Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Карповіч (нар. 31 ліпеня 1960 г.) — беларускі мастак і журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Алег Карповіч | |
Дата нараджэньня | 31 ліпеня 1960 (64 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, карыкатурыст, публіцыст, прапагандыст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў і суполка „Пагоня“ |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў Ляхавічах, вырас у Слоніме, дзе скончыў сярэднюю школу і музычную школу.
Пазьней скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. Ад 1980-х гадоў супрацоўнічаў з многімі выданьнямі як аўтар і карыкатурыст, у прыватнасьці, з газэтамі «Свободные новости» і «Наша Ніва»[2]. Быў удзельнікам мастацкай суполкі «Пагоня», блізкай да Беларускага народнага фронту.
Мае шэраг беларускіх і замежных прафэсійных узнагародаў[1].
У 1994 годзе быў адным зь першых аўтараў карыкатуры на маладога прэзыдэнта А. Лукашэнку[3].
У 2000—2001 гг. удзельнічаў у палітычных мастацкіх выставах з крытыкай рэжыму Лукашэнкі[4] і акцыях пратэсту мастакоў супраць цэнзуры[5]
Нягледзячы на мінулую блізасьць да беларускага адраджэнскага і дэмакратычнага руху, А. Карповіч стаў вядомы як аўтар карыкатураў у галоўнай газэце аўтарытарнага рэжыму А. Лукашэнкі, «СБ. Беларусь сегодня», дзе займаецца дыскрэдытацыяй праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і апраўданьнем палітыкі ўладаў. А. Карповіч стварае ілюстрацыі да калёнак адыёзных прапагандыстаў, як Андрэй Мукавозчык і іншыя.
У 2021 г. А. Карповіч аформіў кнігу прапагандыста А. Мукавозчыка[6][7], скіраваную на дыскрэдытацыю масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся ў Беларусі напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавікоў у дачыненьні да грамадзянаў[8][9][10][11][12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.