Мінская агламерацыя («Вялікі Мінск») — найбольшая і адзіная агламерацыя на тэрыторыі Беларусі. Уключае ў першую чаргу горад Мінск і Мінскі раён Мінскай вобласці, хоць яе ўплыў адчуваецца і ў некаторых рэгіёнах сумежных абласцей. Ядром агламерацыі з'яўляецца горад Мінск з насельніцтвам 2,018 мільёна чалавек у канцы 2019 года. У зоне 1,5-гадзінны даступнасці Мінска ў 2010 годзе пражывала каля 2,645 мільёна чалавек. Мінская агламерацыя з'яўляецца адносна маладой: яе фарміраванне пачалося толькі ў другой палове XX стагоддзя. Менш чым за 40 год агламерацыя дасягнула вялікай ступені развіцця. У постсавецкай Беларусі ўлады заахвочваюць развіццё перыферыі агламерацыі і стрымліваюць рост ядра агламерацыі.[1]

Thumb
Мінская агламерацыя са спадарожніка. 2019.

Зноскі

  1. МИНСКАЯ АГЛОМЕРАЦИЯ В СИСТЕМЕ ГОРОДСКИХ ПОСЕЛЕНИЙ БЕЛАРУСИ Данилов - Электронная библиотека БГУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 28 жніўня 2020.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.