Марк Дэвіс
англійскі прафесійны гулец у снукер / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Дэ́віс (англ.: Mark Davis; 12 жніўня 1972, Сент-Леанардс, графства Сасэкс, Англія) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года і яшчэ трох рэйтынгавых турніраў, фіналіст нізкарэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2011 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2010/2011 нязменна ўваходзіць у топ-32. У студзені 2017 года выканаў свой першы максімальны брэйк на турніры Championship League ва ўзросце 44 гадоў і паўтарыў гэтае дасягненне ў сакавіку ў рамках таго ж спаборніцтва, стаўшы самым узроставым снукерыстам, які выканаў максімум на прафесійных спаборніцтвах, і першым снукерыстам, які выканаў два максімальныя брэйкі на адным турніры.
Марк Дэвіс
англ.: Mark Davis | |
Дата нараджэння: | 12 жніўня 1972(1972-08-12) (51 год) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1991—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 12 (10.06.2013—16.06.2013 17.03.2014—05.05.2014) |
Цяперашні рэйтынг: | 30 (26 верасня 2016) |
Прызавыя грошы: | > £1,100,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы: Championship League 2017 (2)) |
Колькасць соценных серый: | 210 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | паўфінал (Усі Класік 2012, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2012, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2014) |
Перамогі на турнірах | |
Іншыя прафесійныя турніры: | 4 |
З 6-цю чырвонымі шарамі: | 3 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | 1/8 фіналу (1995, 2010, 2013) |
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 1992 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі. У 1994 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў 1995 годзе дайшоў да 1/8 фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва, што па сённяшні дзень з’яўляецца яго найлепшым вынікам на ім, і ўпершыню ўвайшоў у топ-64 рэйтынгу. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Германіі, пасля чаго быў на мяжы вылету з мэйн-тура ў пачатку 2000-х, але ў 2001 годзе дайшоў да другога рэйтынгавага чвэрцьфіналу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, а ў 2002 годзе вярнуўся ў топ-48 рэйтынгу, а таксама перамог на Benson & Hedges Championship, што дазволіла яму патрапіць на Мастэрс, здзейсніўшы дэбют на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве па снукеры. У 2010 годзе (ужо ва ўзросце 37 гадоў) у другі раз дайшоў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу і дайшоў да трэцяга рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Шанхай Мастэрс, а ў сезоне 2012/2013 тройчы даходзіў да паўфіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў на Усі Класік (першы рэйтынгавы паўфінал у кар’еры), адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу і ў трэці раз (апошні) дайшоў да 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету. У сезоне 2013/2014 тройчы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турнірах рэйтынгавага ўзроўню і падняўся на найвышэйшую для сябе 12-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, а ў наступным сезоне чатыры разы гуляў у чвэрцьфіналах рэйтынгавых спаборніцтваў, уключаючы чацвёрты ў кар’еры паўфінал на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
У агульнай колькасці займаў 12-ы радок у сусветным рэйтынгу каля двух месяцаў. Апроч перамогі на Benson & Hedges Championship, яшчэ некалькі разоў перамагаў на нярэйтынгавых і запарашальных турнірах. Акрамя таго, з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі (2009, 2012, 2013), а ў 2016 годзе перамог на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-30 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-40 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.