Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 4 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 4 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2015 (англ.: Bulgaria Open 2015) і Victoria Bulgaria Open 2015 ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 8 лістапада 2015 года ў зале «Універсіяда», у Сафіі, Балгарыя. Прызавы фонд турніру склаў €125,000, з якіх €25,000 атрымаў пераможца.
Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 4 | |
![]() | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 4 — 8 лістапада 2015 |
Арэна | Зала «Універсіяда» |
Горад | Сафія |
Краіна | Балгарыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €125,000 |
Прызавыя пераможцы | €25,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:0 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 (+79) |
Колькасць матчаў | 124 (+75) |
Колькасць фрэймаў | 667 |
Колькасць соценных серый | 50 |
Найвышэйшая серыя | 138 (Дамінік Дэйл) |
←АТ1 ● PTC 2015/2016 ● ЕТ5→ | |
←АЧБ2014 ● Адкрыты чэмпіянат Балгарыі ● | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←International Championship | Champion of Champions→ |
Пераможцам турніру стаў Марк Ален з Паўночнай Ірландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Роса М'юра (4:0), чэмпіёна свету Сцюарта Бінэма (4:3), Найджэла Бонда (4:1), Майкла Холта (4:0), Майка Дана ў чвэрцьфінале (4:3), валійцаў Марка Уільямса ў паўфінальным матчы і Раяна Дэя ў фінальным паядынку (абодвух з лікам 4:0). Гэтая перамога стала восьмым прафесійным і пятым тытулам PTC у кар'еры 29-гадовага снукерыста, а таксама першым турнірам, выйграным Аленам з жніўня 2014 года (пасля Пол Хантэр Класік).