Ядзерны рэактар — прыстасаваньне, у якім ажыцьцяўляецца кіруемая ланцуговая ядзерная рэакцыя, што суправаджаецца выдзяленьнем энэргіі.

Thumb
Ядзерны рэактар CROCUS

Гісторыя

Першы ядзерны рэактар пабудаваны ў сьнежні 1942 году ў ЗША пад кіраўніцтвам Э. Фэрмі. У Эўропе першым ядзерным рэактарам стала ўстаноўка Ф-1. Яна была запушчана 25 сьнежня 1946 году ў Маскве пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава[1].

Да 1978 году ў сьвеце працавала ўжо каля сотні ядзерных рэактараў розных тыпаў. Складнымі часткамі любога ядзернага рэактара зьяўляюцца: актыўная зона зь ядзерным палівам, звычайна аточаная адбівальнікам нэўтронаў, цепланосьбіт, сыстэма рэгуляваньня ланцуговай рэакцыі, радыяцыйная ахова, сыстэма дыстанцыйнага кіраваньня. У якасьці ядзернага паліва звычайна выкарыстоўваюць уран і плютон[2]. Асноўнай характарыстыкай ядзернага рэактара зьяўляецца яго магутнасьць. Магутнасьць у 1 МВт адпавядае ланцуговай рэакцыі, у якой адбываецца 3×1016 актаў дзяленьня ў 1 сэк.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.