![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/%25D0%2597%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA_%25D0%259E%25D0%259C%25D0%259E%25D0%259D_%2528%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%258C%2529.png/640px-%25D0%2597%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA_%25D0%259E%25D0%259C%25D0%259E%25D0%259D_%2528%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2583%25D1%2581%25D1%258C%2529.png&w=640&q=50)
АМАП (Беларусь)
падраздзяленне МУС Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
АМАП (Атрад міліцыі асобага прызначэння; руск.: Отряд милиции особого назначения, ОМОН) — спецыяльнае падраздзяленне міліцыі палка Патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для рашэння задач забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, задушэнні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задач АМАПа з’яўляецца забеспячэнне сілавой падтрымкі органаў следства, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі.
АМАП | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Падпарадкаванне | рэжым Лукашэнкі |
Уваходзіць у | Міліцыя Рэспублікi Беларусь |
Тып | воінскае фарміраванне |
Удзел у |
У сучаснай Беларусі АМАП часта выкарыстоўваюць як інструмент рэпрэсій[1]. У лістападзе 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час задушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[2].