Мінск
сталіца Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінск[2] (трансліт.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 г. — Менск[upper-alpha 1]) — сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі, на рацэ Свіслачы. Адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, аднак не ўваходзіць у іх склад. Утварае агламерацыю, у якой жыве звыш за 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі[9]. Займае плошчу ў 348,85 км². Месціцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца аднавіць Замчышча.
Горад
Мінск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. З канца XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. У вайну 1812 года заняты французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны французамі і рускімі[10]. У Першую сусветную вайну прыфрантавы горад, у сакавіку 1918 года заняты нямецкімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У вайну горад моцна зруйнаваны, пазней атрымаў званне горада-героя. Адбудаваны ў 1946—1950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі.