![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/%25D0%25AD%25D0%25BC%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D0%2593%25D0%25A3%25D0%2591%25D0%2590%25D0%2597%25D1%2596%25D0%259A%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%25AD%25D0%25BC%25D0%25B1%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BC%25D0%25B0_%25D0%2593%25D0%25A3%25D0%2591%25D0%2590%25D0%2597%25D1%2596%25D0%259A%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй
структура МУС Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гало́ўнае ўпраўле́нне па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) (руск.: Главное управление по борьбе с организованной преступностью и коррупцией (ГУБОПиК)) — упраўленне ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое актыўна выкарыстоўваецца для правядзення рэпрэсій супраць праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і для задушэння акцый пратэсту[1]. Супрацоўнікі ГУБАЗіК сістэматычна ўжываюць гвалт і катаванні да схопленых, здымаюць на відэа пагромы кватэр праціўнікаў рэжыму, прымушаюць выбачацца на відэакамеру за палітычную і грамадзянскую пазіцыю. Упраўленне таксама займаецца тылавой падтрымкай расійскага ўварвання ва Украіну, якое пачалося ў лютым 2022 года, захоплівае і ўжывае гвалт да людзей за публічную падтрымку Украіны[⇨].
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Створана | 30 снежня 2003 |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Штаб-кватэра | Дом віцэ-губернатара, Рэвалюцыйная вуліца, Мінск |
Цэнтральны офіс упраўлення размяшчаецца ў былым доме віцэ-губернатара па Рэвалюцыйнай вуліцы, 3.