From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк А́лен (англ.: Mark Allen; нар. 22 лютага 1986, Антрым, Паўночная Ірландыя) — прафесійны гулец у снукер з Паўночнай Ірландыі. Пераможца Мастэрс 2018 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 года. Былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2006 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2007 года да сакавіка 2018 года ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Марк Ален
англ.: Mark Allen | |
Дата нараджэння: | 22 лютага 1986 (38 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Паўночная Ірландыя |
Вядучая рука: | левая |
Прафесійная кар’ера: | 2003—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 6 (02.04.2013—07.05.2013 12.06.2013—24.06.2013 03.11.2014—25.01.2015) 28.03.2016—03.04.2016 01.08.2016—25.09.2016 06.11.2017—18.11.2017) |
Цяперашні рэйтынг: | 16 (9 красавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £2,200,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2016) |
Колькасць соценных серый: | 367 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 5 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 2 |
Чэмпіянат свету: | паўфінал (2009) |
Стаў прафесіяналам у 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў сезоне 2005/2006 патрапіў у мэйн-тур і дэбютаваў на рэйтынгавым узроўні. У 2007 годзе ўпершыню выйшаў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а з наступнага сезона, 2007/2008, нязменна займае пазіцыю ў топ-32 сусветнага рэйтынгу. У сезоне 2008/2009 ужо патрапіў у топ-16 рэйтынгу і дайшоў да паўфіналу сусветнага першынства — вынік, які з'яўляецца лепшым вынікам Алена на найбуйнейшых снукерных спаборніцтвах. У 2009 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Цзянсу Класік, а ў сезоне 2011/2012 дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, World Open у Хайкоу. Праз год ён абараніў яго на World Open 2013, атрымаўшы другую перамогу рэйтынгавага ўзроўню і праз месяц падняўшыся на найвышэйшы для сябе радок сусветнага рэйтынгу — шосты. Пасля нядоўгага спаду выдатна пачаў сезон 2014/2015, у якім дайшоў да фіналаў двух першых этапаў еўрапейскага тура PTC, атрымаўшы перамогу на Пол Хантэр Класік, і да фіналаў двух рэйтынгавых турніраў у Кітаі, але ў абодвух саступіў праціўнікам, пасля чаго зноў падняўся на шостае месца ў рэйтынгу. У сезоне 2015/2016 здабыў перамогі на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, які стаў яго пятым нізкарэйтынгавым тытулам, і ў Гранд-фінале PTC, які стаў яго трэцяй перамогай рэйтынгавага ўзроўню, а ў пачатку 2018 года здабыў свой першы тытул Трайной кароны на запрашальным Мастэрс і стаў першым снукерыстам з Паўночнай Ірландыі, які перамог на адным з трох найбуйнейшых спаборніцтваў, з 1987 года.
У агульнай колькасці займаў шостае месца ў сусветным рэйтынгу больш за шэсць месяцаў. Апроч трох рэйтынгавых і двух запрашальных спаборніцтваў выйграў 5 нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC (другое месца ў гісторыі серыі па колькасці перамог пасля Марка Сэлбі). За прафесійную кар'еру аформіў больш за 350 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. У 2016 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1) |
