горад у Англіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́нчэстэр[1] (англ.: Manchester) — горад на паўночным захадзе Англіі. Нараўне з Лідсам, Шэфілдам, Ліверпулем і Лонданам Манчэстэр быў адным з цэнтраў Прамысловай рэвалюцыі. У цяперашні час Манчэстэр — буйны культурны, прамысловы, фінансавы, камерцыйны і транспартны цэнтр краіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў заходняга схілу Пенінскіх гор, на рацэ Эруэл.
У 2006 годзе ў Манчэстэры жыло 452 000 чалавек.
Упершыню Манчэстэр згадваецца ў X стагоддзі. Селішча паўстала на месцы кельцкага паселішча Мансеніён і рымскага ўмацаванага лагера Манкуніум, які быў заснаваны ў 79 годзе. У Сярэднякоўі — гандлёвае і саматужнае мястэчка. З сярэдзіны XVIII стагоддзя пачаўся хуткі рост горада ў сувязі з прамысловым пераваротам. У XIX стагоддзі горад стаў лідарам у свеце сярод цэнтраў баваўнянай прамысловасці. У 1830—1840-х гадах у Манчэстэры зарадзілася фрытрэдэрства (гэтак жа вядома як «манчэстэрства»)[2].
У горадзе жыў і пахаваны грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Пётра Шыркоўскі (1925—2004).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.