зенітна-ракетны комплекс супраць-паветранай абароны From Wikipedia, the free encyclopedia
С-300 «Фаварыт» (індэкс замоўцы: 35Р6, 70Р6, 75Р6, 9К81, 3М-41, па кадыфікацыі МО ЗША і NATO — SA-10 Grumble) — сямейства зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК), здольных знішчаць розныя цэлі на вышынях: ад меншых, чым магчымая вышыня палёту, да тых, што перавышаюць столю вышыні[4] для цэляў; на адлегласцях: ад некалькіх кіламетраў — да 75-200 кіламетраў, у залежнасці ад тыпа выкарыстоўваемых элементаў сямейства С-300 і, ў прыватнасці, ракет-перахопнікаў.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
С-300 «Фаварыт» | |
---|---|
Тып: | зенітна-ракетны комплекс |
Краіна: | СССР Расія |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1975 — па сённяшні дзень |
Выкарыстоўвалася: | |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | НПТ «Алмаз» імя А. А. Расплеціна, НПТ «Антей» (С-300В) |
Распрацаваны: | 1967 — 2005[1] |
Вытворца: | ВМП «АВИТЕК» (ракеты) |
Гады вытворчасці: | С-300ПТ з 1975, С-300ПС і С-300ПМ з 1978, па 2011.[2] |
Варыянты: | С-300П, С-300ПТ, С-300ПТ-1, С-300ПТ-1А, С-300ПС, С-300ПМ, С-300ПМУ, С-300ПМ1 (ПМУ-1), С-300ПМУ2, С-300В, С-300ВМ, С-300ВМД, С-300В4, С-300Ф, С-300ФМ. |
Характарыстыкі | |
Снарад: | зенітная кіруемая ракета |
Максімальная далёкасць, м: |
40—200 (300) км (па аэрадынамічнай цэлі), 5—40 км[3] (по балістычнай цэлі) |
Выявы на Вікісховішчы?: | С-300 «Фаварыт» |
Прызначана для абароны буйных прамысловых і адміністрацыйных аб’ектаў, ваенных баз і пунктаў кіравання ад удараў сродкамі паветрана-касмічнага нападу праціўніка. Здольная збіваць балістычныя і аэрадынамічныя цэлі. Стала першай шматканальнай зенітнай ракетнай сістэмай, здольнай суправаджаць кожным комплексам (ЗРК) да шасці цэляў і наводзіць на іх да дванаццаці ракет. Пры стварэнні сродкаў кіравання (СК), што складаюцца з пункта баявога ўпраўлення і радыёлакатара выяўлення цэляў, вырашылі задачу аўтаматычнай завязкі трас да сотні цэляў і эфектыўнага кіравання дывізіёнамі, што размяшкаюцца на адлегласці 30-40 км ад СК. Упершыню была створаная сістэма з поўнай аўтаматызацыяй баявой працы. Усё задачы — выяўлення, суправаджэння, цэлеразмеркавання, цэлеўказання, адпрацоўкі цэлеўказання, захопу цэлі, яе суправаджэння, захопу, суправаджэння і навядзення ракет, адзнакі вынікаў стрэльбаў — сістэма здольная вырашаць аўтаматычна з дапамогай лічбавых вылічальных сродкаў. Функцыі аператара складаюцца ў кантролю працы сродкаў і ажыццяўленні пуску ракет. У складаных абставінах магчымае ручное ўмяшанне ў ход баявой працы. Ні адна з папярэдніх сістэм гэтымі якасцямі не валодала[5]. Вертыкальны старт ракет забяспечваў абстрэл цэляў, што ляцяць з любого кірунку без развароту пускавой устаноўкі ў накірунку цэлі[6]. Сучасныя мадыфікацыі адным камплектам могуць знішчаць да 36 аэрадынамічных ці балістычных цэляў, наводзячы на іх да 72 ракет, ці (асобныя мадыфікацыі) ў розных спалучэннях, у тым ліку бяз знешняй дапамогі.[7]
Галоўны распрацоўшчык — НПТ «Алмаз» імя А. А. Расплеціна (цяпер уваходзіць у Канцэрн СПА «Алмаз-Антей»). Зенітныя кіруемыя ракеты для сістэмы С-300 былі распрацаваныя МКБ «Факел». Серыйны выпуск сістэмы С-300ПТ быў пачаты ў 1975 годзе. У 1978 годзе былі скончаныя выпрабаванні сістэмы; у 1979 году першы полк С-300ПТ быў пастаўлены на баявое дзяжурства.[8]
Зенітна-ракетная сістэма (ЗРС) З-300 складаецца з каманднага пункту з радыёлакатарам выяўлення (РЛВ), з якім звязаныя да шасці зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК) 5Ж15. Камандны пункт служыць для аўтаматызаванага размеркавання цэляў між ЗРК.