Іншыя (3:3) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2011 | Чэмпіянат Вялікабрытаніі | Джад Трамп | 8:10 |
2 | Перамога | 2012 | World Open | Стывен Лі | 10:1 |
3 | Перамога | 2013 | World Open | Мэцью Стывенс | 10:4 |
4 | Параза | 2014 | Шанхай Мастэрс | Сцюарт Бінэм | 3:10 |
5 | Параза | 2014 | International Championship | Рыкі Уолдэн | 7:10 |
6 | Перамога | 2016 | Гранд-фінал PTC | Рыкі Уолдэн | 10:6 |
7 | Параза | 2017 | International Championship | Марк Сэлбі | 7:10 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2012 | Адкрыты чэмпіянат Антверпена | Марк Сэлбі | 4:1 |
2 | Перамога | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Рура | Дзін Цзюньхуэй | 4:1 |
3 | Перамога | 2013 | Кубак памяці Кей Сюзан | Джад Трамп | 4:1 |
4 | Параза | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Рыгі | Марк Сэлбі | 3:4 |
5 | Перамога | 2014 | Пол Хантэр Класік | Джад Трамп | 4:2 |
6 | Перамога | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Раян Дэй | 4:0 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2018 | Мастэрс | Кайрэн Уілсан | 10:7 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (3:4) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (5:1) |
Нярэйтынгавыя турніры (2:2) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1) |
Турнір | 2002/ 2003 |
2003/ 2004 |
2004/ 2005 |
2005/ 2006 |
2006/ 2007 |
2007/ 2008 |
2008/ 2009 |
2009/ 2010 |
2010/ 2011 |
2011/ 2012 |
2012/ 2013 |
2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
2017/ 2018 |
|
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг[вт 1] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 3] | 61 | 29 | 16 | 11 | 10 | 12 | 12 | 7 | 9 | 12 | 7 | 10 | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | ||||||||||||||||
Рыга Мастэрс[вт 5] | Турнір не праводзіўся | НРТ | 1/64 | 0:0[вт 6] | |||||||||||||
Чэмпіянат Кітая | Турнір не праводзіўся | НТ | 1/32 | 0:1[вт 6] | |||||||||||||
Пол Хантэр Класік | НП | Прафесійна-аматарскі турнір | НРТ | 1/8 | — | 3:1[вт 6] | |||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | Турнір не праводзіўся | 1/16 | — | НП | — | 1/8 | 3:2 | ||||||||||
World Open[вт 7] | — | — | — | 1/32 | ГР | ГР | 1/16 | 1/4 | 1/32 | П | П | 1/2 | НП | — | 1/2 | 23:12 | |
Еўрапейскі Мастэрс | Турнір не праводзіўся | 1/8 | 1/4 | 4:2 | |||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | Турнір не праводзіўся | 1/16 | 1/32 | 3:2 | |||||||||||||
International Championship | Турнір не праводзіўся | 1/4 | 1/8 | Ф | 1/4 | 1/64 | Ф | 17:5 | |||||||||
Шанхай Мастэрс | Турнір не праводзіўся | 1/24 | 1/24 | 1/16 | 1/16 | 1/8 | 1/8 | 1/16 | Ф | 1/2 | 1/8 | 1/8 | 12:9 | ||||
Адкрыты чэмпіянат П.Ірландыі | Турнір не праводзіўся | 1/4 | 1/32 | 5:2 | |||||||||||||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | — | — | 1/16 | 1/32 | 1/8 | 1/8 | 1/16 | 1/2 | Ф | 1/16 | 1/4 | 1/16 | 1/16 | 1/8 | 1/8 | 24:12 |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі[вт 8] | — | — | Турнір не праводзіўся | НРТ | НП | 1/8 | 1/64 | 3:2[вт 6] | |||||||||
German Masters | Турнір не праводзіўся | 1/16 | 1/8 | 1/8 | 1/32 | 1/8 | 1/16 | 1/16 | 1/16 | 3:8 | |||||||
Shoot-Out | Турнір не праводзіўся | Нярэйтынгавы турнір | 1/64 | 1/64 | 0:2[вт 6] | ||||||||||||
