From Wikipedia, the free encyclopedia
Супрацьпаветраная абарона (СПА) — комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў і баявых дзеянняў, накіраваных на адбіццё нападу праціўніка з паветра, прыкрыццё груповак уласных сухапутных войск або важных аб’ектаў у тыле. Ваенная супрацьпаветраная абарона спрыяе заваяванню і захаванню панавання ў паветры. Яна ствараецца на ўсіх этапах і ва ўсіх відах баявых дзеянняў, пры перамяшчэнні войск і ў перыяд іх сталай дыслакацыі.
НАТА вызначае супрацьпаветраную абарону як «усе захады, накіраваныя на адхіленне або зніжэнне эфектыўнасці паветранага ўдару праціўніка». Гэта сістэмы ўзбраення надводнага, падводнага (субмарыны) і паветранага базіравання, звязаныя сістэмы датчыкаў, сродкі кантролю і назірання, а таксама пасіўныя захады (напрыклад, бар’ерныя шары). Сродкі супрацьпаветранай абароны могуць выкарыстоўвацца для абароны марскіх, сухапутных і ваенна-паветраных сіл у любым месцы. Аднак для большасці краін асноўныя намаганні супрацьпаветранай абароны — найперш, абарона ўласнай тэрыторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.