![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Ricky_Walden_PHC_2012.jpg/640px-Ricky_Walden_PHC_2012.jpg&w=640&q=50)
Рыкі Уолдэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыкі Уолдэн (англ.: Ricky Walden; нар. 11 лістапада 1982, Чэстэр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў і паўфіналіст чэмпіянату свету 2013 года. Былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу (2014/2015), з 2009 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2012 да 2016 уваходзіў у топ-16. У 2011 годзе выканаў свой першы і па сённяшні дзень адзіны максімальны брэйк.
Рыкі Уолдэн![]() англ.: Ricky Walden | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 11 лістапада 1982(1982-11-11) (41 год) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1999, 2001 — ... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 6 (16.03.2015–29.03.2015) |
Цяперашні рэйтынг: | 17 (5 снежня 2016) |
Прызавыя грошы: | > £1,200,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (PTC 2011/2012 – Этап 10) |
Колькасць соценных серый: | 225 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | паўфінал (2013) |
Увайшоў у мэйн-тур у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2005 дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая, што стала першым сур'ёзным дасягненнем у яго прафесійнай кар'еры. У сезоне 2008/2009 сенсацыйна атрымаў перамогу на Шанхай Мастэрс і атрымаў уайлдкард на Мастэрс, упершыню прыняўшы ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, а таксама дэбютаваў у Крусібле, знаходзячыся за межамі топ-32 сусветнага рэйтынгу. У 2011 годзе дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, пасля чаго ў 2012 дэбютаваў у топ-16 лепшых снукерыстаў і выйграў другі рэйтынгавы тытул — Усі Класік. У 2013 годзе дасягнуў свайго найлепшага выніку на чэмпіянаце свету, дайшоўшы да паўфіналу, і ўпершыню ўвайшоў у топ-8 рэйтынгу, а ў сезоне 2014/2015 атрымаў трэцюю перамогу рэйтынгавага ўзроўню на International Championship і дайшоў да фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, пасля чаго падняўся на найвышэйшую для сябе пазіцыю ў рэйтынгу — шостую.
Займаў шостае месца ў сусветным рэйтынгу на працягу двух тыдняў. Апроч трох рэйтынгавых турніраў выйграў адно нізкарэйтынгавае спаборніцтва, а таксама дэманструе выдатную гульню ў снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, тры разы дайшоўшы да фіналаў чэмпіянату свету ў гэтым відзе (2008, 2010, 2014), з якіх атрымаў адну перамогу ў 2008 годзе. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-35 снукерыстаў па гэтым паказчыку.