Далейшым развіццём ЗРС С-300 стала стварэнне ЗРС С-400 (40Р6), прынятага на ўзбраенне ў 2007 годзе.
У 2011 годзе было прынята рашэнне зняць з вытворчасці мадыфікацыі С-300ПС і С-300ПМ. Аднак, гэтае не датычылася сістэм С-300ПМУ1 і С-300ПМУ2 «Фаварыт», а таксама ЗРС С-300У і С-300ВМ «Антэй-2500».
Да канца 1960-х гадоў вопыт выкарыстання ЗРК у баявых дзеяннях у В’етнаме і на Блізкім Усходзе выявіў неабходнасць стварэння мабільнага комплексу з малым часам пераводу з паходнага і дзяжурнага стану ў баявое (і зваротнае). Гэта было выклікана, па-першае, гранічна малым часам ад атрымання сігналу пра выяўленні сродкаў паветранага нападу праціўніка да выхаду іх за межы эфектыўнай зоны паражэння наземных сродкаў СПА, па-другое, неабходнасцю тэрміновай змены агнявой пазіцыі пасля стральбы да падлёту наступнай ударнай авіяцыйнай групы праціўніка ці вяртання раней абстраляных самалётаў для нанясення ўдараў па выведанай мэце. Гэтак, напрыклад, нарматыўны час згортвання комплексу С-125 — 1 гадзіна 20 хвілін, быў даведзены да 20—25 хвілін.[9] Такое скарачэнне нарматыву было дасягнута ўдасканаленнем канструкцыі ЗРК, трэніроўкамі, зладжанасцю баявых разлікаў, аднак паскоранае згортванне прыводзіла да стратаў у кабельнай гаспадарцы, на згортванне якога часу не заставалася.
У СССР на ўзбраенні войскаў СПА ў гэтыя гады знаходзіліся наступныя комплексы зенітных кіруемых ракет: стацыянарны шматканальныя С-25 (толькі пад Масквою), рухомыя аднаканальныя па мэце С-75 (сярэдняга баявога радыўсу), С-125 (малавышынныя блізкага радыўсу) і комплексу вялікага радыўсу да 400 км С-200.
Канструктарскія працы над новай зенітнай ракетнай сістэмай С-300 пачаліся ў 1969 годзе паводле пастановы Савета міністраў СССР. Было прадугледжана стварэнне для СПА сухапутных войскаў, СПА караблёў ВМФ і войскаў СПА краіны трох сістэм: С-300У («Вайскавая»), С-300Ф («Флоцкая») і С-300П («СПА краіны»).
