэорыі адноснасьці прадказваюць эквівалентнасьць масы й энэргіі, выказанае ў формуле эквівалентнасьці масы й энэргіі E = mc2, дзе c ёсьць хуткасьць сьвятла ў вакуўме[4][5].
Вызначальнай рысай спэцыяльнай тэорыі адноснасьці зьяўляецца замена пераўтварэньняў Галілеявай клясычнай мэханікі на пераўтварэньні Лёрэнца. Час і прастора ня могуць быць вызначаны асобна адзін ад аднаго. Прастора й час пераплятаюцца ў адзіны кантынуўм, вядомы як прастора-час. Падзеі, якія адбываюцца ў той жа час для аднаго назіральніка могуць адбывацца ў розны час для іншага.
Тэорыя называецца «спэцыяльнай», таму што ў ёй прымяняецца прынцып адноснасьці толькі для асобных выпадкаў інэрцыяльных сыстэмаў адліку. Айнштайн пазьней апублікаваў дакумэнт па агульнай тэорыі адноснасьці ў 1915 годзе, у гэтай працы Альбэрт апісаў прынцып у агульным выпадку, дзе, у прыватнасьці, былі растлумачаны прынцыпы гравітацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.