Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белтэлерадыёкампанія — буйны дзяржаўны мэдыяхолдынг Рэспублікі Беларусь, заснаваны ў 1994 годзе замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. Кампанія падтрымлівае прэзыдэнцтва Аляксандара Лукашэнкі й распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку й прапаганду ў Беларусі.
Белтэлерадыёкампанія | |
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | БТРК (НДТРК РБ) |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | 5 жніўня 1994 (30 гадоў таму) |
Тып | Сродак масавай інфармацыі |
Юрыдычны статус | Дзяржаўная ўстанова |
Мэта | Асьвятленьне дзяржаўнага кіраваньня |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Макаёнка, д. 9 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Старшыня | Іван Эйсмант |
Генэральны прадусар | Глеб Шульман[1] |
Кіроўны орган | Калегія |
Матчына кампанія | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Радыё «Культура» і «Сталіца», тэлеканалы «Беларусь 3» і «Беларусь 24» |
Колькасьць супрацоўнікаў | 1553 (2014) |
Сайт | www.tvr.by |
Белтэлерадыёкампанія аб’ядноўвае агульнадзяржаўныя тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 5», таксама спадарожнікавы «Беларусь 24». Акрамя гэтага, перакрывае частку трансьляцыі расейскага тэлеканала НТБ пад маркай «НТВ-Беларусь». У склад кампаніі ўваходзяць Першы Нацыянальны канал беларускага радыё і радыёстанцыі «Беларусь», «Культура», «Радыюс-FM» і «Сталіца» (беларускамоўнае). У складзе кампаніі знаходзяцца і 5 абласных тэлерадыёкампаніяў.
У падпарадкаваньні мае акадэмічны хор[2], сымфанічны аркестар[3] (галоўны дырыгент Генадзь Праватораў), ансамбль народнай музыкі «Бяседа»[4] (кіраўнік Леанід Захлеўны), дзіцячы хор «Голас дзяцінства»[5] (кіраўніца Алена Новікава), ансамбль «Сымфаніета»[6] (кіраўнік Аляксей Равуцкі).
Паводле Статуту прадметам дзейнасьці кампаніі ёсьць:
Паводле Статуту кампанія мае наступныя паўнамоцтвы:
Белтэлерадыёкампанія была створаная 5 жніўня 1994 году замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[8]. Першым кіраўніком быў прызначаны Рыгор Кісель[9]. 28 верасьня А. Лукашэнка падпарадкаваў кампанію сабе[10]. Уласны вэб-сайт займела ў 2000 годзе[11].
На 4 кастрычніка 2007 г. зьяўлялася адзіным прадстаўніком Беларусі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе(be)[12].
17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў[13].
З-за дзяржаўнае прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восеньню 2020 году пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[14]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансіяў у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі разьмешчаны ўжо 160 вакансіяў[15].
З 1993 году Белтэлерадыёкампанія была чальцом Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be), пакуль яе членства не было прыпынена 28 траўня 2021 году па выніках пасьлявыбарчага маніторынгу[16]. Абурэньне аб’яднаньня вызвалі сярод іншага паказы раскаяньняў палітычных зьняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[17]. 30 чэрвеня 2021 году Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be)[18].
Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні й прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму[21][22].
Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на тэлебачаньні існавала сур’ёзная цэнзура[23]. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах словаў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг»[23]. Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[24].
Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, неаднаразова станавіліся суб’ектамі санкцыяў ўносіліся да Чорнага сьпісу Эўразьвязу[25][26][27][28], траплялі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[26], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[29], Швайцарыі[30][31].
У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу, Канады, Швайцарыі ды Украіны[32].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.