У распрацоўцы і стварэнні комплексу ў цэлым і асобных сродкаў, што ў яго уваходзяць, быў задзейнічаны цэлы шэраг прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу СССР:
Пускавая ўстаноўка і пусказараджальная ўстаноўка комплексу С-300В — ГКБКМ, Свярдлоўск (распрацоўка);[11]С-300П — Абухаўскі завод, Санкт-Пецярбург (вытворчасць); С-300В — Завод імя Калініна, Свярдлоўск (вытворчасць);[10]
Для выкарыстання ў С-300П пад кіраўніцтвам В. С. Бурцава была распрацаваная серыя кіруючых ЭВМ (Лічбавы Вылічальны Комплекс — ЛВК) 5Э26. Першапачаткова ў серыю ўваходзілі толькі дзве ЭВМ — 5Э261 і 5Э262. Са з’яўленнем новай элементнай базы ў сярэдзіне 1980-х для сістэмы С-300П былі распрацаваныя праграмна-сумяшчальныя серыі ЭВМ 5Э265 і 5Э266, якія сталі самымі масавымі вырабляемымі ЛВК СССР, агулам было выраблена каля 1,5 тыс. экзэмпляраў. З 1988 года для баявых сродкаў ЗРС С-300 пачалі вырабляць ЛВК 40У6 — мадыфікацыю 5Э26 з павышанай (3,5 млн ап./с) хуткадзейнасцю і дадатковым рэзерваваннем апаратуры.
Галоўны рааспрацоўшчык сістэм — ЦКБ «Алмаз», што мела да сярэдзіны 1960-х гадоў досвед стварэння ракетных сістэм СПА і СРА, у кааперацыі з КБ «Факел» праводзіла праектныя працы па стварэнні адзінага комплексу сярэдняй далёкасці для сухапутных войскаў, войскаў СПА краіны і ВМФ з уніфікаванай ракетай.
Усё патрабаванні, высунутыя да варыянту ЗРК сухапутных войскаў падчас правядзення праектных працаў, не маглі быць задаволеныя пры выкарыстанні адзінай ракеты для ўсіх варыянтаў комплексу. Таму пасля адмовы ДКБ «Факел» ад распрацоўкі варыянту ракеты для комплексу сухапутных войскаў, гэтая праца ў поўным аб’ёме была даручана канструктарскаму бюро завода імя М. Калініна.
У сваю чаргу, ЦКБ «Алмаз» сутыкнулася са значнымі складанасцямі па забеспячэнні стварэння комплексаў па адзінай структуры. У адрозненні ад комплексаў СПА і ВМФ, якія павінны былі выкарыстоўвацца з развітай сістэмай радыёлакацыйнай выведкі, апавяшчэння і цэлеўказання, комплекс СПА сухапутных войскаў павінен быў, як правіла, працаваць у адрыве ад астатніх сродкаў. Стала відавочнай мэтазгоднасць распрацоўкі сухапутнага варыянта комплексу (будучага С-300У) іншай арганізацыяй і без істотнай уніфікацыі з комплексамі СПА і ВМФ. Праца па стварэнню комплексу была перададзена НДІ-20 (НПТ «Антей»), якое да таго часу мела досвед стварэння армейскіх ЗРК.
У той жа час такія асаблівыя марскія ўмовы, як спецыфіка адлюстравання радыёлакацыйнага сігналу ад паверхні мора, гайданне, вадзяныя прыскі, а таксама неабходнасць забеспячэння сувязі і сумяшчальнасцi з агульнакарабельнымі комплексамі і сістэмамі, прывялі да таго, што галоўнай арганізацыяй па карабельнаму комплексу (С-300Ф) быў АНДІ РЭ (былы НДІ-10).
