Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сталон (лац.: Stolónis) — тонкі падземны або надземны відазменены парастак некаторых раслін, з доўгімі і тонкімі міжвузеллямі, безліставы або з лускападобным бясколерным ці зялёным лісцем.
У адрозненне ад карэнішча, сталон недаўгавечны і ў ім не адбываецца назапашвання пажыўных рэчываў. Падземныя сталоны ўтвараюцца напр. у бульбы. Надземныя сталоны, якія часта называюць вусамі, характэрны напрыклад для суніц.
Сталоны прызначаны для вегетатыўнага размнажэння і адносна недаўгавечныя. Звычайна адміраюць у год утварэння або пасля першай перазімоўкі. На падземных сталонах звычайна развіваюцца клубні (бульба, семачок), цыбуліны (гладыёлус, цюльпан), або маладыя расліны (суніцы, казялец паўзучы, касцяніцы). Надземныя сталоны сцелюцца па зямлі і ўкараняюцца ў вузлах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.