Шальнікавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шальнікавыя[1] (Alismatáceae) — сямейства аднадольных раслін.
Шальнікавыя | ||||||||||||||||
![]() Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica) — тыпавы від тыпавога роду сямейства | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Alismataceae Vent. (1799), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Арэал
Шальнікавыя — амаль касмапалітнае сямейства, віды якога адсутнічаюць толькі ў значнай часткі Арктыкі, на многіх астравах Ціхага акіяна, у некаторых пустынях і высакагор’ях. У Паўночным паўшар’і яны прадстаўлены багацей, чым у Паўднёвым, а віды найбольш буйных родаў сямейства — стрэлкаліст (Sagittaria) і Echinodorus — асабліва шматлікія ў Амерыцы.
![]() | ||||||||||
Sagittaria sagittifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Склад сямейства
Сямейства Шальнікавыя ўключае 17 родаў[2].
Сярод прадстаўнікоў сямейства — такія шырока распаўсюджаныя расліны берагоў вадаёмаў і балотаў, як стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) са стрэлападобным лісцем і гронкамі даволі буйных амаль белых кветак і шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica), распаўсюджаны паўсюдна і часта расце на вільготных месцах уздоўж дарог і сцежак падобна шырока вядомаму трыпутніку вялікаму (Plantago major), за што яшчэ К. Лінеем была названа «вадзяным трыпутнікам».
- Albidella Pichon
- Alisma L. — Шальнікtypus
- Astonia S.W.L.Jacobs
- Baldellia Parl.
- Burnatia Micheli
- Butomopsis Kunth
- Caldesia Parl. — Кальдэзія
- Damasonium Mill.
- Echinodorus Rich. & Engelm. ex A.Gray
- Helanthium (Benth. & Hook.f.) Engelm. ex J.G.Sm.
- Hydrocleys Rich.
- Limnocharis Humb. & Bonpl.
- Limnophyton Miq.
- Luronium Raf.
- Ranalisma Stapf
- Sagittaria L. — Стрэлкаліст
- Wiesneria Micheli
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.