Падсумоўваючы, часткова ўніфікаванымі аказаліся толькі радыёлакатары выяўлення (РЛВ) сістэм С-300П (5Н84) і С-300У (9З15), а таксама ракеты комплексаў войск СПА і флоту.[8]
Важнай якасцю ўсіх комплексаў сямейства С-300 з’яўляецца здольнасць працаваць у розных спалучэннях унутры адной мадыфікацыі і ўнутры аднаго комплексу, між мадыфікацыямі (абмежавана), а таксама праз розныя мабільныя камандныя пункты вышэйшага парадку, выбудоўвацца ў батарэі з любого складу, колькасці, мадыфікацый, месцазнаходжання і гэтак далей, у тым ліку з укараненнем іншых комплексаў СПА у адзіную для ўсіх батарэю. Радар падсвечвання і навядзення ў саставе дывізіёна ЗРК сямейства «П» мае сектар 60 градусаў для С-300П, а для ПТ, ПС і наступных — 90 градусаў.[12]
Адным са стандартных рэжымаў баявой працы з’яўляецца наступны: ракеты наводзяцца (у прыватнасці) РПН 5Н63 ці марскім радарам 3Р41 «Хваля» з выкарыстаннем актыўнага радыёлакатара падсвечвання і навядзення. РПН 5Н63 можа мець шэсць цэлявых і дванаццаць ракетных каналаў, то бок адначасова можна абстрэльваць шэсць цэляў, наводзячы на кожную да двух ракет. Могуць быць паспяхова абстраляныя цэлі, якія ляцяць з хуткасцю да 4 хуткасцей гуку (С-300ПТ, ПС), а таксама да 8,5 хуткасцей гуку для больш позніх мадыфікацый (С-300ПМ/С-300ПМУ-1). Мінімальны інтэрвал між запускамі ракет складае 3 секунды. Стандартны састаў дывізіёну ЗРК С-300 складае 12 мабільных пускавых усталёвак ЗУР. Камандны пункт дывізіёну здольны кіраваць усімі гэтымі 12 пускавымі ўсталёўкамі адначасова. Падобная паслядоўнасць, аглядны радар — КП — ЗРК — РПН выкарыстоўваецца і ў С-300В.[13][14]
Аскепкавая баявая частка мае масу 133 кг для ракет серыі 5В55, 143 кг для ракет 48Н6 і 180 кг для ракет 48Н6М. Ракеты маюць бескантактавы радыёлакацыйны ўзрывальнік. Баявая частка начыненая гатовымі паражальнымі элементамі ў выглядзе кубікаў. У залежнасці ад тыпа ЗУР, стартавая маса ад 1450 да 1800 кг. Пуск ракеты адбываецца піратэхнічнай катапультнай прыладай непасрэдна з транспартна-пускавога кантэйнера, накрыўка кантэйнера пры гэтым выбіваецца празмерным ціскам, што ствараецца размешчаным у ТПК газагенератарам (напоперак распаўсюджанай памылке, ракета не прабівае накрыўку, што магло бы пашкодзіць абцякальнік галоўкі навядзення). У комплексу С-300В накрыўка ТПК адстрэльваецца пры дапамогі пірабалтоў і адкідваецца пасля гэтага спружынным механізмам. Пасля адстрэлу накрыўкі кантэйнера ракета падкідваецца вертыкальна ўверх на вышыню 50 м, а ўжо ў паветры запускаецца стартавы рухавік (на вышыні 20 метраў для С-300П) і адбываецца нахіленне у бок цэлі пасродкам газадынамічных рулёў элеронаў, тым самым скасоўвая неабходнасць павароту пускавой ўсталёўкі.[4][15] Схема пуску дапушчае:
С-300 мае сур’ёзныя магчымасці па адаптацыі да перашкод і задушэнню «перашкод адцягвання». Выкарыстоўваюцца перашкодаўстойлівыя лініі сувязі з аўтаматычнай перабудовай частот, у наяўнасці рэжым «калектыўнай» працы, калі дадзеныя, атрыманыя з розных РЛС, сцякаюцца на адзіны командный пункт. КП, абагульваючы ўрывачныя звесткі з некалькіх радараў, мае сталую карціну сітуацыі. Ён таксама можа выводзіць элементы сістэмы з бою і ўводзіць новыя[19] гэтак, каб абмежаваць магчымасці праціўніка[20] сысці па далечыні ад агню ці задушыць агнём (паколькі новаўведзены элемент бліжэй і на іншым накірунку, а проціракеты ужо зрасходаваныя на выведзены элемент, у які да таго жа будзе вельмі цяжка папасці, паколькі ён можа і «уехаць» (у прыватнасці, для С-300В, ПС проста апусціць/скласці вышку РПН і тым самым апынуцца за сховішчам (гарой/лесам/будынкам)) і/або апынуцца недасягальным па далечыні (з папраўкай на тое, што ён і гэтак быў недасягальны, але для завяршэння перахопу выкарыстоўваецца бліжэйшы элемент з мэтай падману перашкод (як пасіўнага, гэтак і актыўнага навядзення))).
