Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
пратэсты ў гарадах Беларусі ў 2020 годзе супраць чарговага перавыбрання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцыі пратэсту ў Беларусі, якія пачаліся 9 жніўня 2020 года ў Мінску ды іншых гарадах, былі найперш звязаныя з арыштам альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты і нядопускам іх да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Пасля публікацыі першых афіцыйных экзіт-полаў, што сведчылі пра нібыта пераканаўчую перамогу дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо ў першым туры, пратэсты ахапілі адначасова вялікую колькасць гарадоў краіны, а іх асноўнай мэтай стаў сумленны падлік галасоў і адстаўка Лукашэнкі, які займае пасаду прэзідэнта з 1994 года. Масавасць беларускіх пратэстаў у пераліку на адсотак насельніцтва, уцягнутага ў іх, палітычны аналітык Арцём Шрайбман ацаніў як у разы большую за тое, што адбывалася ў краінах-суседках, нават там, дзе рэвалюцыі перамагалі[11].
Акцыі пратэсту ў Беларусі 2020 | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мітынг у Мінску 16 жніўня 2020 | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Прэзідэнт | Беларуская дэмакратычная апазіцыя | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
Аляксандр Лукашэнка | Святлана Ціханоўская, Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
Загінула: 1 | Загінула: 10 |
Сілавыя структуры пачалі разганяць мірныя пратэсты, і яны перараслі ў сутычкі з АМАПам[12]. Па сцвярджэнні прадстаўнікоў улады, гвалтоўны метад быў апраўданы правакацыямі і парушэннямі грамадскага парадку з боку дэманстрантаў[13]. Паводле праваабаронцаў, з 10 да 17 жніўня па прычыне разгону вулічных акцый у Беларусі загінулі не менш за пяць чалавек, а сем знаходзяцца ў крытычным стане[14]. Падтрымка расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на піку пратэстаў дапамагла Аляксандру Лукашэнку ўтрымацца, і пасля непрацяглага зацішша сілавікі рэжыма разгарнулі агрэсіўную кампанію па запалохванні яго апанентаў[15][16]. Тым не менш пасля выбарчай кампаніі на сілавікоў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы[17][18][19].
Пратэсты змянялі фармат і працягваліся. Яны ўвесь час суправаджаліся беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Адсутнасць у альтэрнатыўнай палітычнай эліты яснага разумення таго, як скарыстаць актыўнасць грамадзян, рутынізацыя вулічных пратэстаў, узмацненне масавых рэпрэсій і «прэвентыўных захадаў» (адкрытага гвалту) рэжыма — гэтыя фактары прывялі да зніжэння масавасці дэманстрацый да канца года. Як заўважыў беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі, рэжым Лукашэнкі выстаяў, але з вялікімі выдаткамі[20]. Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, у 2021 годзе завершана раследаванне асноўных спраў па экстрэмісцкіх артыкулах, звязаных са спробай дзяржперавароту, агулам судамі разгледжана каля 1200 крымінальных спраў, па якіх асуджана больш 1600 чалавек[21]. На пачатку 2022 года праваабарончая супольнасць Беларусі налічыла больш за 1000 зняволеных з палітычных матываў людзей[22].