Фінал Players Tour Championship 2015/2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал Players Tour Championship 2015/2016 (таксама вядомы як Players Championship Grand Final 2016 ці проста Players Championship 2016 і Ladbrokes Players Championship 2016 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2015/2016, які праходзіў з 22 па 27 сакавіка 2016 года ў EventCity у Манчэстэры, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £350,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Фінал Players Tour Championship 2015/2016 | |
![]() | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 22 — 27 сакавіка 2016 |
Арэна | EventCity |
Горад | Манчэстэр |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Ladbrokes |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £350,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Колькасць фрэймаў | 194 |
Колькасць соценных серый | 17 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Дзін Цзюньхуэй) |
←ЕТ6 ● PTC 2015/2016 ● | |
←2015 ● Players Championship ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Сусветнае гран-пры | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Пераможцам турніру стаў Марк Ален, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса (4:3), Марка Кінга (4:2), Майка Дана ў чвэрцьфінале (4:1), пераможцу Сусветнага Гран-пры Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:4) і Рыкі Уолдэна ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Такім чынам, 30-гадовы снукерыст з Паўночнай Ірландыі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы рэйтынгавы турнір у Вялікабрытаніі (пасля дзвюх перамог на World Open у 2012 і 2013 гадах у Кітаі) і другі турнір у сезоне (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі ў лістападзе 2015 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Алена ў рэйтынгу з дзясятай пазіцыі на шостую, вышэй за якую да гэтага ён ніколі не ўздымаўся.