Магчымая праца ў рэжыме трыянгуляцыі — адначасовага подсвечвання цэлі двума радарамі; ведаючы дакладную адлегласць (базу) паміж РЛС і вуглы/азімуты, пад якімі яны назіраюць цэль, магчыма пабудаваць трохвугольнік, у аснове якога — база, у вяршыні — засечаная цэль. Цераз імгненне камп’ютар дакладна вызначыыць каардынаты цэлі, напрыклад, месцазнаходжанне пастаноўшчыка перашкод.[16] Мажліва (сямейства С-300В) адначасова актыўнае і пасіўнае выяўленне ў стандартным рэжыме[14]. Апцыянальна надаецца ўніверсальная вышка 40В6М ці 40В6МД вышынёй да 39 метраў. Гэтае дазваляе вынаходзіць, дзякуючы нізкавышыннаму дэтэктару 76Н6, цэль з ЭПР 0,02 м² і вышынёй палёту 500 м на адлегласці 90 км[21]. З вышкай можна выкарыстоўваць большасць РЛС С-300 (сямействы П), напрыклад, нізкавышынны дэтэктар 5Н66М ці аглядную РЛС 96Л6Е. Такое абсталяванне з’яўляецца ўнікальным і дазваляе радару 36Д6 выяўляць цэлі на вышыні 60 м на адлегласці 40 км супраць 27 км бяз вышкі[22]. Гэта скарачае магчымасці праціўнікаў, паколькі і хуткасць і адлегласць на малых вышынях грунтоўна скарачаюцца адносна нават сярэдніх вышынь (у прыватнасці, па аналітычным дадзеным далёкасць пуску супрацьрадыёлакацыйнай ракеты Х-58 на малых вышынях дасягае 36 км і 120 км пры пуску з вышыні 10 км, максімальная адлегласць у 160 км дасягаецца з вышыні 15 км)[23]. Тыпавой з’яўлялася для С-300ПС канструкцыя радара НВО 5Н66 на вышцы 40В6 вышынёй 24,4 метра, што павялічвае дальнюю мяжу выяўлення да 90 км[24].
Параметры сістэм:[25]
Сістэма і ракеты | Год | Зона паражэння самалётаў, па адлегласці, км | Зона паражэння самалётаў, па вышыні, км | Верагоднасць паражэння самалётаў | Максімальная хуткасць цэляў, м/с | Боезапас, ЗУР | Тэмп стральбы, с | Час згортвання і разгортвання, хвілін |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С-300ПТ, С-300ПТ-1 з ЗУР 5В55К (В-500К) | 1978 | 5—47 | 0,025—27 | да 0,9 | да 1300 | 96—288 | 5 | 90 |
С-300ПТ, С-300ПТ-1 з ЗУР 5В55Р (В-500Р) | 1981 | 5—75 | 0,025—27 | да 0,9 | да 1300 | 96—288 | 5 | 90 |
С-300ПС, С-300ПМУ з ЗУР 5В55Р (В-500Р) | 1983 | 5—75 | 0,025—27 | да 0,9 | да 1300 | 96—288 | 3—5 | 5 |
С-300ПМУ1 з ЗУР 48Н6Е | 1993 | 5—150 | 0,010—27 | да 0,9 | да 2800 | 96—288 | 3 | 5 |
РПН 30Н6 (радыёлакатар падсвету навядзення, англ. FLAP LID A па класіфікацыі НАТА) усталеўваецца на грузавік. РЛА 64Н6 (радыёлакатар агляду, англ. BIG BIRD па класіфікацыі НАТА) ўсталёўваецца на вялікі аўтапрычэп наўсцяж генератара і звычайна прычапляецца да 8-колавага МАЗа. НВД 76Н6 (нізкавышынны дэтэктар, англ. CLAM SHELL па класіфікацыі НАТА) усталёўваецца на вялікі аўтапрычэп з вышкай, якая можа падымацца ад 24 да 39 м.
