Remove ads
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Урэ́чча[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Цэнтар сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2961 чалавек[1]. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Любані, за 177 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы. Аўтамабільныя дарогі на Слуцак, Любань, Старыя Дарогі.
Урэчча лац. Urečča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Любанскі |
Сельсавет: | Урэцкі |
Вышыня: | 146 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2961 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1794 |
Паштовы індэкс: | 223831 |
СААТА: | 6234836905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′43″ пн. ш. 27°53′54″ у. д. |
± Урэчча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Урэчча — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны). Галоўнай мясцовай славутасьцю была шкляная мануфактура, заснаваная князямі Радзівіламі.
Першы пісьмовы ўпамін пра Ўрэчча як маёнтак Слуцкага княства датуецца 1635 годам, калі тут адкрылася люстраная мануфактура. Да 1600 году гэтая мясьціна знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў, пазьней перайшла да Радзівілаў.
У 1734 годзе Ганна Кацярына Радзівіл заснавала тут Урэцкую шкляную мануфактуру, прадукцыя якой вылучалася высокай мастацкай вартасьцю. У складзе мануфактуры працавалі 2 гуты, шліфавальня, паліравальная, рысавальная і іншыя майстэрні, дзе выраблялі сталовы посуд з каляровага, малочнага шкла і крышталю, жырандолі, кандэлябры, падсьвечнікі, шкло да акуляраў, лупаў, гадзіньнікаў. У ХVІІІ стагодзьдзі ў мястэчку зьявіўся касьцёл, таксама дзеялі царква Сьвятога Мікалая і сынагога[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Урэчча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У гэты час мясьціна перайшла ў валоданьне Вітгенштэйнаў.
З 1830 году ва Ўрэччы працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, на 1841 год — 2 мануфактуры вытворчасьці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла. На іх месцы ў канцы XIX ст. адкрыліся керамічныя майстэрні. На 1848 год у мястэчку было 79 двароў, на 1885 год — 60, на 1892 год — каля 70 будынкаў у мястэчку і каля 20 — у вёсцы.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Ўрэччы было 78 двароў, дзеялі царква Сьвятога Мікалая, касьцёл, сынагога і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 заводы ганчарнага посуду і 7 крамаў, у аднайменным сяле было 129 двароў, хлебазапасны магазын і карчма, у аднаменным маёнтку — 4 двары і вінакурня. У пачатку XX ст. працавалі расейская народная вучэльня, царкоўнапрыходзкая школа, пошта, аптэка, пажарная дружына. У 1904 годзе за 1 км ад мястэчка збудавалі чыгуначную станцыю Ўрэчча на лініі Асіпавічы — Слуцак. У 1907 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл (зьнішчаны бальшавікамі ў 1930-я гады)[4]. У 1915 годзе на лініі Асіпавічы — Слуцак адкрылася чыгуначная станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўрэчча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Урэчча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Урэчча займалі польскія войскі. У 1920—1930-я гады ў мястэчку дзеялі хата-чытальня зь бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая расейская школы. У 1924 годзе Ўрэчча ўвайшло ў склад Слуцкага раёну, 27 верасьня 1938 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 20 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 25 сьнежня 1962 году Ўрэчча ўваходзіць у склад Любанскага раёну.
Ува Ўрэччы працуюць 2 сярэднія школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (сьпіртовы і хлебны заводы) і машынабудаваньня.
На 2022 год ва Ўрэччы месьцілася 969-я база рэзэрву танкаў Узброеных сілаў Беларусі[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.