![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Joe_Perry_at_Snooker_German_Masters_%2528Martin_Rulsch%2529_2014-01-29_05.jpg/640px-Joe_Perry_at_Snooker_German_Masters_%2528Martin_Rulsch%2529_2014-01-29_05.jpg&w=640&q=50)
Джо Пэры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джо Пэры (англ.: Joe Perry; нар. 13 жніўня 1974, Уізбэч, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавага гранд-фіналу PTC 2015 года, паўфіналіст чэмпіянату свету 2008 года і фіналіст Мастэрс 2017 года. З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Джо Пэры![]() англ.: Joe Perry | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 13 жніўня 1974(1974-08-13) (49 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1991–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 9 (30.03.2015—11.10.2015 14.03.2016—03.04.2016) |
Цяперашні рэйтынг: | 11 (1 жніўня 2016) |
Прызавыя грошы: | > £1,700,000 |
Найвышэйшая серыя: | 145 (Чэмпіянат свету 2004) |
Колькасць соценных серый: | 223 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 2 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 1 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | паўфінал (2008) |
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе, а ў 1994 упершыню патрапіў на рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. У 1999 годзе дэбютаваў у Крусібле, а ў 2001 упершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Еўропы, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 2:9. У сезоне 2002/2003 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 і 2005 гадах даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго лепшым дасягненнем на гэтым спаборніцтве. У 2008 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Championship League, і здолеў дайсці да 1/2 фіналу на чэмпіянаце свету, дзе саступіў Алі Картэру з лікам 15:17. У сезоне 2013/2014 ва ўзросце 39 гадоў два разы дайшоў да паўфіналаў і чатыры — да чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама атрымаў першую нізкарэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Ісіна, а ў наступным сезоне ў другі раз (праз дванаццаць з паловай гадоў пасля першага) дайшоў да фіналу рэйтынгавага першынства на Усі Класік, а таксама ўпершыню выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю турніру Мастэрс, пасля чаго выйграў другі тытул нізкарэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу і ў сакавіку 2015 года ўпершыню ў сваёй кар’еры перамог на рэйтынгавым турніры — гранд-фінале PTC, што дазволіла яму падняцца на найвышэйшую для сябе дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу. У жніўні 2016 года дайшоў да свайго чацвёртага рэйтынгавага фіналу на турніры World Open, а ў пачатку 2017 года ўпершыню дайшоў да фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс.
У агульнай колькасці займаў дзявяты радок у сусветным рэйтынгу каля 7 месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.