Арыгінальная С-300П выкарыстоўвае камбінацыю НВД 76Н6 доплераўскай РЛС для выяўлення цэляў і РПН 30Н6 з фазаванай антэннай рашоткай для суправаджэння і навядзення на цэль. Таксама ў наяўнасці камандны пункт на асобным грузавіку і 12 пускавых усталёўвак на аўтапрычэпах па 4 ракеты на кожнай. С-300ПС/ПМ блізкая па элементам, але выкарыстоўвае мадэрнізаваны 30Н6, сумешчаны з камандным пунктам і пускавымі ўсталёўкамі на грузавіках.
Калі сістэма выкарыстоўваецца для знішчэння балістычных ці крылатых ракет, ужываецца РЛА 64Н6. Ён здольны выявіць балістычныя ракеты на адлегласці да 1000 км і пры іх руху на хуткасцях да 10000 км/ч, а таксама крылатыя ракеты на адлегласці да 300 км.
36Д6 можа таксама выкарыстоўвацца для прадастаўлення комплексу дадзеных ранняга выяўлення цэляў. Ён можа засекчы цэлі тыпа ракета, якія ляцяць на вышыні 60 м на адлегласці як мінімум 20 км, на вышыні 100 м — на адлегласці 30 км, і на вялікай вышыні — на адлегласці да 175 км. У дадатак да яго можа выкарыстоўвацца 64Н6, які можа засекчы цэлі на адлегласці да 300 км.
Індэкс ГРАУ | Абазначэнне НАТА | Прызначэнне | Далечыня выяўлення, км | Адначасова суправаджае цэляў | Частотны дыяпазон па класіфікацыі НАТА | Упершыню выкарыстаны з | Заўвага |
---|---|---|---|---|---|---|---|
36Д6 | Tin Shield | выяўленне, апазнаванне і суправаджэнне паветраных цэляў | 200 | > 100 | /EF | З-300П | |
35Д6 (СТ-68УМ) | Tin Shield B | выяўленне, апазнаванне і суправаджэнне паветраных цэляў | 175 | /EF | З-300ПМУ | інтэнсіўнасць сігналу ад 350 кВт да 1,23 МВт | |
5Н66М | Clam Shell | Нізкавышынны дэтэктар | I | З-300П | |||
76Н6 | Clam Shell | Нізкавышынны дэтэктар | 120 | 15 | I | З-300ПМУ | 2,4 кВт частотная мадуляцыя монахраматычная хваля |
64Н6 | Big Bird | — | 300 | C | З-300ПМУ1 | ||
96Л6Е | Усевышынны дэтэктар | 300 | 300 | C | З-300ПМУ1 | ФАР | |
9С15МТ(В) | Bill Board | Кругавы агляд | 250 | 200 | З-300Ст | ||
9С19М2 | High Screen | Сектарны агляд | 175 | 16 | З-300Ст | ||
МР-75 | Top Steer | Марскі | 300 | /DE | З-300Ф | ||
МР-800 Узыход | Top Pair | Марскі | 200 | ///CDEF | З-300Ф |
Індэкс ГРАУ | Абазначэнне НАТА | Частотны дыяпазон па класіфікацыі НАТА | Далечыня суправаджэння, км | Адначасова суправаджае цэляў | Адначасова абстрэльвае цэляў | Упершыню выкарыстаны з | Заўвага |
---|---|---|---|---|---|---|---|
30Н6 | Flap Lid A | /IJ | ? | 4 | 4 | С-300П | |
