Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Ліцэй БДУ) — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, ляўрэат прэміі Ўраду Рэспублікі Беларусь за дасягненьні ў галіне якасьці ў 2004 годзе. Забясьпечвае профільнае навучаньне ў 10—11 клясах, падрыхтоўвае да паступленьня ў ВНУ.

Хуткія факты Дэвіз, Заснаваны ...
Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Thumb
Герб Ліцэю БДУ
Дэвіз Summa Cum Laude
Заснаваны 1990 г.
Дырэктар Мамчыц Таццяна Паўлаўна
Тып Ліцэй
Адрас Беларусь, Менск, вул. Ульянаўская, 8
Тэлефон +375 17 209-52-65
Факс +375 17 226-00-50
Эл. пошта info@lyceum.by
Сайт www.lyceum.by
Дыфэрэнцыяванае навучаньне фізічны, матэматычны, інфарматыка-матэматычны, хіміка-матэматычны, хіміка-біялягічны, філялягічны, гісторыка-грамадазнаўскі профілі
Закрыць

Гісторыя

Заснаваны згодна з пастановай Савету міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 году «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Менскай сярэдняй спэцыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году ў СШ № 189. У 1991 годзе Менскай сярэдняй спэцыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загаду міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 году школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэю. У 1996 годзе ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падразьдзяленьне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 году на рашэньне Менгарвыканкаму была зарэгістраваная вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ульяны Коньнік». Ліцэю быў вылучаны новы будынак на Ўльянаўскай, 8, дзе з 1 верасьня 2001 году пачаліся заняткі.

Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядах

Больш інфармацыі Прадмет, Беларуская мова ...
Прадмет Беларуская мова Расейская мова Ангельская мова Матэматыка Інфарматыка Фізыка Хімія Біялёгія Астраномія Гісторыя Геаграфія ЧГД Агулам
1991113139
1992415162120
199312953323
1994110784131
199526735225
1996218534427
1997439547436
199824121594340
1999361121510116660
20004593812912163
20015712378817169
20025615298527160
200345205101179172
20046416411121113481
20057410514121494685
200673101091211291478
20078511071011936878
200878108912913875
2009781110912822574
201051111986725358
20113221671068241465
2012631199156114377
20138121101471115482
Агулам1027972641291881801491910916451287
Закрыць

Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядах

Больш інфармацыі Прадмет, Матэматыка ...
Прадмет Матэматыка Фізыка Інфарматыка Біялёгія Хімія Геаграфія Астраномія Агулам
1992 2 Расея - 1 Нямеччына - - - - 3
1993 1 Турэччына - 1 Аргентына - - - - 2
1994 3 Ганконг - 3 Швэцыя 1 Баўгарыя - - - 7
1995 3 Канада - 1 Нідэрлянды 2 Тайлянд - - - 6
1996 4 Індыя - 2 Вугоршчына 2 Украіна 2 Расея - - 10
1997 3 Аргентына 1 Канада - 2 Туркмэністан - - - 6
1998 2 Тайвань 1 Ісьляндыя - 2 Нямеччына 2 Аўстралія - - 7
1999 4 Румынія 3 Італія - 1 Швэцыя 3 Тайлянд - - 11
2000 2 Паўднёвая Карэя - 1 Кітай 2 Турэччына 3 Данія - - 8
2001 3 ЗША 1 Турэччына - 2 Бэльгія 3 Індыя - - 9
2002 4 Вялікабрытанія 4 Інданэзія 1 Паўднёвая Карэя 1 Латвія 3 Нідэрлянды 1 ПАР - 14
2003 3 Японія 1 Тайвань 1 ЗША - 3 Грэцыя - - 8
2004 3 Грэцыя 2 Паўднёвая Карэя - 1 Аўстралія 2 Нямеччына - - 8
2005 2 Мэксыка 1 Гішпанія - 4 Кітай - - - 7
2006 3 Славаччына - - 2 Аргентына 1 Паўднёвая Карэя - - 6
2007 - 3 Іран 1 Харватыя 1 Канада 1 Расея - 3 Тайлянд 9
2008 - 1 Віетнам - 2 Індыя 1 Вугоршчына - - 4
2009 1 Нямеччына 2 Мэксыка 2 Баўгарыя 2 Японія 2 Вялікабрытанія - 1 Іран 10
2010 2 Казахстан 1 Харватыя 1 Канада 1 Паўднёвая Карэя - - 2 Кітай 7
Агулам 43 24 15 28 27 1 6 141
Закрыць

Пазанавучальная дзейнасьць

У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізычнаму выхаваньню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартовыя мерапрыемствы. Апроч таго пры ліцэі дзейнічае клюб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаныя каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх посьпехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах юных фізыкаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэю ў 1996 годзе быў створаны танцавальны ансамбль «Глёрыя». Выдаюцца газэты «Новая лига» (найлепшае школьнае выданьне ў 2004 годзе), «Рукі», «View». Ліцэй БДУ мае шматлікія ўласныя традыцыі, адной з галоўных зьяўляецца так званая «Рака».

Дырэктары Ліцэю БДУ

  • Аляксандар Іванавіч Жук (1989—1992)
  • Генадзь Уладзімеравіч Пальчык (1992—2004)
  • Тацяна Аляксандраўна Калевіч (2005—2010)
  • Вадзім Эдвардавіч Матуліс (2010—2014)
  • Макар Аляксандравіч Шніп (2014—2019)
  • Ігар Мікалаевіч Варакса (2019—2021)
  • Ганна Сяргееўна Чубарава (2021—2023)
  • Мамчыц Таццяна Паўлаўна (ад 2023)

Вядомыя выпускнікі

Гімн

З 2002 году Ліцэй мае свой гімн, напісаны адным з выпускнікоў[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.