Remove ads
беларускі інжынэр, заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Льво́віч Чайлы́тка (15 жніўня 1938, Усурыйск, Прыморскі край, РСФСР — 1997) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966). У 1963—1974 гадох — майстар, прараб, старшы прараб, начальнік участку, намесьнік галоўнага будаўніка, начальнік мантажнага раёну №3, намесьнік начальніка Домабудаўнічага камбінату №1. У 1974—1987 гадох — начальнік Домабудаўнічага камбінату №3. З 1988 па 1997 год — кіраўнік Менскага вытворчага аб’яднаньня індустрыяльнага домабудаваньня імя 50-годзьдзя СССР (МВАІД, па-расейску: МПОИД). У лютым 1991 году перайменаванае ў Менскае арэнднае прадпрыемства індустрыяльнага домабудаваньня (МАПІД) «Менскжылбуд». Дадаў істотны ўнёсак у разьвіцьцё індустрыяльнага домабудаваньня.
Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1], дэпутат Менскага гарадзкога савету, делегат XXVII зьезду кампартыі.
Юбілейны мэдаль «За руплівую працу. Ва ўшанаваньне 100-годзьдзя з дню нараджэньня У. І. Леніна» (1970). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1986). Ганаровае званьне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» (1993[2]).
Адна з вуліцаў у цэнтры мікрараёну Сухарава названая імем Л. Л. Чайлыткі. На доме № 1 па гэтай вуліцы ўсталяваная мэмарыяльная дошка з надпісам «Улица названа в честь заслуженного строителя Республики Беларусь Льва Львовича Чайлытко»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.