Сусветнае Гран-пры | Турнір не праводзіўся | НР | 1/8 | 1/8 | 1/16 | 2:3 | |||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | — | — | 1/32 | 1/24 | 1/16 | 1/16 | 1/4 | 1/8 | 1/4 | 1/8 | 1/16 | 1/16 | 1/2 | 1/16 | 1/16 | 20:12 |
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Турнір не праводзіўся | НРТ | 1/8 | — | 3:1[вт 6] | ||||||||||||
Players Championship[вт 9] | Турнір не праводзіўся | — | — | 1/4 | 1/4 | 1/8 | П | — | 10:3 | ||||||||
Адкрыты чэмпіянат Кітая | НП | — | 1/40 | 1/24 | 1/4 | 1/16 | 1/2 | 1/16 | 1/16 | 1/8 | 1/64 | 1/64 | — | 7:6 | |||
Чэмпіянат свету | 1/128 | 1/96 | 1/111 | 1/24 | 1/8 | 1/16 | 1/2 | 1/4 | 1/4 | 1/16 | 1/16 | 1/8 | 1/8 | 1/8 | 1/8 | 12:11 | |
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірах[вт 10][вт 11] | Вынік | ||||||||||||||||
Колькасць згуляных турніраў[вт 12] | |||||||||||||||||
Колькасць тытулаў | |||||||||||||||||
Колькасць выхадаў у фінал | |||||||||||||||||
Перамогі : Паразы[вт 4] | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : |
Нярэйтынгавыя турніры | П:П (Н) | ||||||||||||||||
Champion of Champions | Турнір не праводзіўся | 1/8 | 1/8 | Ф | 1/2 | — | 5:4 | ||||||||||
Мастэрс | — | — | — | — | — | — | 1/4 | 1/4 | 1/2 | 1/8 | 1/4 | 1/8 | 1/2 | 1/4 | 1/4 | П | 14:9 |
Румынскі Мастэрс | Турнір не праводзіўся | 0:0 | |||||||||||||||
Championship League | Турнір не праводзіўся | ГР | ГР2[вт 13] | Ф | ГР2[вт 13] | 1/2 | ГР2 | — | — | — | ГР | 83:57 (11) | |||||
Статыстыка выступаў на нярэйтынгавых турнірах і турнірах з альтэрнатыўным фарматам[вт 14] | Вынік | ||||||||||||||||
Колькасць згуляных турніраў[вт 12] | |||||||||||||||||
Колькасць тытулаў | |||||||||||||||||
Колькасць выхадаў у фінал | |||||||||||||||||
Перамогі : Паразы (Нічыі)[вт 4] | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : | : |
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | ||||||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | Турнір не праводзіўся | 1/4 | — | — | 1/16 | 1/16 | НП | 2:3 | |||||||||
Усі Класік[вт 15] | Турнір не праводзіўся | Нярэйтынгавы турнір | 1/8 | 1/32 | — | НП | 1:2[вт 6] | ||||||||||
Трафей Паўночнай Ірландыі | Не праводзіўся | НР | 1/24 | 1/2 | 1/4 | Турнір не праводзіўся | 6:3[вт 6] | ||||||||||
Чэмпіянат Бахрэйна | Не праводзіўся | 1/2 | Турнір не праводзіўся | 3:1 | |||||||||||||
Кубак Мальты[вт 16] | — | — | — | 1/16 | 1/32 | НР | Турнір не праводзіўся | 1:1[вт 6] | |||||||||
Былыя нярэйтынгавыя турніры | П:П (Н) | ||||||||||||||||
Чэмпіянат Кітая | Турнір не праводзіўся | 1/2 | РТ | 2:1 | |||||||||||||
Shoot-Out | Турнір не праводзіўся | 1/32 | 1/8 | Ф | 1/8 | 1/16 | 1/16 | РТ | 11:6[вт 17] | ||||||||
Сусветнае гран-пры | Турнір не праводзіўся | 1/16 | РТ | 0:1[вт 17] | |||||||||||||
Прэм'ер-ліга | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | ГР | НП | 1:2 | ||||
Усі Класік[вт 15] | Турнір не праводзіўся | — | П | 1/2 | — | Рэйтынгавы турнір | НП | 6:3[вт 17] | |||||||||
Power Snooker | Турнір не праводзіўся | — | 1/4 | Не праводзіўся | 1:1 | ||||||||||||
Кваліфікацыя да Мастэрс[вт 18] | — | — | НП | 1/24 | 1/16 | 1/8 | — | — | Турнір не праводзіўся | 3:3 | |||||||
Трафей Паўночнай Ірландыі | Не праводзіўся | 1/4 | Рэйтынгавы | Турнір не праводзіўся | 2:1[вт 17] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.