Remove ads
беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Юрэ́віч (22 ліпеня [ст. ст. 9 ліпеня] 1916, в.Дуброва, Смалявіцкі раён, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 2005) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца[1].
Уладзімір Юрэвіч | |
Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 ліпеня 1916 в.Дуброва, Смалявіцкі раён, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 2005 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца |
Жанр | літаратура для дзяцей |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Менскі індустрыяльна-пэдагагічны тэхнікум (1934) і будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (1941). Адначасова вучыўся завочна на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1939—1941). На працягу больш чым двух дзесяцігодзьдзяў (1932—1954) працаваў на Беларускім радыё дыктарам, загадчыкам аддзела літаратурна-драматычнага вяшчаньня (1948—1951) і галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчаньня (1952—1954).[2] У гады вайны працаваў у Маскве на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». З 1954 па 1959 год — уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па БССР. З 1959 па 1970 год працаваў у часопісе «Маладосьць». У 1970—1972 гадох — дырэктар Літаратурнага музэю Янкі Купалы. З 1972 па 1974 год працаваў палітычным аглядальнікам на Беларускім тэлебачаньні. З 1974 па 1979 год — у часопісе «Коммунист Белоруссии». З 1979 па 1985 год працаваў літаратурным кансультантам Саюзу пісьменьнікаў БССР.[1] З 1985 году — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году.[2]
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1942 годзе з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленьняў на радыё.[2] Друкаваўся з 1949 году. Аўтар зборнікаў апавяданьняў для дзяцей, дасьледваньняў сучаснае беларускае прозы, мастацкае публіцыстыкі, пытаньняў мовы літаратурных твораў.[1] На Беларускім радыё распачаў у 1963 годзе штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклюб «Жывое слова», нязьменным старшынём якога зьяўляецца.[2]
Па мацярынскай лініі — унук Мікалая Турчановіча, настаўніка, які вучыў Янку Купалу зімою 1897—1898 гадоў у Бяларуцкім народным вучылішчы. Пра Я.Купалу ведаў ад родных, найперш ад маці, з маленства. Асабіста знаёмы зь Я.Купалам з 1934 году. Сустракаліся найчасьцей на Беларускім радыё. Бываў у Я.Купалы дома. Апошняе спатканьне адбылося пад час падрыхтоўкі перадачы да 60-годзьдзя Я.Купалы на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» за два дні да трагічнай сьмерці паэта. Сустрэча адбылася ў тым жа гатэлі «Масква», дзе Я.Купала загінуў. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу «Жывое Купалава слова» (у зборніку «Такі ён быў», 1975). Аўтар артыкулаў пра жыцьцё і творчасьць Я.Купалы. Пра паасобныя эпізоды з жыцьця Я.Купалы напісаў апавяданьні «Ясеў куфэрак» і «Нараджэньне верша». Складальнік зборніку выбранай лірыкі Я.Купалы «Гусьляр» (на расейскай мове, 1972), кніжкаў-малюткаў твораў Я.Купалы (1972, 1982).[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.