Леані́д Канстанці́навіч Захле́ўны (нар. 16 студзеня 1947, Горадня, Беларуская ССР) — беларускі кампазытар. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларускай ССР (1980), Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1985), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларус (1994), Народны артыст Рэспублікі Беларусі (1998). Сябра Саюзу кампазытараў Беларускай ССР (1974).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Леанід Захлеўны
Дата нараджэньня 16 студзеня 1947(1947-01-16) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Узнагароды
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 16 студзеня 1947 року ў Горадні. Скончыў дзіцячую музычную школу, Гарадзенскую музычную вучэльню па клясе баяна, Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя Луначарскага па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова (1972).

У 1972 року — выкладчык Мазырскай музычнай вучэльні. Служыў у войску на Далёкім Усходзе. У 1975—1976 роках працягваў адукацыю асыстэнтам-стажэрам Беларускай кансэрваторыі пад кіраўніцтвам прафэсара Яўгена Глебава.

Сябра Саюзу кампазытараў Беларускай ССР (1974). У 1978—1989 — музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». З 1990 року — мастацкі кіраўнік музычных калектываў Беларускага радыё, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамблю народнай музыкі «Бяседа»[1].

Творчасьць

Аўтар эстраднай, камэрнай, сымфанічнай і харавой музыкі. Працуе ў песенным жанры. Зь ягоных твораў фармуецца рэпэртуар ВІА «Сябры», ансамблю народнай музыкі «Бяседа», Віктара Вуячыча, Якава Навуменкі, Яраслава Еўдакімава, Ірыны Дарафеевай. Піша музыку на вершы беларускіх і расейскіх паэтаў Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, Уладзімера Карызны, Леаніда Пранчака, Уладзімера Пецюкевіча, Міхаіла Ясеня. Набылі вядомасьць нізка песьняў «Памяць» («Поле памяці», «Насіць ордэны», «Міласэрнасьць», «Песьня Перамогі»), «Азёры дабрыні», «Зямля моя», калыханка «Баю-бай, дачушка, баю-бай, сынок…».

Творы

  • кантаты «Вянок» (словы народныя, 1972), «Муха-Цакатуха»
  • для аркестру — сымфонія (1971)
  • для габою і фартэпіяна — саната (1970)
  • для голасу з фартэпіяна — цыкль на словы Максіма Багдановіча, 1969)
  • фартэпіянныя п’есы
  • песенны цыкль «Памяць» (1989)
  • зборнік песень для дзяцей «Верасьнёвы вальс» (1994)
  • песьні на словы Вадзіма Левіна («Героям Берасьця»), Г. Ціханава, Аляксандра Харчыкава, А. Чуркіна.
  • музыка да драматычных спэктакляў і кінафільмаў.

Кампазытарская фільмаграфія

  • 1977 — «Мілавіца» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1977 — «Сьветлячок і расінка» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1980 — «Казка пра вясёлага блазна» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1980 — «Загадай сабе» (тэлефільм)
  • 1981 — «Дзядзька Якуб» (тэлефільм)
  • 1982 — «Песьня пра зубра» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1983 — «Канец бабінага лета»
  • 1983 — «Як Васіль гаспадарыў» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1984 — «Астравы на далёкіх азёрах»
  • 1985 — «Халады ў пачатку вясны»
  • 1985 — «Ты мяне ня бойся» (мультыплікацыйны фільм)
  • 1987 — «Дзяржаўная мяжа. За парогам перамогі»
  • 2013 — «Прыгоды Несьцеркі»

Прэміі і ўзнагароды

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.