From Wikipedia, the free encyclopedia
Клясы́чная мэха́ніка — мэханіка, якая зыходзіць з клясычных уяўленьняў пра прастору і час, і мае сваёй асноваю Эўклідаву геамэтрыю і законы Ньютана. У XIX—XX стагодзьдзях была выяўлена памылковасьць некаторых базавых палажэньняў клясычнае мэханікі. Але, нягледзячы на гэта, законы клясычнае мэханікі з добрай ступеньню дакладнасьці апісваюць рух макраскапічных целаў. Клясычная мэханіка зьяўляецца адной зь дзьвюх асноўных падгалінаў мэханікі, якая мае справу з наборам фізычных законаў, якія апісваюць рух целаў пад дзеяньнем сыстэмы сіл. Вывучэньне руху цел існуе здаўна, што робіць клясычную мэханіку адным з найстарэйшых і найбуйнейшых суб’ектаў у галіне навукі, тэхнікі й тэхналёгіі.
Клясычная мэханіка апісвае рух макраскапічных аб’ектаў: ад снарадаў да частак машынаў, а таксама астранамічныя аб’екты, як то касьмічныя караблі, плянэты, зоркі й галяктыкі. Акрамя таго, дысцыпліна мае спэцыялізацыі ў межах такіх суб’ектаў, як то газы, вадкасьці, цьвёрдыя рэчывы, і іншыя канкрэтныя падтэмы. Клясычная мэханіка забясьпечвае надзвычай дакладныя вынікі, пакуль вобласьць дасьледаваньняў абмяжоўваецца буйнымі аб’ектамі, а хуткасьці не набліжаюцца да хуткасьці сьвятла. Калі разглядаемыя аб’екты досыць малыя, становіцца неабходным увесьці іншыя галіны мэханікі, як то квантавую мэханіку, якая мае законы фізыкі, зьвязаныя з атамнай прыродай матэрыі, карпускулярна-хвалевым дуалізмам атамаў і малекулаў. Пры рэлятывісцкіх хуткасьцях клясычная мэханіка ўзмацняецца спэцыяльнай тэорыяй рэлятыўнасьці. Агульная тэорыя рэлятыўнасьці аб’ядноўвае спэцыяльную тэорыю адноснасьці з законам Ньютана сусьветнага прыцягненьня.
Тэрмін «клясычная мэханіка» быў прыдуманы напачатку XX стагодзьдзя для апісаньня сыстэмы фізыкі, распачатай Ісаакам Ньютанам і многімі ягонымі сучасьнікамі-натурфілёзафамі, якая грунтуецца на ранейшых астранамічных тэорыях Ёгана Кеплера, якія ў сваю чаргу былі заснаваныя на дакладных назіраньнях Тыха Брагэ й наземных дасьледаваньнях руху снарада Галілея. З таго, што гэтыя аспэкты фізыкі былі распрацаваны задоўга да зьяўленьня квантавай мэханікі й тэорыі рэлятыўнасьці, некаторыя крыніцы выключаюць тэорыю рэлятыўнасьці Айнштайна з гэтай катэгорыі. Аднак шэраг сучасных крыніцаў сапраўды ўключаюць у панятак рэлятывісцкую мэханіку, якая, на іх думку, уяўляе сябе клясычнай мэханікай у ейнай найбольш разьвітай і найбольш дакладнай форме.
Пачатковы этап у разьвіцьці клясычнай мэханікі часьцяком называюць ньютанаўскай мэханікай; ён зьвязаны зь фізычнымі паняткамі й матэматычнымі мэтадамі, вынайдзенымі самім Ньютанам, паралельна з Ляйбніцам, і іншымі навукоўцамі. Пазьней былі распрацаваны больш абстрактныя і агульныя мэтады, якія прывялі да перафармулёўкі клясычнай мэханікі, вядомай як мэханіка Лягранжа й гамільтанаўская мэханіка. Гэтыя дасягненьні былі зробленыя ў асноўным у XVIII і XIX стагодзьдзях, і яны прайшлі па сутнасьці па-за рамкамі працы Ньютана, у прыватнасьці, за кошт выкарыстаньня аналітычнай мэханікі.
Клясычная мэханіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.