From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэлкаліст звычайны[1], Стрэлкаліст стрэлкалісты[1][2], Стрэліца[3] (Sagittaria sagittifolia) — від кветкавыхраслін роду Стрэлкаліст (Sagittaria) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Стрэлкаліст звычайны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Sagittaria sagittifolia L. (1753) | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Шматгадовая водная травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, з гладкім краем, трох тыпаў: самыя ніжнія лісты лінейныя, па большай частцы пагружаныя, другі тып — плывучыя, з круглявай або падобнай на дзіду пласцінай, трэці тып — выходзяць з вады, на доўгіх чаранках, стрэлападобнай формы. Кветкі аднаполыя, белыя, фіялетавыя каля асновы. Плод — шматарэшак. На сталонах расліны часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[1].
Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезафіт, эўтроф[4]. Расце на водна-балотных угоддзях. Распаўсюджаны ў Еўропе ад Ірландыі і Партугаліі да Фінляндыі і Балгарыі, сустракаецца ў Расіі (уключаючы Сібір і Каўказ), Украіне, Японіі, Турцыі, Кітаі, Аўстраліі, В’етнаме.
У некаторых краінах стрэлкаліст звычайны вырошчваецца ў харчовых. Карэнішчы і клубні расліны выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і народнай медыцыне. Дэкаратыўная расліна.
У дзікай прыродзе з’яўляецца кормам для вадаплаўных птушак, вадзянога пацука і іншых жывёл, а таксама для свойскіх качак пры іх утрыманні на натуральных вадаёмах[5]. У Паўночнай Амерыцы стрэлкаліст называюць белай бульбай індзейцаў, у Кітаі здаўна культывуецца як агародніннае расліна, вырошчваецца для атрымання крухмалу[5].
Уключаны ў Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Саха (Якуція). Таксама уключаны ў Чырвоную кнігу Арменіі.
Батанічныя ілюстрацыі (злева направа): Я. Штурма з кнігі Deutschlands Flora in Abbildungen, 1796; Я. Копса з кнігі Flora Batava, 1822; О. В. Тамэ з кнігі Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz, 1885; А. Маскле з кнігі Atlas des plantes de France, 1891; К. А. М. Ліндмана з кнігі Bilder ur Nordens Flora, 1917—1926. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.