![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/RevInBel1.jpg/640px-RevInBel1.jpg&w=640&q=50)
Пратэсты ў Беларусі (2011)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратэсты ў Беларусі 2011 года пачаліся ў чэрвені. Першай значнай падзеяй такога характару стала акцыя «Стоп бензин!» 7 чэрвеня, а пасля ў сацыяльных сетках быў узгоднены план сістэмных маўклівых пратэстаў або масавых гулянняў, якія праводзіліся з 8 чэрвеня па серадах, пачынаючы з 19:00 на цэнтральных плошчах найбуйнейшых гарадоў краіны. Звычайна, яны выглядалі так: людзі збіраліся ў загадзя вызначаным месцы без сімволікі, хадзілі туды-сюды і перыядычна адначасова апладзіравалі. Праз некаторы час людзі разыходзіліся. Папярэднюю каардынацыю дзеянняў праводзілі у сацыяльных сетках, праз якія і ўзнікла саманазва руху — «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/RevInBel1.jpg/640px-RevInBel1.jpg)
Першая акцыя прайшла ў Мінску (400 удзельнікаў), у Брэсце і Гомелі (200 удзельнікаў), У Магілёве (80 удзельнікаў).
Улады выкарыстоўваючы розныя спосабы перашкоды маўклівым пратэстам: арганізоўвалі на галоўных плошчах свае акцыі, агароджвалі плошчы турнікетамі з забаронай руху, абмяжоўвалі рух грамадскага транспарту ў цэнтры горада, акружалі плошчу міліцыяй і спецназаўцамі. Непасрэдна на месцах пратэсту людзей, якія збіраліся групамі, разганялі, шмат каго затрымлівалі (асабліва тых, хто не рэагаваў на забароны апладзіраваць або загады не стаяць на месцы). Затрыманні ўдзельнікаў і выпадковых прахожых пачаліся ужо пачынаючы з другой акцыі 15 чэрвеня ў Мінску (15 асоб), Гродне (15 асоб), Брэсце (каля 10), Віцебску, Оршы, Магілёве, Гомелі, Салігорску (19 асоб), Баранавічах, Барысаве (каля 30 чалавек), Жодзіна (2 чал.)[1].
Падчас акцый журналістам не давалі здымаць тое, што адбываецца.