Remove ads
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Я́каўлевіч Круко́ўскі (6 сакавіка 1937, Асіпавічы Магілёўскай вобласьці, БССР — 3 красавіка 2022, Менск, Беларусь) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня»[3], стваральнік больш як двухсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.
Уладзімер Крукоўскі | |
Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 красавіка 2022[1] (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Віцебскі пэдагагічны інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-партрэтыст |
Навуковая сфэра | Q16519394?[2] і графіка[d][2] |
Сябра ў | Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | плякат |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў Магілёўскай вобласьці ў сям’і вайсковага будаўніка. Па працы сям’я пераяжджала ў Бабруйск, Вязьму, Урэчча, на станцыю Нурэц, нямецкую акупацыю перажылі ў Залесьсі(pl) (цяпер на тэрыторыі Польшчы).
Дзяцінства правёў у мястэчку Ружаны Берасьцейскай вобласьці, дзе навучаўся ў сярэдняй школе. Скончыўшы яе ў 1954 року з залатым мэдалём, паступіў на архітэктурна-будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Адслужыўшы ў войску, вярнуўся ў Ружаны і працаваў мастаком-афармляльнікам.
У 1970 пераехаў у Менск, працаваў у «Агітплякаце Саюзу мастакоў БССР». У 1972 року скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту.
Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў «Маладосьць» (з 1979), «Мастацтва Беларусі» (1982—1984), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Спадчына» (1989—1998). Публікаваўся ў часопісах «Спадчына», «Наша вера», тыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газэтах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля» і інш.
Сябра Беларускага саюзу мастакоў[4] (1975) і суполкі «Пагоня»[5]. З 1976 року — намесьнік старшыні сэкцыі плякату БСМ, сябра праўленьня, пасьля 10 рокаў кіраўнік плякатнай сэкцыі[6]. У 1970-80-я быў актыўным удзельнікам творчага асяродку «На Паддашку»[7]. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (1998) і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адзін з кіраўнікоў «Мартыралёгу Беларусі», сябра Беларускага народнага фронту з моманту заснаваньня, сябра Сойму БНФ. У 1993 року адышоў ад актыўнай дзейнасьці ў структурах БНФ.
У 1990 року кіраваў кампаніяй Зянона Пазьняка на выбарах у Вярхоўны Савет БССР.
З 1998 року на пэнсіі. Жыве ў Бараўлянах.
Асноўная тэматыка плякатаў — мінуўшчына, культура, экалёгія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар плякатаў «Помнікі архітэктуры — нацыянальны скарб» (1973), «Назаўсёды ў памяці народа» (1974), «У бітвах за волю, у бітвах за долю!..» (1980), трыпціху «Дзень X» (1996), «Што ж мы за людзі?» (1998), «Білінгвізм», «Свабоду палітвязьням!», «БНР — 90»; шэрагу плякатаў, прысьвечаных славутым дзеячам Беларусі: Францішку Скарыну, Міколе Гусоўскаму, Васілю Цяпінскаму, Кастусю Каліноўскаму, Цётцы (Алаізе Пашкевіч), Максіму Багдановічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, Івану Луцкевічу, Язэпу Драздовічу і іншых, агульнай колькасьцю больш за 200[8].
Удзельнічае ў шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставах плякату ад 1972 року. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўным літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча, Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі імя Якуба Коласа, музэях Летувы, Польшчы й Расеі.
Аўтар (разам зь Яўгенам Куліком) эталёну дзяржаўнага гербу «Пагоня», а таксама сьцягу і малой эмблемы БНФ.
Аўтар кніг на тэму беларускай шляхецкай геральдыкі: «Срэбная страла ў чырвоным полі» (2010) і «Сьмеласьць. Годнасьць. Гонар» (2013).
Жанаты, мае двух дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.