From Wikipedia, the free encyclopedia
Абстракцыя (па-лацінску: abstractio, ад прыстаўкі abs- «ад-» і дзеяслова trachere — «цягнуць») — гэта:
«Маркс зводзіць тое агульнае, што заключаецца ў рэчах і адносінах, да яго найбольш абагуленага лягічнага выразу. Яго абстракцыя, значыцца, толькі адлюстроўвае ў форме мысьлі той зьмест, які ўжо заключаецца ў рэчах.».— Энґельс
Такія ўяўныя прадукты падвяргаюцца далейшым працэсам адцягненьня — і ў выніку атрымліваюцца адцягненыя (абстрактныя) уяўленьні й паняцьці рознай ступені. Так, напрыклад, агульны шматлікім сінім прадметам прыкмета ўтворыць адцягненае ўяўленьне сіні, ад якога, у злучэньні з падобнымі ж адцягненымі ўяўленьнямі жаўцізны, чырвані й г. д., адцягваецца ўжо на новай прыступцы агульнасьці ўяўленьне колеру, а ад яго, у злучэньні з уяўленьнямі абрысу, памеру й т. п., новае, больш агульнае ўяўленьне глядзельнай уласьцівасьці, далей, праз супастаўленьне са слыхавым, датыкальным і г. д. — паняцьце пачуцьцёвай уласьцівасьці, якое, быўшы супастаўлена з іншага роду ўласьцівасьцямі дае паняцьце якасьці наогул, а ад яго, у супастаўленьні з паняцьцем колькасьці, атрымліваецца адцягненае паняцьце быцьця. Хоць усё мысьлемае намі можа быць прадстаўлена адцягнена альбо ў форме агульнага паняцьця, але далёка ня ўсё, па паходжаньню й свайму значэньню, можа быць зьведзена цалкам да адцягненьня. Незводнымі да яго варта прызнаць, па-першае, катэгорыі розуму, якія складаюць яго ўласную прыроду, а не прадукты яго дзейнасьці, па-другое, ідэі нармальнага характару, не адцягненыя ад таго, што дадзена ў рэчаіснасьці, а якія выказваюць тое, што павінна быць, што патрабуецца ці мяркуецца нашым духам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.