Remove ads
вну ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т (БДУ) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі. Знаходзіцца ў Менску.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 18 красавіка 1921 (103 гады таму) |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Андрэй Кароль |
Факультэтаў | 20 |
Колькасьць пэрсаналу | 7600 |
Колькасьць студэнтаў | каля 25 000 |
Колькасьць асьпірантаў | 1200 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У. І. Леніна |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.bsu.by |
Заснаваны пастанаўленьнем Прэзыдыюму ЦВК БССР 18 красавіка 1921 году. Пачаў працаваць 30 кастрычніка. Першы рэктар — Уладзімер Пічэта. Арганізацыяй унівэрсытэту займалася камісія па стварэньні БДУ, у склад якой, сярод іншых, увайшоў нарком аховы здароўя БССР Сямён Камінскі[1]. Першапачаткова ў склад унівэрсытэту ўваходзіла тры факультэты — рабочы, мэдычны ды факультэт грамадзкіх навук. У склад прафэсуры ўвайшлі Якуб Колас, Яўхім Карскі. Першы набор студэнтаў склаў 1390 чалавек. У 1922 годзе пачаў працаваць пэдагагічны факультэт. Выкладаць на ім пачалі супрацоўнікі факультэту грамадзкіх навук.
У 1930 годзе на базе мэдычнага факультэта арганізаваны Беларускі мэдычны ўнівэрсытэт.
28 жніўня 1931 году пэдагагічны факультэт БДУ рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. Яму быў перададзены галоўны корпус БДУ. У 1930-я гады заснаваныя біялягічны, хімічны, фізыка-матэматычны, гістарычны, геаграфічны ды філялягічны факультэты. У гэты ж час навуковая праца значна прыгнечаная сталінскімі рэпрэсіямі. Арыштаваны першы і шэраг наступных рэктараў унівэрсытэту.
У 1941 годзе з-за пачатку вайны заняткі ва ўнівэрсытэце спыніліся. Адноўленыя толькі ў кастрычніку 1943 году на станцыі Сходня пад Масквой. Бібліятэчны фонд пад час вайны амаль цалкам згублены. Вывезеная толькі дзясятая частка кніг. З вызваленьнем Менску праца ўнівэрсытэту адноўленая. Пачынаецца адбудова і аднаўленьне страчанай матэрыяльна-тэхнічнай базы, паступова набываецца абсталяваньне.
У студзені 1949 году ў гонар 30-годзьдзя абвяшчэньня БССР БДУ было прысвоена імя Ўладзімера Леніна.
У 1957 годзе рэктарам БДУ прызначаны Акадэмік АН БССР Антон Мікіфаравіч Сеўчанка. У 1958 годзе ён разьдзяліў фізыка-матэматычны факультэт на два: фізычны ды мэханіка-матэматычны. Пабудаваны новы галоўны корпус БДУ. У 1967 годзе БДУ ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага знамені. У 1971 годзе заснаваны НДІ Прыкладных фізычных праблемаў пры БДУ. 1978 год: адчынены НДІ фізыка-хімічных праблемаў. 1986 год: адчынены навукова-дасьледчыцкі інстытут ядзерных праблемаў, дырэктарам якога стаў прафэсар Уладзімер Барышэўскі. 1 верасьня 1989 году быў адчынены філязофска-эканамічны факультэт. З 1996 па 2003 год рэктарам быў Аляксандар Казулін. Ад 21 кастрычніка 2008 году рэктарам унівэрсытэту зьяўляецца прафэсар Сяргей Уладзімеравіч Абламейка. 9 сакавіка 2015 г. гуманітарны факультэт быў перайменаваны ў факультэт сацыякультурных камунікацыяў.
Кіраўніцтва БДУ абвінавачвалася ў выключэньні студэнтаў за ўдзел у не санкцыянаванай аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі палітычную і грамадзкую актыўнасьць.
У 2009 годзе з БДУ была выключаная студэнтка Тацьцяна Шапуцька, удзельніца Маладога Фронту, пасьля ўдзелу ў форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства ў Брусэлі[2]
У рамках міжнародных санкцый супраць беларускіх уладаў пасьля хвалі рэпрэсій супраць апазыцыі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году тагачасны рэктар БДУ Сяргей Абламейка быў уключаны ў Чорны сьпіс ЭЗ і яму быў забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу. У сваім рашэньні ЭЗ адзначыў, што Абламейка "нясе адказнасьць за выключэньне некалькіх студэнтаў з Унівэрсытэту за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 сьнежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г." [3]
Паводле праваабарончых арганізацыяў, палітычна-матываваныя выключэньні з БДУ працягнуліся і пасьля зьняцьця Эўрапейскім Зьвязам санкцый з уладаў Беларусі ў 2014 годзе.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.