30Н6Е(1) | Flap Lid B | /IJ | 200 | 12 | 6 | С-300ПМУ1 | ФАР |
30Н6Е2 | Flap Lid B | /IJ | 200 | 100 | 36 | С-300ПМУ2 | ФАР |
9С32-1 | Grill Pan | шматчастотная | 140—150 | 12 | 6 | С-300В | ФАР |
3Р41 Хваля | Top Dome | /IJ | 100 | С-300Ф |
Параметры ракет:[26]
Індэкс ГРАУ | Год | Далечыня, км | Максімальная хуткасць, м/c | Даўжыня, м | Дыяметр, мм | Маса, кг | Маса баявой часці, кг | Кіраванне | Упершыню выкарыстаны з |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
5В55К (В-500К) /5В55КД | 1978 | 47 | да 2000 | 7,25 | 508 | 1480—1500 | 133 | Радыёкаманднае навядзенне па камандзе з РЛС падсвечвання/навядзення | С-300П |
5В55Р (В-500Р) /5В55РМ | 1984 | 75—90 | да 2000 | 7,25 | 508 | 1664—1665 | 130—133 | Пўактыўнае навядзенне; Падсвечванне цэлі забяспечана знешнім радарам | С-300ПТ |
5В55С | 1992 | 47 | 1700 | 7 | 450 | не даных | не даных | Тое ж, што і 5В55Р, але з «спецыяльнай» (ядзернай) баявой часткай | С-300ПТ |
5В55У | 1992 | 150 | 2000 | 7 | 450 | 1470 | 133 | Тое ж, што і 5В55Р, але з «павялічанай зонай пакрыцця» | С-300ПТ |
48Н6E | 1992 | 150 | да 2100 | 7,5 | 519 | 1800—1900 | 143—145 | Радыёкаманднае + паўактыўнае | С-300ПМ |
48Н6Е2 | 1992 | 200 | да 2100 | 7,5 | 519 | 1800—1900 | 150 | тое ж што і 48Н6Е | С-300ПМУ2 |
9М82 | 1984 | 100 | 2500 | 9,91 | 1215 | 5800 | 150 | Камандна-інэрцыяльнае + Паўактыўнае саманавядзенне | С-300В |
9М83 | 1984 | 75 | 1800 | 7,89 | 915 | 3500 | 150 | Камандна-інэрцыяльнае + Паўактыўнае саманавядзенне | С-300В |
9М83МЕ | 1990 | 200 | Паўактыўнае навядзенне | С-300ВМ | |||||
9М96Е1 | 40 | 900 | 330 | 24 | Актыўнае навядзенне | С-300ПМУ1 | |||
9М96Е2 | 120 | 1000 | 240 | 420 | 24 | Актыўнае навядзенне | С-300ПМУ2 |
Таксама могуць выкарыстоўвацца ўсемагчымыя сродкі маскіроўкі, як то — маскіравальныя сеткі і змяшчэнне кампанентаў С-300 у акопах, што грунтоўна ўскладняе выяўленне з вялікіх дыстанцый. Станцыі перашкод для РЛС праціўніка, СПН-30, Заслона-1.
Састаўным элементам для процідзеяння процірадыёлакацыйным ракетам з’яўляецца для С-300 сістэма Газетчык-Е, верагоднасць перахопу ракеты ПРР тыпа ХАРМ складае 0,85 для ракет з актыўнай радыёлакацыйным навядзеннем, цеплавою ці тэлекіруемай сістэмай навядзення верагоднасць перахопу складае 0,85-0,99.[28] Пры гэтым пад перахопам маецца на ўвазе немагчымасць аб’екта прычыніць шкоду пры яго пападанні міма цэлі.
