Remove ads
беларускі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Леані́д Канстанці́навіч Лу́кша (17 студзеня 1930, Хвалава — 2011, Менск) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Леанід Лукша | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1930 |
---|---|
Месца нараджэньня | Хвалава |
Дата сьмерці | 18 чэрвеня 2011 (81 год) |
Месца сьмерці | Менск |
Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | Будаўніцтва, будаўнічыя канструкцыі, мэханіка бэтону і жалезабэтону |
Месца працы | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d] |
Узнагароды | Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь |
Бацька Леаніда Лукшы ваяваў у Першую сусьветную вайну супраць аўстра-вугорцаў і баўгараў. Быў паранены і накіраваны на лекаваньне ў Новарасейск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай — данской казачкай, якая працавала на цэмэнтавым заводзе.
Леанід Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Хвалава (цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці).
Навучаўся ў Сухопальскай і Шарашоўскай школах. У 1950 паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (БПІ). Пасьля сканчэньня ў 1956 выкладаў у Менскім індустрыяльна-пэдагагічным тэхнікуме, навучаўся ў асьпірантуры інстытуту будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (цяпер БелНДІБ), дзе працаваў да 1965 старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1963 абараніў у Менску кандыдацкую, а ў 1980 у Маскве — доктарскую дысэртацыі па тэорыі жалезабэтону.
У 1983 Лукша ўзначаліў адзіную ў рэспубліцы катэдру мастоў і тунэляў БПІ, якой кіраваў больш за 13 рокаў. Дзякуючы ягоным намаганьням пры катэдры паўстала асьпірантура, у якой прафэсар Лукша падрыхтаваў 17 кандыдатаў тэхнічных навук (у т.л. дзевяць дактароў філязофіі для замежных краінаў). Апошні зь іх абараніў дысэртацыю ўжо ў 2010 року, на 80-годзьдзе прафэсара.
Чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэтах Японіі й Сырыі, дзесяць рокаў выкладаў у Чанстахоўскай палітэхніцы (Польшча).
Пасьля сыходу ў адпачынак вёў актыўны спосаб жыцьця: займаўся спортам, езьдзіў на ровары, гуляў у шахматы. Пісаў вершы й рамансы, граў на гітары.
Меў двух сыноў і дачку.
Першыя навуковыя працы па тэорыі жалезабэтону маладога навукоўцы ў 1960-я рокі зрабілі ягонае імя вядомым у навуковым сьвеце.
Займаўся распрацоўкай полых канструкцый, абслугоўваньня мастоў, жалезабэтонных карпусоў ядзерных рэактараў і інш. У адной з публікацыяў пра прафэсара Лукшу было заўважана, што на думку спэцыялістаў, калі б кіраўніцтва савецкай атамнай энэргетыкі не праігнаравала перадавыя распрацоўкі беларускага навукоўцы, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС можна было б пазьбегнуць. Аднак дзякуючы ягоным дасьледаваньням былі папярэджаныя магчымыя аварыі, зьвязаныя зь некалькімі буйнымі мастамі[1].
Тэорыя трываласьці сталебэтонных канструкцыяў Леаніда Лукшы атрымала шырокае распаўсюджаньне ў сусьветнай практыцы.
Аўтар больш як 200 навуковых працаў, 27 вынаходніцтваў.
Выдаў два зборнікі вершаў. Нямала ягоных вершаў прысьвечаныя роднай Пружаншчыне: «Беларусь гістарычная», «Ода гораду Пружаны», «Хвалава», «Белавеская пушча», «Сухопаль» і інш. Адзін зь вершаў паэта ўключаны ў анталёгію «Сучасная расейская паэзія Беларусі»[2][3] (2003).
Напісаў успаміны пад назвай «Жыцьцё ў навуцы» (рас. Жизнь в науке), выдадзеныя пасьля ягонай сьмерці сынам Мікалаем.
Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы дарожнік краіны.
Леанід Лукша двойчы атрымліваў ганаровае званьне «Чалавек року» (2009, 2010) Амэрыканскага біяграфічнага інстытуту. Уключаны ў «Залатую кнігу тэхнічных навук» (польск. Złota Księga Nauk Technicznych) і «Залатую кнігу польскай навукі» (польск. Złota Księga Nauki Polskiej).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.