Афіцыйнае найменне | С-300ПМУ[29] | С-300ПМУ1[20] | С-300ПМУ2[30] | С-300ВМ | Patriot PAC-2[31][32] | Patriot PAC-3[33] | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Далечыня, км |
аэрадынамічныя цэлі | 5—90 | 5—150 | 3—200 | 200 (250) | 3—160 | 15, да 20 |
балістычныя цэлі | да 35 | да 40 | 5—40 | 40 | 20[34] | 15—45 (20)[35][36] | |
Вышыня, км |
аэрадынамічныя цэлі | 0,025—27 | 0,01—27 | 0,01—27 | 0,025—30 | 0,06—24 | 15 |
балістычныя цэлі | (?) | (?) | 2—25 | 1-30 | 3—12 | 15(?) | |
Максімальная хуткасць
цэлі м/с |
1150, да 1300 | да 2800 | да 2800 | 4500 для балістычных цэляў | да 2200 | да 1600 | |
Максімальная хуткасць ракет сістэмы м/с | да 2000 | (?) | 1900 | 2600 | 1700[37] | (?) | |
Лік наведзеных ракет перахватчыкаў у залпе | да 12 | да 12 | да 72 | 48 (?) / 96 (?) | да 24 | (?) | |
Колькасць цэляў пад адначасовым абстрэлам | да 6 | да 6 | да 36 | да 24 | да 8 | да 8 | |
Вага ракеты, кг | 1400—1600 | (?) | ад 330 да 1900 | (?) | 900 | 312 | |
Вага баявой часткі, кг | 150 | (?) | 180 (для самай тяжёлой)[19] | (?) | 91 | 74 | |
Секунд між стрэламі комплексу | 3—5 | 3—5 | 3 (0 пры пуску з розных носьбітаў) | 1,5 (0 пры пуску з розных носьбітаў) | 3—4 (1 пры пуску з розных носьбітаў) | (?) | |
Хвілін на згортванне/разгортванне сістэмы | 5 | 5 | 5 | 5 | 15/30 (?) | 15/30(?) | |
Мабільнасць | колавы самаход | колавы самаход | колавы самаход | гусенічны самаход | колавы паўпрычэп | колавы паўпрычэп |
Сістэма З-300 мае вялікую колькасць мадыфікацый, што адрозніваюцца рознымі ракетамі, радарамі, магчымасцю абароны ад сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, большай далёкасцю і магчымасцю змагацца з балістычнымі ракетамі малой далёкасці ці цэлямі, якія ляцяць на малой вышыні. Але можна вылучыць наступныя асноўныя мадыфікацыі.
Найменне | С-300П (СПА краіны) | С-300У (Вайсковая) | С-300Ф (Флоцкая) | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
С-300ПТ С-300ПТ-1 С-300ПТ-1А (Транспартабельны) |
С-300ПС С-300ПМУ (Самаходны) |
С-300ПМ С-300ПМУ1 |
С-300ПМУ2 «Фаварыт» | С-300В | С-300Ф «Форт» | С-300ФМ «Форт-М» | |
Абазначэнне НАТА | SA-10a/b/c | SA-10d | SA-20a | SA-20b | SA-12 | SA-N-6 | SA-N-6 |
Grumble a/b/c | Grumble d/e | Gargoyle a | Gargoyle b | Gladiator/Giant | |||
Год | 1978 | 1982 | 1993 | 1997 | 1988 | 1983 | 1990 |
Ракеты | 5В55К (В-500К)
5В55Р (В-500Р) |
5В55К (В-500К)
5В55Р (В-500Р) 5В55КД |
48Н6
9М96Е1 9М96Е2 |
48Н6
48Н6Е2 9М96Е1 9М96Е2 |
9М83
9М82 |
5В55РМ | 48Н6 |
Сродак перамяшчэння | Паўпрычэп | Колавае | Колавае | Колавае | Гусенічнае | Карабельнае | Карабельнае |
ЗРС С-300 выкарыстоўваецца ў асноўным у краінах Усходняй Еўропы і Азіі, хоць крыніцы аб тым, якія пэўныя краіны маюць гэтыя сістэмай, супярэчлівыя. Па некаторых звестках, ЗША маюць разукамплектаванымі 1 РПН і ПУ 5П85, закупленымі ў Беларусі; спроба закупкі двух РПН і запчастак, інструментаў, прыналежнасцяў да іх праз Казахстан у Расіі скончылася няўдачай.
С-300ПМУ2 на рэпетыцыі Параду Перамогі ў Маскве 28 і 30 красавіка 2009 года:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.